Юркевіч

Іван Іванавіч (?—1876)

Рэлігійны i грамадскі дзеяч, асветнік. На-радзіўся ў Мінскай губ. ў сям'і святара. У 1832 паступіў у Літоўскую духоўную семіна-рыю ў Жьгровічах, a ў 1837 — у Пецярбур-гскую духоўную акадэмію, пасля заканчэння якой у 1841 прызначаны настаўнікам цар-коўнай гісторыі i кананічнага права ў Магі-лёўскай семінарыі. У 1842 абараніў дысерта­цыю на ступень магістра «Аб прычынах па-дзелу паміж Усходняй i Заходняй цэрквамі». У 1844 пераведзены ў Літоўскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў свяшчэннае пісан-не i герменеўтыку. 3 1845 сакратар семінар-скага праўлення (з захаваннем пасады нас-таўніка), з 1847 —член камітэта, заснаванага пры праўленні семінарыі для збору этнагра-фічных матэрыялаў на беларускіх землях i накіраванне ix у Рускае геаграфічнае тава-рыства. У 1857 на яго ўскладзены абавязкі выкладчыка яўрэйскай мовы ў семінарыі, а з 1860 ён выкладаў i псіхалогію. У 1860-я гады змясціў у «Литовских епархиальных ведомос­тях» вялікі гістарычны нарыс пра Літоўскую духоўную семінарыю. У свой час быў вядо

мы як выдатны знаўца свяшчэннага пісан-ня i высокакваліфікаваны выкладчык. У 1870 выйшаў у адстаўку. Памёр ад сухот.

У артыкуле «Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета» (1853) апісаў хатні і грамадскі побыт, адзенне, абрады беларускіх сялян. Ix сацыяльнае становішча Ю., аднак, характарызаваў з суб'ектыўных пазіцый; лі-чыў, што беднасць сялян тлумачыцца не столькі сацыяльным прыгнётам, колькі дрэн-нымі прыроднымі ўмовамі, прычыну хвароб бачыў толькі ў дрэнным санітарным стане вясковага жылля. Беларускую мову разглядаў як мешаніну рускай i польскай, але больш блізкай да рускай.

ЮРЭВІЧ

Ігнат

Драматург, педагог, асветнік 2-й паловы 18 ст. Біяграфічных звестак,у т.л. пра час i месца нараджэння, не захавалася. Вядома толькі, што ў 1780-я гады ён жыў на По-лаччыне i працаваў выкладчыкам у За-бельскім дамініканскім калегіуме, які ў той час быў значным цэнтрам літаратурна-тэ-атральнага жыцця краю. Пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, рэпертуар якога вызначаўся выключнай разнастайнасцю (ставіліся трагедыі, камедыі, аперэты i інш.). У ліку напісаных для тэатра выклад­чыкам! калегіума класічных трагедый i ка-медый на антычныя тэмы былі трагедыя «Крэз» (1789) i камедыя «Пышнагельскі», аўтарам якіх з'яўляецца Ю. У гэтых творах адчуваецца ўплыў на яго асветніцкіх ідэй. Зыходзячы з прац Герадота, Ю. у трагедыі «Крэз» паказаў бессэнсоўнасць вайны па-між персідскім царом Крэзам i лідыйскім царом Кірам, услаўляў мірнае вырашэнне міждзяржаўных канфліктаў. У камедыі «Пышнагельскі» аўтар выкрываў п'янства, марнатраўства, маральнае ўбоства мясцо-вай шляхты. Свае творы Ю. пісаў на польскай мове, але яна насычана беларусіз-мамі. Творы Ю. зберагаюцца ў аддзеле рука-пісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы.

Літ:. М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 322, 324—326.

ЮЦЭВІЧ

Людвік Адам Дзям'янавіч (псеўд. Людвік з Покева; 15.12.1813—12.3.1846)

Літоўскі i беларускі этнограф i фалькла-рыст. Нарадзіўся ў в. Пакевіс Кельмескага раёна Літвы. 3 літоўскай шляхты. Скончыў Віленскую духоўную акадэмію ў 1836. Пра-
цаваў хатнім настаўнікам i гувернёрам (1831—34), у 1837—42 вікарый Свянцян-
скага i Свядосцкага прыходаў. У 1842 афіцыйна адрокся ад духоўнага сану, пераехаў на Беларусь. 3 1843 выкладчык Лепельскага дваранскага вучылішча. Аўтар артыкулаў «Камяні літоўскіх багінь» (1836), «Вялікіягоры i гарадзішчы ў Літве» (1837), кнігі «Выслоўі i думкі» (1837, у дадатку да кнігі выказаў свае адносіны да народнай мовы i нацыянальнай культуры). Матэрыяльнай i духоўнай культуры літоўскага i беларускага народаў прысвечаны працы «Другая rapa» (фрагменты з рукапісу «Даследаванні даў-
ніны літоўскай i беларускай»), «Гульні i за­ бавы літоўскага народа на Жмудзі», «Літоў- скія звычаі, дапасаваныя да пэўных дзён года» (усе 1839), «Прыказкі літоўскага на­
рода», «Рысы Літвы», «Інструкцыя Якуба Сабескага...» (усе 1840), «Некалькі слоў да пана Крашэўскага...» (1841). У 1842 выдаў кнігу этнаграфічных, гістарычных i геагра- фічных нарысаў «Паданні Літвы». У дадат­ку прывёў звесткі пра гісторыю семінарыі ў Жмудзі, судовыя прыгаворы чараўнікам,
змясціў вясковыя песні. У зб. «Літоўскія песні ў перакладзе Людвіка з Покева»
(1844) уключыў 35 песень, да некаторых з ix напісаў каментарыі. Адна з самых знач-ных i грунтоўных прац — «Літва з пункту погляду рэштак старажытнасці, звычаяў i нораваў» (1846). У ёй вялікі i разнастайны матэрыял пра народную міфалогію, адносіны чалавека да прыроды, звычаі, забавы,
язычніцкія перажыткі, побыт, народную медыцыну i інш. С.Ф.Цярохін.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: