Равінскі

Вікенцій Паўлавіч (1786—1855)

Паэт i драматург, магчыма аўтар бела-рускай паэмы «Энеіда навыварат». Нара-дзіўся ў Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобл. Доўгі час быў на ваеннай службе, палкоўнік. Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, Айчыннай вайны 1812, паходу рускай арміі ў Еўропу. У 1816 выйшаў у ад-стаўку. У 1826—33 быў на цывільнай служ­бе ў Арэнбургскай губ., у Пензе i Кастраме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але самастойна набыў разнастайныя веды: ва-лодаў французскай i нямецкай мовамі, ці-кавіўся гісторыяй і літаратурай. Поглядамі быў блізкі да дзекабрыстаў. Як дасціпны чалавек згадваецца ва ўспамінах земляка — кампазітара М.Глінкі. Ананімная парадый-на-сатырычная паэма «Энеіда навыварат» — адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу — магла быць ім напісана ў вёсцы ці тады, калі ён стажыра-ваўся ў Смаленскай удзельнай канторы (пасля 1816, але не пазней як у пачатку 1830). Большасць сучасных даследчыкаў лі-чаць, што гэты твор належыць менавіта пя-ру Р. Паэма напісана ў жанры травесціі (г. зн. набліжана да пародыі), парадзіруе паэ-му «Энеіда» старажытнарымскага паэта Вергілія i прымыкае да травесційных «Эне-ід», якія пачынаючы з 17 ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакра-тычная рэакцыя на класіцызм. Найбліжэй-шымі ўзорамі для аўтара, верагодна, былі

адпаведныя ўкраінскі (І.Катлярэўскага) i рускі (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэд-нікаў аўтар запазычыў сюжэт (прыгоды ле-гендарнага героя Энея — заснавальніка дзяржавы ў старажытным Лацыуме), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэа-ліямі беларускага жыцця часоў прыгонніц-тва. Паэма мае выразную дэмакратычную накіраванасць. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяляе рысамі прыгонных сялян, паказвае ix кемлівымі, працавітымі i жыццелюбівымі. Пад выглядам старажыт-ных антычных багоў (Юнона, Эол) i нека-торых іншых персанажаў (Дыдона) выво-дзяцца памешчыкі-прыгоннікі i ix памага-тыя. Са шчырым захапленнем апавядае аў-тар пра таленавітае ўсёўмельства прыгон­ных, імкнецца да праўдзівага паказу ix жыцця, дэманструючы дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. Паэма адыг-рала вялікую ролю ў станаўленні новай бе­ларускай літаратуры i ўваходзіць у скарбні-цу беларускай паэзіі.

Р. з'яўляецца таксама аўтарам вершава-най камедыі «Шлюб па няволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субарды-нацыі», вершаў, у якіх высмейвалася сама-дурства паноў, апісваліся камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, даваліся нататкі па гісторыі. Тэксты гэтых твораў распаўсю-джваліся ў рукапісах i цяпер невядомыя.

Літ.: К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Я го ж. Вікенцій Равінскі
// Славутныя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1. Г.В.Кісялёў.

РАВІЧ

Іосіф Іпалітавіч (сапр. прозвішча Гіршовіч М о й ш а) (16.4.1822—21.9.1875)

Вучоны-ветэрынар, педагог. Нарадзіўся ў Слуцку. У 1850 скончыў курс ветэрынар-нага аддзялення Віленскай медыка-хірур-гічнай акадэміі са ступенню ветэрынара. У 1856 на званне магістра ветэрынарных на-вук абараніў дысертацыю «Пра востры рэў-матызм суставаў у коней». У 1859 па выш­ках конкурсу прызначаны прыват-дацэнтам акадэміі на кафедры зоапаталогіі і зоафізія-логіі, а ў наступным годзе накіраваны на 2 гады на вучобу за мяжу. Пасля вяртання выбраны экстраардынарным, a ў 1867 ар-дынарным прафесарам. У 1871 узначаліў створаны па яго прапанове часопіс «Архив ветеринарных наук». У 1872 прызначаны загадчыкам ветэрынарнага аддзялення ака-дэміі. Галоўныя навуковыя працы: «Агуль-ная зоапаталогія» (1861), «Курс вучэння пра павальныя i заразныя хваробы свой-скай жывёлы», «Поўны курс іпалогіі» і інш. Шэраг яго артыкулаў надрукаваны ў тага-часным перыядычным друку.

РАГНЕДА РАГВАЛОДАЎНА

(9607—1000)

Полацкая князёўна, асветніца. Дачка полацкага князя Рагвалода, жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча (Уладзіміра Хрысціцеля); маці князёў Ізя-слава Уладзіміравіча (полацкі князь з 988 па 1001), Яраслава Мудрага (вялікі князь кіеў-скі з 1019 па 1054), Усевалада (князь ула-дзіміра-валынскі), Мсціслава (князь цьму-тараканскі), а таксама князёвен Прадславы i Праміславы. Яе бацька Рагвалод, паводле адной з гіпотэз — вараг, запрошаны ў По-лацк на княжанне, паводле другой — сын полацкай княгіні Праделавы, які пасля смерці маці прыняў княжаннс, вярнуўшы-ся ў вотчыну «из заморья».іУ Іпацьеўскім i Ларэўнцьеўскім спісах «Аповесці мінулых гадоў» ёсць звесткі, што ў 980 (паводле двухгадовы навіцыят. Потым вучыўся ў Слуцкай педагагічнай семінарыі i ў Полац-кім езуіцкім калегіуме, дзе сумяшчаў занят-кі па граматыцы i тэалогіі з наведваннем лекцый па філасофіі. У 1753—54 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. Тут ён зацікавіўся астраноміяй i для ўдасканален-ня ведаў накіраваўся ў Пражскі універсітэт. У 1756 П.-A. вярнуўся на радзіму i працяг-ваў займаііца тэалогіяй i астраноміяй. Ат-рымаўшы ў 1761 ступень бакалаўра тэало-гіі, ён зноў выехаў на вучобу за мяжу, ас-транамічную практыку праходзіў у абсерва-торыях Марселя, Авіньёна i Неапаля. Вы-нікі яго першых астранамічных назіранняў былі часткова апублікаваны французскім астраномам Э.А.Паліянам у кнізе «Мірны дагавор паміж Дэкартам i Ньютанам» (1763). Вярнуўшыся ў Вільню, у 1764 атры-маў тытул магістра філасофіі i свабодных навук i стаў арганізатарам i першым ды-рэктарам (1765—1807) Віленскай астрана-мічнай абсерваторыі. 3 1764 П.-А. працаваў прафесарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарганізаваў у Галоўную шко­лу Вялікага княства Літоўскага i быў яе рэктарам (1780—1803).

Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі i практыкі, у т.л. назіранні за зорка-мі i планетамі Сонечнай сістэмы. П.-А. стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Вілен-скай абсерваторыі вучоныя-астраномы Я.Снядэцкі, А.Стжэцкі, М.Глушневіч, П.Смы-слоў, В.Карчэўскі i інш. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць нава-кольнага свету i магчымасць яго ўсебакова-га вывучэння i пазнання. Вялікае значэнне яны надавалі эмпірычным i рацыянальным метадам даследавання, лічылі асвету i ава-лоданне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэ-су чалавецтва. П.-А. выказваўся за неаб-ходнасць далейшага пранікнення ў таямні-цы Сусвету, якія могуць быць раскрыты аб'яднанымі намаганнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існавання мноства сусветаў, падзяляючы гіпотэзу аб ix плане-тарнай будове. Зыходзячы з прызнання ру-ху як неад'емнай уласнасці Сусвету, П.-А. імкнуўся выявіць i прааналізаваць фізічную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кожную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацверджана

Цвярскога летапісу — не пазней 976) Раг-неда павінна была стаць жонкай вялікага князя кіеўскага Яраполка. Але ў Полацк прыехалі сваты i ад наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту: «Не хачу разуць сына рабыні, а Яраполка хачу». Такая адмова выглядала абразліва ў адносінах да маці Уладзіміра Малушы, якая была неафіцый-най жонкай Святаслава i як дачка перамо-жанага драўлянскага князя Маная (Мала) лічылася ключніцай у Кіеўскім княжацкім двары. Абражаны адмовай Уладзімір пай-шоу паходам на Полацк, разбіў войска Раг-валода, захапіў горад, забіў бацьку, маці і двух братоў Рагнеды, а яе гвалтоўна зрабіў сваей жонкай i даў ёй імя Гарыслава. У гэ-тым жа годзе Уладзімір здзейсніў паход на Кіеў, забіў брата Яраполка i заняў велікак-няжацкі прастол. Рагнеду ён перавёз у Кіеў (разам з другой сваёй жонкай, скандынаў-кай Аловай). Пасля нараджэння першага сына Ізяслава і дачкі Прадславы Уладзімір падарыў Рагнедзе вёску Прадславіна ў на-ваколлі Кіева. Верагодна, тут нарадзіліся i іншыя дзеці Рагнеды.,У 988 Уладзімір, каб прыняць хрысціянства, вырашыў ажаніцца з візантыйскай царэўнай Аннай, а Рагнедзе прапанаваў развод i замужжа з любым з яго баяраў. Рагнеда адмовілася. | Яе словы «Княгіняй была, не хачу быць рабыняй» настолькі ўразілі яе хворага сына Яраслава (прысутнічаў пры размове бацькоў), што ён вылечыўся ад параліча ног. Верагодна, не-пасрэдна пасля гэтых падзей Рагнеда зрабі-ла замах на жыццё мужа. Ноччу, калі ён спаў, яна кінулася на Уладзіміра з кінжа-.- лам, князь прачнуўся i паспеў адвесці ўдар. Спроба Рагнеды забіць мужа разглядаецца многімі даследчыкамі не як праява рэўнас-ці, а як помета забойцу яе бацькоў i разбу-ральніку Полацка. Уладзімір наважыўся пакараць Рагнеду смерцю, але за маці ўсту-піўся старэйшы сын Ізяслаў. Тады Уладзі-мір саслаў жонку i сына ў Полацкую зям-лю. У 990 тут Рагнеда прыняла хрысціян-ства i пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасія. Яна шчыра прыняла гэту новую веру, пашырала яе еярод сваіх суродзічаў-крывічоў павольна, абдумана, высвятляю-чы сутнасць Хрыстовай навукі. Дзякуючы Рагнедзе з Полацка хрысціянства пашыры-лася спачатку на Полаччыну, а потым на Смаленшчыну i інш. крывіцкія землі. Паз­ней для Рагнеды i яе сына быў пабудаваны горад Ізяслаўль (названы імем старэйшага сына Ізяслава, цяпер г. Заслаўе). Тут у зас наваным ею манастыры Рагнеда памерла. Яна была першай жанчынай-манахіняй у Старажытнай Русі. Выхаваны ў духу хрыс-ціянскай маралі яе 11-гадовы сын Ізяслаў быў абраны на княжацкі трон у Полацку i тым самым была адноўлена дынастыя по-лацкіх князёў Рагвалодавічаў. Другі яе сын Яраслаў (за разумнае праўленне празваны Мудрым) за 35 гадоў княжання ў Кіеўскай Русі ўзняў дзяржаву да вяршыні магутнас-ці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў — «Праўду Яраслава», пабудаваў у Кіеве Сафійскі сабор, заснаваў Кіеўскую мітраполію. Яго постаць найбольш яскра-вая ў дынастыі Рурыкавічаў.

Лап:. Двинская Я. Легенды Полоцкой земли. Рига, 1991; Ермаловіч М. Стара-жытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990; Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выд. Мн., 1991; Ча-
м я р ы ц к i В. Рагнеда i Уладзімір // Спадчына. 1989. №1; Штыхаў Г. Ажываюць сівыя стагоддзі. 2 вьш. Мн., 1982; Рагач П. Кароткі агляд гісторыі Беларусі для беларускіх дапаўняльных школаў. Кліўленд; Нью-Йорк; Талін, 1990. І.А.Маыяніцына.

РАГОЗА

Міхаіл (7—1599)

Рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоў-скага, кіеўскі мітрапаліт. Паходзіў з зямян Мінскага пав. У 1579 узведзены ў сан архі-мандрыта мінскага Вазнясенскага манасты-ра, a ў 1582 i 1589 атрымаў пад кіраўніцтва яшчэ 2 манастыры ў Слуцку. У 1589 Жыгі-монт III Ваза даў яму прывілей на Кіеў-скую мітраполію i Р. быў пасвячоны ў міт-рапаліты патрыярхам Іераміяй, які, аднак, зрабіў агаворку, што здымае з сябе адказ-насць за такі выбар. Існавала думка, што Р. выхаванец езуітаў i праведзены імі ў міт-рапаліты з мэтай увядзення уніі. На самай жа справе Р. доўга вагаўся, перш чым прым-кнуць да ініцыятараў уніі К.Тарлецкага i І.Пацея. Нават пасля падпісання акта уніі i артыкулаў, якія трэба было прадставіць па­пе, Р. працягваў утойваць сваё адступніц-тва ад усходняй царквы. Толькі на Брэс-цкім саборы 1596 ён адкрыта выступіў прыхільнікам уніі. Праваслаўнае духавен-ства i прадстаўнікі ўсходніх патрыярхаў аб-вясцілі аб пазбаўленні яго сану мітрапаліта i прасіті Жыгімонта III прызначыць новага мітрапаліта, аднак той прадпісаў усім пра-васлаўным падпарадкоўвацца Р. як закон-наму кіраўніку заходнерускай царквы.

РАГОЎСКІ

Казімір (9.6.1728—5.1.1810)

Тэолаг, філосаф, педагог. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Вучьгўся ў Слонімскім езуіц-кім калегіуме, дзе ў 1735 уступіў у езуіцкі ордэн. Пасля праходжання 2-гадовага наві-цыяту i вывучэння рыторыкі i філасофіі ў 1750—55 выкладаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Наступныя 3 гады вывучаў тэа-логію i грэчаскую мову ў Полацку, дзе ў 1759 пасвячоны ў святары. У 1760—61 пра-паведнік у Слоніме. Напісаў жалобныя элегіі на смерць падканцяера Вялікага княства Літоўскага М.Сапегі. У 1761—62 прафесар паэтыкі i старажытных моў у Ві-ленскім езуіцкім калегіуме. У 1763—65 выкладаў філасофію ў Крошынскім калегі-уме, у 1766—67 — рыторыку на віленскім семінары для езуіцкіх клірыкаў, у 1768— 70 — філасофію, маральную i палемічную тэалогію ў Віленскай акадэміі, займаючы пасады в.а. сіндыка акадэміі, дэкана філа-софскага факультэта, асістэнта, прафесара філасофіі, рыторыкі, грэчаскай i лацінскай моў. Клапоцячыся пра пашырэнне выву­чэння моладдзю старажытных моў, зрабіў для слухачоў акадэміі моўны аналіз твораў Цыцэрона i Дэмасфена, знаёміў ix з твора-мі іншых класічных гісторыкаў i паэтаў старажытнасці. Чытаў таксама прыватныя лекцыі. 3 1783 на пенсіі, займаўся перакла-дамі з лацінскай мовы. У 1792 апублікаваў збор лацінскіх i грэчаскіх афарызмаў паву-чальнага характару для моладзі. У 1798 зап-рошаны на пасаду выкладчыка грэчаскай мовы, якую займаў да 1804.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: