Суліма-савіч-забл0цкі, ГЛ

Савіч-Заблоцкі Вайніслаў Казі-мір Канстанцінавіч

СУРАЖСКІ

Васіль

Пісьменнік 2-й паловы 17 ст. Месца на-раджэння невядома. Пасля смерці І.Фё'да-рава да 1598 кіраваў Астрожскай друкар-няй, пісаў прадмовы да асобных яе выдан-няў. У гісторыю палемічнай літаратуры ўвайшоў як аўтар кнігі «Аб адзінай ісцін-най праваслаўнай веры i святой саборнай апостальскай царкве» (1588, Астрог), накі-раванай супраць уніяцкай прапаганды рэк-тара Яраслаўскай езуіцкай калегіі Б.Гербес-та i П.Скаргі. У палеміцы са Скаргам у цэнтр увагі С. ставіў пытанні багаслоўска-дагматычнага плана, абвяргаў тэндэнцый-нае сцвярджэнне Гербеста i Скаргі пра ніз-кі інтэлектуальны ўзровень праваслаўных i адсутнасць сярод ix вучоных людзей, якія маглі. б разабрацца ў тонкасцях кананічнай i дагматычнай багаслоўскай навукі. Шмат-лікія цытаты з Бібліі, твораў «айцоў цар-квы» i вядомых багасловаў сведчаць пра эрудьшыю С. ў царкоўна-кананічнай літа-ратуры. Твор напісаны на царкоўнаславян-скай мове, у якой зрэдку сустракаюцца словы жывой народнай мовы, стыль вык-ладання цяжкі.

Літ:. В о з н я к М. Історія украінськоі лі-тератури. Т. 2, ч. 1. Львів, 1921; История бело­русской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. Т. 1. С. 160—162.

СУРТА

Трафім Раманавіч

Магілёўскі летапісец. Працаваў у Магі-лёўскім магістраце, быў купецкім старос­там, з 1686 неаднаразова выбіраўся гарад-скім лаўнікам. У традыцыйнай пагадовай форме склаў першы Магілёўскі летапіс (звесткі за 1526-1701), які ўвайшоў у Магі-лёўскую хроніку, завершаную Ю. Трубніцкім

Псторыю Магілёва пачаў з 1526, най-больш падрабязна апісаў падзеі сярэдзіны i канца 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Польшчы, Расіі, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваньіні, М.Стрыйкоўскага i інш. гіста-рычныя творы. С належаў да патрыятычна настроенай гарадской арыстакратыі, цесна звязанай з нацыянальна-культурнымі тра-дыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супраць гарадскіх улад, у тым ліку бунт 1610, дзеянні ўкраінскіх казакоў на Белару-сі.

СЦЕБУТ

Іван Аляксандравіч (12.2.1833—20.10.1923)

Вучоны аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага раслінаводства, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобл. Пасля Пецярбургскай гімназіі ў 1850 залічаны студэнтам Горы-Горацкага земля-робчага інстытута. Скончыў яго ў 1854, па-кінуты выкладчыкам гэтага інстытута i ад-начасова памочнікам кіраўніка фермы. У 1860 пасля вяртання з працяглай замежнай камандзіроўкі атрымаў званне прафесара. Акрамя сельскагаспадарчых дысцыплін выкладаў палітэканомію. Імкнуўся абудзіць жывую ініцыятыву ў навучэнцаў, стварыў семінары, на якіх чыталіся, абмяркоўваліся i крытыкаваліся студэнцкія сачыненні. Лі-чыў, што ў навучальным працэсе «справа не ў тым, каб многаму навучаць, a ў тым, каб добра навучаць», што сельскагаспадар-чая школа павінна навучыць сваіх выпус-кнікоў пры любых абставінах практычна разбірацца ў самых складаных агранаміч-ных працэсах. Не выпадкова вучоны пра-панаваў увесці ў вышэйшых навучальных установах курс гісторыі i геаграфіі сельскай гаспадаркі. Перакананы дарвініст, С. ад-стойваў ідэю развіцця культуры раслін, выступаў супраць містыкі ў навуцы. За час знаходжання ў Горы-Горацкім інстытуце зрабіў шмат для папаўнення i абагачэння сельскагаспадарчага музея рознымі калек-цыямі. У 1865—75 прафесар Пятроўскай земляробчай i лясной акадэміі ў Маскве.

СЦЕБУТ

Іван Аляксандравіч (12.2.1833—20.10.1923)

Тут ён чытаў лекцыі, займаўся арганізацы-яй дапаможных устаноў пры акадэміі сельскагаспадарчага музея, доследнага поля агранамічнай лабараторыі, дзе студэнты маглі самастойна займацца даследаваннямі. Прапагандаваў укараненне дасягненняў агранамічнай навукі ў практыку сельскай
гаспадаркі. Аўтар прац «Вапнаванне глебы» (1865, доктарская дысертацыя), «Аснов палявой культуры i меры да яе паляпшэння ў Расіі» (2 выд., т. 1, ч. 1—2, 1882—84) i
сааўтар «Настольнай кнігі для рускіх сельскіх гаспадароў» (т. 1—3, 1875—90), якая
доўгі час служыла даведнікам па афаноміі. Выступаў у абарону жаночай сельскагаспа-
дарчай адукацыі. Пры яго непасрэдным удзеле былі арганізаваныспецыяльныя жа-
ночыя курсы (Сцебутаўскія курсы). Быў адным з арганізатараў і рэдактараў (1869—70) часопіса «Русское сельское хозяйство».

Те.: Избр. Соч. Т. 1—2. М., 1956—57. Літ: Б а л а ш е в Л.Л. Иван Александрович
Стебут (1833—1923). М, 1966. ГАМаслыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: