Храптовіч

Адам (19.3.1768—25.12.1844)

Асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член Віленскага універсітэта. На-радзіўся ў сям'і І.Л.Храпшовіча. Быў візіта-тарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання А.Т. Касцюшкі 1794. У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаран-не для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з ix. Пры яго маёнтку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага (т.зв. ланкастэрская) навучання, у якой па стане на 1822 займалася 350 вучняў з асяроддзя прыгонных сялян. У гэтай школе дзеці ся­лян разам з элементарнай адукаиыяй на-бывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. X. значна памножыў зас-наваную ў Шчорсах бібліятэку свайго баць-кі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літа-ратуры, працы па гісторыі Польшчы, Бела

русі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы праца-валі даследчыкі І.Лялевель, Я. i А.Снядэцкія, У'.Сыракомля, Ф.Малеўскі i інш. Наведаў яе i А.Міцкевіч (сцвярджаюць, што менавіта тут ён ствараў сваю паэму «Гражына»). Біб-ліятэкарамі ў Шчорсах у розныя часы пра-цавалі Ф.Баброўскі, А.Ю.Глінскі, Я.Чачот. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай шко­лы, X. ахвяраваў для яе бібліятэкі калекцыю гравюр (каля 1100). Пасля смерці X. (памёр ён i пахаваны ў в. Вішнеўка на Ашмяншчы-не) бібліятэкай валодалі спадчыннікі. У 1913 бібліятэка з Шчорсаў была перададзена на часовае захоўванне Кіеўскаму універсітэту. Асноўная частка бібліятэкі так i засталася ў Кіеве i цяпер знаходзіцца ў ІДэнтраль-най навуковай бібліятэцы АН Украіны.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: