П ржав альс кi

(Прывальскі) Mi кал аи Міхайлавіч (12.4.1839—1.11.1888)

Падарожнік і географ, даследчык Цэн-тральнай Ааіі, асветнік, ганаровы член Пе-цярбургскай Акадэміі навук (з 1878), гене-рал-маёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Сма-ленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 П. скончыў гімназію ў Смаленску i пасту-піў на ваенную службу. У 1861—63 ён слу­хач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецяр-бургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для абрання П. ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864—67 выкладаў геаграфію i гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Вар­шаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.Сямёнавым-Цян-Шанскім паўплывала на фарміраванне П. як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867—88 П. ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867—69 Усурыйскую, у 1870—73 Мангольскую, у 1876—77 Лаб-норскую i Джунгарскую, у 1879—80 пер­шую Тыбецкую, у 1883—-85 другую Тыбец-кую. Раптоўная смерць перашкодзіла П. здзейсніць пачатую ім у 1888 першую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі.

Галоўная заслуга П. — даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў пера-сёк Манголію, быў у Паўночным Кітаі, у пустынях Гобі, Алатаня i Ардоса, у гарах Наньшаня, Куэнь-Луня, Тыбета. У Заход-нім Кітаі ён даследаваў Цайдам, пустыню Такла-Макан i бяссцёкавае блукаючае во-зера Лабнор, Джунгарыю i горы ўсходняга Цянь-Шаня. У выніку падарожжаў П. зроб-лена шмат выдатных навуковых адкрьш-ідяў. Усе свае маршруты П. паклаў на кар­ту; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізіка-геаграфічных абласцей Цэн­тральнай Азіі па элементах: рэльеф, клімат, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. П. даказаў, што пустыня Гобі не ўзвышша ў адносінах да навакольных rop, a велізар-ная чаша з няроўным дном. Вызначыў, што паўночная мяжа Тыбецкага нагор'я фактычна знаходзіцца на 300 км далей на поўнач. П. ўпершыню абследаваў і зрабіў апісанне хрыбтоў Куэнь-Луня, вызначыў, што Наньшань з'яўляецца не адным хрыб-том, a сістэмай. Ім адкрыты i ўпершыню апісаны хрыбты Бурхан-Буда, Гумбальта, Рытэра, Аркатаг (Пржавальскага) i інш. Ён дасягнуў вярхоўяў вялікіх кітайскіх рэк Ян­цзыцзян i Хуанхэ, даў першую кліматала-гічную характарыстыку Цэнтральнай Азіі; паведаміу шмат новых звестак па біялогіі i экалогіі расліннага i жывёльнага свету Цэнтральнай Азіі; сабраў i сістэматызаваў выдатныя калекцыі флоры i фауны, герба-рыі з 15—16 тыс. раслін, з якіх еўрапейскі-мі батанікамі ўпершыню апісаны 218 но­вых відаў i 7 родаў; апісаў вялікую калек-цыю жывёл (702 млекакормячыя, 5010 пту-шак, 1200 паўзуноў i земнаводных, 643 ры­бы), у якой былі дзесяткі новых відаў, у тым ліку дзікі вярблюд i дзікі конь, які стаў вядомы як конь Пржавальскага. Зробленыя ім астранамічныя i метэарагалічныя назі-ранні, заалагічныя i батанічныя зборы ап-рацоўваліся шматлікімі вучонымі. Даследа-ванні П. адкрылі новы перыяд навуковых экспедыцый у Цэнтральную Азію. Працы П., напісаныя з вялікім літаратурным та-лентам, у кароткі час набылі шырокую вя-домасць, былі перакладзены i выдадзены на многіх замежных мовах i атрымалі сус-ветнае прызнанне: П. быў узнагароджаны медалямі шматлікіх рускіх i замежных на­вуковых таварыстваў, абраны ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства (1870). У 1891 у яго гонар Рускае геагра-фічнае таварыства ўстанавіла сярэбраны медаль i прэмію імя П.; у 1946 устаноўлены залаты медаль імя П., які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем П. назва­ны горад, у якім ён памёр (б. Каракол), ад-крыты ім хрыбет у сістэме Куэнь-Луня, ле-давік на Алтаі, мыс на востраве Ітуруп (Ку-рыльскія астравы), мыс воз. Бенета (Аляс­ка) i шэраг відаў жывёл i раслін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі.

Те.: Монголия и страна тангутов. Трехлетнее путешествие в Восточной нагорной Азии. М., 1946; От Кульджи за Тянь-Шань и на Лоб-Нор. М., 1947; От Кяхты на истоки Желтой реки: Ис-след. северной окраины Тибета и путь через Лоб-Нор по бассейну Тарима. М., 1948.

Літ.: Мурзаев Э. Н.М.Пржевальский. 2 изд. М., 1953; Битюков Г.С. Великий путе­шественник и географ Н.М.Пржевальский. Фрунзе, 162.

ПРЫБЫТАК (П р ж ы б ы т а к)

Станіслаў Аляксандравіч (1852—?)

Медык, хімік, педагог. Скончыў Мін-скую класічную гімназію (1869), Пецярбург-скі універсітэт (1874), Ваенна-медыцын-скую акадэмію (1877). Прымаў удзел у вай-не супраць Турцыі як палкавы ўрач. За ды-сертацыю «Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў» атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1881—89 лабарант аддзялення анатамічнай хіміі Пецярбург-скага універсітэта. У 1889 атрымаў ступень магістра хіміі i выбраны на пасаду ад'юнкт-лабаранта ў Імператарскай ваенна-меды-цынскай акадэміі. 3 1891 выкладчык акадэ-міі, загадчык гарадской санітарнай лабара-торыі ў Пецярбургу. Аўтар шматлікіх арты-кулаў па хіміі ў перыядычным друку: «Аб арганічных двухвокісах» (1887, магістэрская дысертацыя), «Даследаванне хімічнага сас-таву лістоў каўказскіх чарніц» (1889), «Аб дыоксіадыпінавай кіслаце» i інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: