Ся машка

Іосіф (5.1.1799—5.12.1868)

ІДаркоўны дзеяч, мітрапаліт літоўскі. Нарадзіўся ў в. Паўлаўка Ліпавецкага паве-та (Украіна) у сям'і небагатага двараніна, які потым стаў уніяцкім святаром. Атры-маўшы хатнюю адукацыю, вучыўся ў Нямі-раўскай гімназіі. У 1816 ад Луцкай уніяц-кай епархіі накіраваны ў Галоўную семіна-рыю Віленскага універсітэта. Вярнуўшыся ў Луцк (1821), пасвячоны ў святары i стаў членам духоўнай кансісторыі. У 1822 С, які добра ведаў рускую мову i заканадаў-ства, накіраваны ад епархіі ў Пецярбург прысутнічаць ва уніяцкім дэпартаменце рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Там ён хутка стаў адыгрываць кіруючую ролю, падтрымліваў меры па заснаванні духоўных семінарый для адукацыі уніяцкага духавен-ства i па скасаванні базыльянскіх кляшта-раў. Дакументальна вывучыўшы гісторыю уніяцтва былой Рэчы Паспалітай, С склаў запіску пра свой намер аб'яднаць уніятаў. Гэта запіска i пратакол аб патрэбах уніяц-кай царквы ў Расіі былі ўхвалены Мікаіаем I. Паводле царскага загаду ад 22.4.1828 пры ўдзеле С былі заснаваны самастойныя грэ-ка-уніяцкая калегія, некалькі духоўных се-мінарый для уніяцкага духавенства, памен-шана колькасць уніяцкіх епархій, перафар-міраваны склад уніяцкіх кансісторый, ба-зыльяне пастаўлены пад кантроль епархі-яльнай улады, католікам прапанавана пакі-нуць базыльянскі ордэн. У 1829 С. пасвя­чоны ў сан епіскапа Мсціслаўскага i віка-рыя Беларускай епархіі, прызначаны стар-шынёй Беларускай кансісторыі. У 1832 С. стаў архіепіскапам літоўскім i разгарнуў актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы да аб'яднання уніяцкай царквы з праваслаў-най. У 1835 С. прызначаны членам асобага сакрэтнага камітэта, створанага для кіра-вання уніяцкімі справамі, і членам камісіі духоўных вучылішчаў, якой падпарадкоўва-ліся ўсе уніяцкія духоўна-адукацыйныя ўстановы. Сваімі дзеяннямі С дасягнуў та-го, што ў 1837 уніяцкая царква была пад-парадкавана обер-пракурору Сінода, a ў сак. 1839 на Полацкім саборы далучана да праваслаўнай шрквы. У 1840 С. нададзены сан архіепіскапа Літоўскага i Віленскага. Перасяліўшыся ў 1844 з Пецярбурга ў Жы-ровіцы, ён выклапатаў устанаўленне друго-га вікарыяцтва Літоўскай епархіі i перавёў у Вільню літоўскае праваслаўнае епархіяль-нае ўпраўленне разам з семінарыяй. Каб умацаваць пазіцыі на землях былога Вялі-кага княства Літоўскага, ён насаджаў тут

«праваслаўна-уніяцкі элемент», апраўдваю-чы гэта намерам пазбегнуць магчымасці новага польскага паўстання, процідзейні-чаў увядзенню ў прыходскіх школах (тут іс-навала больш за 200 царкоўнапрыходскіх школ i вучылішчаў) польскай, беларускай i літоўскай моў. Ён аказваў матэрыяльную падтрымку праваслаўнаму духавенству, якое пацярпела ў час паўстання 1830—31, аднавіў i пабудаваў некалькі цэркваў. За шчырую антыуніяцкую дзейнасць узнага-роджаны ордэнам св. Уладзіміра II ступені. Памёр i пахаваны ў Вільні.

У сваіх «Запісках» (т. 1—3, 1883) акрамя ўласнага жыццеапісання даў ацэнку пера-ломнаму моманту ў адносінах паміж уніяід-кай, праваслаўнай i каталіцкай канфесіямі, апісаў свой удзел у падзеях 1839, даў харак-тарыстыку многім тагачасным дзеячам, з якімі яго зводзіў лес. Да «Запісак» прыкла-дзены i дакументы, што тычацца гісторыі праваслаўнай i уніяцкай цэркваў.

Літ.: Православная богословская энциклопе­дия. СПб., 1906. Т. 7. Киприанович Г.Я.
Жизнь Иосифа Семашко, митрополита литов­ского... СПб., 1893; Коялович М. О почив­шем митрополите литовском Иосифе. СПб.,1869. Г.А.Маслыка.

СЯМЕЎСКІ

Васіль Іванавіч (6.1.1849—4.10.1916)

Гісторык, эканаміст. Нарадзіўся ў По-лацку ў дваранскай сям'і. Скончыў Пецяр-бургскі універсітэт (1872). 3 1882 прафесар, з 1889 доктар гістарычных навук. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. i рабочага класа ў Расіі, вызваленчы рух дзекабрыстаў i петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў пар-тыі народных сацыялістаў (1906), член яе ЦК. У 1913—16 адзін ca стваральнікаў гіс-тарычна-літаратурнага часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего». Аўтар прац: «Сяляне ў цараванне імперат-рыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII i пер-шай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Ра-бочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1-2, 1898), «Палітычныя i грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.Буташэвіч-Пет-рашэўскі i петрашэўцы» (ч. 1, 1922).

С — стваральнік школы эканамістаў-гісторыкаў, якія вывучалі сацыяльна-эка-намічнае развіццё сялянства па першакры-ніцах, i першы ўвёў у навуковы ўжытак велізарныя архіўныя матэрыялы аб умовах i ладзе жыцця рускага сялянства. Ён заклаў асновы вывучэння гісторыі прамысловай працы ў краіне. Асвятляючы цяжкае жыц-цё рабочых, прыходзіў да думкі пра непаз-бежнасць рэвалюцыі ў Расіі. Верыў у на-родніцкія ідэі. Эвалюцыю сацыяльных ідэй разглядаў у адрыве ад эканамічнага развіц-ця краіны, перабольшваў уплыў заходніх мысліцеляў на рускіх рэвалюцыйных дэ-макратаў, не заўважаючы таго, што ix све-тапогляд фарміраваўся перш за ўсё на ас-нове вывучэння рэальнай рэчаіснасці, а не на вучэннях А.Сміта, Д.Рыкарда, П.Прудо-на i іншых філосафаў i эканамістаў. У цэ-лым светаўспрыманне С. супярэчлівае i не-адназначнае: ён лічыў сябе вучнем А.Гер-цэна i М.Чарнышэўскага i ў пачатку 1880-х гадоў выступаў з рэвалюцыйна-народніцкіх пазіцый, але потым больш схіляўся да лібе-ральнага народніцтва, заігрывання з самаў-ладдзем.

Літ:. Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 85—86.

СЯНКОЎСКІ

Восіп Іванавіч

(літ. псеўцанім Барон Брамбеус;

(31.3.1800—16.3.1858)

Пісьменнік, мовазнавец, журналіст, па-дарожнік. Нарадзіўся ў маёнтку Антакаль паблізу Вільні ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў мінскім калегіуме, потым у Віленскім універсітэце. Пад уплывам Г.Гродэка, І.Ля-

левеля, Я.Снядэцкага захапіўся гісторыяй, арыенталістыкай. У 1819—21 зрабіў пада-рожжа ў Турцыю, Сірыю, Егіпет. Быў па-ліглотам: апрача польскай, беларускай i рускай моў ведаў яшчэ арабскую, турэц-кую, французскую, нямецкую, англійскую, італьянскую, ісландскую, баскскую, персід-скую, навагрэчаскую мовы, вывучаў ман-гольскую i кітайскую. Служыў у Калегіі за-межных спраў. У 1822 атрымаў кафедру арабскай i турэцкай славеснасці ў Пецяр-бургскім універсітэце. Яго лекцыі карыста-ліся поспехам. Але ў 1830-я гады ён заха-піўся журналістыкай i выйшаў у адстаўку ў 1847. У 1820-я гады С. зблізіўся з Ф.В.Бул-гарыным, М.І.Грэчам i А.А.Бястужавым. Друкаваўся ў «Северном архиве», «Север­ной пчеле» i «Полярной звезде». У 1828—33 служыў цэнзарам. У сваіх артикулах, што прыцягнулі ўвагу грамадскасці, ён высмей-ваў становішча рускай сатыры i наогул лі-таратуры. У 1834—56 выдаваў «Библиотеку для чтения», якая замацавала ў гісторыі рускай журналістыкі тып «энцыклапедыч-нага» часопіса. С. ўвёў цвёрдую пааркуш-ную аплату за працу. Часопіс выходзіў дак-ладна ў тэрмін, меў вялікі тыраж. Але, па-водле сведчання А.В.Дружыніна, С. не лю-біў рускую літаратуру і пагарджаў ёю. А.С.Пушкін, В.А.Жукоўскі i іншыя вядо-мыя паэты хутка адхіснуліся ад яго часопі-са. Рашучыя ўдары па прэстыжы часопіса нанеслі ў 1840-я гады «Отечественные за­писки», якія ўзначальваў В.Р.Бялінскі. Ад-начасова С. нападаў на французскую літа-ратуру, абвінавачваў яе ў амаральнасці, бо яна спарадзіла Марата i Рабесп'ера. Яго палохалі праўдзівыя карціны народнага ўздыму, ён адмоўна выказваўся пра рэва-люцыйных дзеячаў, польскіх паўстанцаў. Віднае месца займаў С ў гісторыі арыента-лістыкі. Яго нарысы пра паэзію i мову ара-віцян, пра Егіпет, Малую Азію маюць паз-навальнае значэнне. С. ўдзельнічаў у ства-рэнні «Энциклопедического лексикона» Плюшара, пісаў i рэдагаваў для яго артыку-лы на розныя тэмы. Пад канец жыцця фактычна адышоў ад літаратурных спраў, займаўся астраноміяй, музыкай, фатаграфі-яй. Пахаваны ў Пецярбургу.

Те.: Собр. соч. Т. 1—9. СПб., 1858—59.

Jlim:. Каверин BA. Барон Брамбеус. М.,1966. Г.А.Маашка

ТАМАШЭЎСКІ

Міхал Антон Бонча (?—1813)

Пісьменнік-драматург, перакладчык, кнігавыдавец канца 18 — пачатку 19 ст. Дакладных звестак пра час i месца нара-джэння не выяўлена, але яго жыццё i дзей-насць звязаны з Беларуссю. Вядома, што ў 1798—1800 ён быў уладальнікам друкарні ў Гродне. У 1802 заснаваў у Вільні балетную трупу, якая гастраліравала на Беларусі. Свае драматычныя творы пісаў на польс­кай мове ў стылі класіцызму. Аўтар драма­тичных твораў «Сын-суддзёй» (Вільня, 1798), «Ахвяра Мінервы» (Гродна, каля 1800), «Ашчасліўленне народа» (Вільня, 1802) i інш. Пераклаў з рускай на польскую мову п'есу В.Фёдарава «Самазабойства» (Грод­на, 1807), вершаваную камедыю В.В.Кап-ніста «Нагаворшчык» (Мінск, 1808).

ТАПЧЭЎСКІ

Фелікс Феліксавіч

(псеўц. Хвэлька з Рукшэніц;

каля 1838—29.12.1892)

Беларускі паэт-дэмакрат. Нарадзіўся ў б. фальварку Лёсава Ушацкага р-на ў дваран-скай сям'і. Скончыў Лепельскае дваран-скае вучылішча. Працаваў канцылярскім чыноўнікам у Віцебскім земскім судзе, ад-куль выйшаў у адстаўку ў 1861. Працаваў валасным пісарам у Лепельскім павеце. У лютым 1864 быў арыштаваны, як мярку-юць даследчыкі, за сувязь з паўстанцамі 1863—64. Апошні час жыў i працаваў ака-номам у маёнтку Вухвішча (Полацкі р-н). Яго творы распаўсюджваліся ў рукапісах. Шэраг вершаў («Саўсім не тое, што было», «Грошы i праца», «Ігрышча» i інш.) збераг-ліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б.І.Эпімах-Шыпілы. У сваіх творах Т. вы­сока ставіў чалавека працы, асуджаў з пазі-цыі патрыярхальнага сялянства буржуазныя адносіны ў фамадстве, высмейваў шляхец-кую культуру. Змрочнай сучаснасці паэт проціпастаўляў ідэалізаваныя дакапіталіс

тычныя парадкі, калі людзі не адчувалі сі-лы грошай. Адзіны выхад да лепшай буду-чыні бачыў у маральным самаўдасканален-ні, звароце да патрыярхальнай дабрачын-насці. Творчасць Т. ў некаторых выпадках сугучная паэзіі Я.Багушэвіча.

Те.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С 259—269.

Шт.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 373—374.

Г.А.Мааіыка.

ТАТУР

Генрых Хрыстафоравіч (1846—1907)

Археолаг, гісторык, краязнавец, калек-цыянер. Нарадзіўся ў Мінску. Член Мін-скага статыстычнага камітэта, павятовы маршалах дваранства. 3 1874 вёў археала-гічныя раскопкі ў Мінскай губ., склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884—85 заснаваў часовы археалагічны музей у г. Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі (Калюжыцы, Крушына, Курган-не, Русалішча i інш.). Толькі за 1890 ён даследаваў 120 курганоў каля Дулебаў i Ня-юнішчаў Ігуменскага павета, у 1892 — 40 курганоў каля Станькава, у 1893 —40 кур-ганоў каля в. Прылукі Мінскага павета. У выніку паездак па Міншчыне Т. падрыхта-ваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі i унікальную бібліятэку (калекцыі рукапіснай кнігі i старадрукаў, у т.л. «Біб-лія» Ф.Скарыны, беларускага жывапісу). Аўтар прац «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Ту-раўскага княства», «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя» (захаваліся ў рукапісах). Пасля смерці яго зборы былі прададзены, многія вывезены за мяжу. Выказваўся за стварэнне агульнанацыянальнага музея i адкрыццё публічнай бібліятэкі ў Мінску.

Г.А.Каханоўскі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: