Сцірпейка

Ян (Іван; 1760 —каля 1817)

Прафесар філасофіі ў Гродне. Месца на-раджэння i смерці невядома. Аўтар некаль-кіх філасофскіх трактатаў. Яго трактат «Лекцыі па эксперыментальнай фізіцы» (1792) — гэта агульнатэарэтычныя i філа-софскія разважанні. У 1—й частцы, «Аб матэрыі або ўзнікненні наогул», С. вылучаў 2 метады вывучэння матэрыі, яе фізічныхякасцей i законаў: філасофскі метад (Methodes Philosophaneli a posteriou), што ідзе ад пазнання асобных прадметаў i з'яў да агульных законаў, i метад a priori, які
ідзе ад агульных палажэнняў да выключэнняў. На думку С, 1-ы метад стварыў Ньютан, 2-і — Картэзій. С. аддаваў перавагуметаду Ньютана, але не абмяжоўваўся разглядам толькі яго. Ён знаёміў сваіх слухачоў і чытачоў з навуковымі адкрыццямі ся-
рэдзіны 18 ст., у прыватнасці з даследаваннямі Рыхмана i Франкліна ў галіне элек-
трычнасці. У галіне хіміі С. прапанава свой эксперымент — своеасаблівае ўзнаўленне доследаў Кавендыша па вывучэнн складу паветра. Разглядаў ён i арыгінальнае вучэнне аб дынамічным атамізме харвацкага вучонага Р.І.Башковіча, які імкнуўся аб'яднаць вучэннс Ньютана пра дзсяннс сі-
лы прыцягнення з вучэннем Лейбніца аб актыўнай разнастайнасці субстанцыі. С. змог вылучыць галоўнае ў Башковіча —

вучэнне пра непарыўную сувязь матэрыі i руху. Паводле Башковіча, адзначаў С, уза-емадзеянне сіл прыцягнення i адштурхоў-вання выклікае не толькі рух часцінак па прамой, але ix вярчэнне вакол сваёй восі, таму што часцінка адным полюсам адштур-хоўваецца, a другім прыйягваеіша. Пры-хільнасць С. да вучэння Башковіча — адзін з доказаў абгрунтавання субстанцый-на-дынамічнай тэндэнцыі ў фізіцы Белару-сі i Літвы канца 18 ст. Р.Н.Дожджыкава.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: