Новая эканамічная палітыка на Беларусі

У перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі Савецкі ўрад праводзіў палітыку «ваеннага камунізма», але ў 1921 г. пачаўся пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). НЭП павінен быў забяспечыць значны ўздым эканомікі краіны.. У 1921 г. быў зроблены першы практычны крок: харчовая разаёрстка замянялася харчовым падаткам. Але гэта ў большай ступені было прапагандысцкім крокам:

1) харчпадатак 1921 г. для БССР вызначаўся ў памерах большых, чым развёрстка 1920 г;

2) хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў невыгадным.

Таму НЭП уяўляў сабой не дакладна распрацаваную праг-раму, а шэраг «адступленняў» у мэтах прыстасавання бапьшавіцкіх улад да рэальна існуючых абставін.

НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, паступова развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і ўрэшце вызна-чыўся як палітыка прамысловая.

У сферы прамысловасці НЭП выявіўся ў наступным:

1. Дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю.

2. Дапускаліся прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці.

3. Дазвапяліся прыватны гандаль і прадпрымалыніцтва.

4. Работа дзяржаўных прадпрыемстваў пераводзілася на гаспадарчы разлік.

5. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых.

6. Адмяніліся бесплатныя паслугі і картачная сістэма.

7. З'яўлялася матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы.

8. Фінансавая стабілізацыя.

9. Дэнацэналізацыя прадпрыемстваў.

У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці НЭП выявіўся ў:

1) замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;

2) дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы;

3) праве сялян распараджацца лішкамі сваёй працы;

4) свабодзе выбару формаў землекарыстання.

Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах НЭПа мела істотныя вынікі. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў у 1927 г. даваенны ўзровень. Свабода гандлю дазволіла палеп-шыць эканамічную сітуацыю. Грашовая рэформа 1922 — 1924 гг. некалькі стабілізавала фінансавае становішча.

Але НЭП выявіў шэраг супярэчнасцей і недахопаў:

1. Узмацненне падатковага прэсу на сярэднія і заможнія слаі сялянства непазбежна вяло да драблення гаспадарак і
змянення вагі таварнай прадукцыі.

2. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў СССР выклікалі рост цэн на збожжа і змяншэнне колькасці
хатняй жывёлы.

3. Цэны на сельскагаспадарчыя прадукты не былі зба-лансаваны з цэнамі на прамысловыя тавары.

НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх мэт. 3 усталяваннем асабістай улады Сталіна НЭП быў згорнуты.

27. Беларусізацыя 20-х гт. Развіццё культуры ў 30-я гг.

Беларусізацыя — комплекс мер па адраджэнмю беларус-кай мовы і літаратуры, нацыянальнай культуры і ў цэлым беларускага этнасу. Гэта перважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гг. Афіцыйна пачала праводзіцца з ліпеня 1924 г., калі ствараецца Цэнтральная камісія па правядзенню беларусізацыі. Яе ўзначаліў відны дзеяч БССР А, Хацкевіч, які бачыў асноўную задачу беларусізацыі ўтым, каб «прыстасаваць дзяржаўны апарат, школы, мастацтва, літаратуру для абслугоўвання масы насельніцтва на яе роднай мове».

Перадумовы беларусізацыі:

1) пераход да новай эканамічнай палітыкі;

2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў,
якія не выступапі са зброяй у руках супраць савецкай улады,
гуртаванне беларускіх нацыянапьных сіл;

3) уз'яднанне ўсходняй часткі Беларусі;

4) пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых
навучальных (БДУ) устаноў.

Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэннё сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё беларускай культуры, вылучэнне на кіруючыя пасады тых, хто валодаў беларускай мовай.

Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці бе-ларусаў. Узніклі літаратурныя аб'яднанні «Маладняк», «Уз-вышша», «Полымя». Праваднікамі палітыкі беларусізацыі былі Я. Колас, Я. Купала, М. Чарот, К. Чорны, М. Лынькоў і інш. Да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пера-ведзена каля 80% сярэдніх школ. Адкрываюцца ў БССР тэ-атры, вышэйшыя навучальныя ўстановы, плённа працуюць кампазітары. У 1928 г. была арганізавана студыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».

Беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва. Але ў канцы 20-х — пачатку 30-х гг. пад выглядам барацьбы з «нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі» яна была згорнута. Па беларускай інтэлігенцыі быў нанесены вялізарны ўдар. Са спы-неннем беларусізацыі пачалася «контрбеларусізацыя». Скараці-лася рэзка колькасць беларускамоўных школ, зменшылася выданне кніг і газет на бёларускай мове.

Аднак і ў гэтых умовах беларуская культура працягвала развівацца. К канцу 30-х гг. у асноўным бьШа ліквідавана непісьменнасць. Колькасць пісьменных узрасла з 60% у 1927 г. да 90,8% у 1939 г. У 1925 г. было ўведзена абавязковае, пачатковае, а ў 1930 г. і сямігадовае навучанне. У рэспубліцы ўзнікла сетка рабфакаў. Была арганізавана падрыхтоўка ўлас-ных навуковых кадраў. Сапраўдным цэнтрам навуковага жыц-ця стала Акадэмія навук БССР.

У літаратуры і мастацтве зацвярджаўся прынцып сацыя-лістычнага рэалізму.

Пашыралася сетка прафесійных драматычных тэатраў. У іх сценах вырасла шмат таленавітых акцёраў (Б. Платонаў, Г. Гле-баў, Л. Ржэцкая і інш). Была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя і створаны оперы «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранко-ва, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Захоўвалася і развівалася народная творчасць.

Аднак развіццё культуры БССР у 30-я гг. праходзіла супярэджліва. Афіцыйныя ўлады адсякалі ўсё тое, што, на іх погляд, перашкаджала працэсу станаўлення культуры «сацы-ялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме». Пачаўся працэс страчвання нацыянальных традыцый, абрадаў, звыча-яў. Культура ў 30-я гг. была пастаўлена ў БССР пад кантроль дзяржавы.

28. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Галоўныя вынікі.

Індустрыялізацыя —- працэс стварэння буйной машын-най вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. На XIV з'езде ВКП(б) была пастаўлена задача: ператварыць СССР з краіны, якая ўвозіць машыны і абсталяванне, у краіну, якая гэта зможа сама вырабляць. Спа-чатку была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця, звязаная з працягам НЭПа, але затым Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію фарсіраванага развіцця.

У рамках СССР вырашана было пачаць індустры-ялізацыю з цяжкай прамысловасці. Асаблівасцю ін'дустрыялізацыі на Беларусі было тое, што сыравіны для развіцця цяжкай прамысловасці не хапала. Таму было вырашана яе пачаць тут з лёгкай прамысловасці. Аснбўныя капіталы ў першыя гады індустрыялізацыі накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбар-най, швейнай, тэкстыльнай прамысловасці, а таксама гапін, якія перапрацоўвалі драўніну і мінерапьную сыравіну.

Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народ-най гаспадаркі Беларусі (1928 — 1932 т), але пасля перагляду Сталіным планаў і значнага, неабгрунтаванага завышэння паказ-чыкаў пяцігодку не выканалі. Хаця Ў строй было ўведзена 538 прадпрыемстваў (Гомсельмаш, фабрыка «Кім» у Мінску, БелДРЭС і інш.). Такі ж лёс чакаў і другую пяцігодку (1933 — 1937 гг.), а трэцяя пяцігодка (1938 — 1942 гт.) была не завершана ў сувязі з пачаўшайся вайной.

Індустрыялізацыя, праведзеная метадамі штурму і ціску, за кошт велізарнага перанапражэння матэрыяльных і людскіх рэ-сурсаў, аграблення вёскі, тым не менш дала і етаноўчыя вынікі.

Тэхніка-эканамічнае адставанне і залежнасць ад імпарту былі пераадолены. Знікла безрабоціца. Змянілася аблічча гарадоў і пасёлкаў. У перыяд з 1929 па 1940 гг. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемсты. Аднак у 1938 — 1940 гг. індустрыя тапталася на месцы, а ў некаторых галінах назіраўся нават рэгрэс.

Калектывізацыя — аб'яднанне дробных індывідуальных гас-падарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Каапераван-не сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самас-тойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Аднак пасля XV з'ез-да ВКП(б) у 1927 г. аб'яднанне гаспадарак сялян у буйныя ка-лёктыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Прын-цып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы не прытрым-ліваліся. Адміністрацыйна-сілавыя метады ажыццяўлення індус-трыялізацыі пераносіліся цяпер на вёску. Тых, хто быў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў пра-вым ухіле. Па гэтай прычыне быў абвінавачан і рэпрэсіраван нарком земляробства БССР Д. Прышчэпаў і яшчэ 30 чалавек.

На аснове раскулачвання бапьшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. Да мая 1930 г. у БССР-было раскулачана каля 15,5 тысяч гаспадарак. Сілавыя метады правядзення калектывізацыі вызвалі сялянскія выступленні. Толькі ў 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступленняў на Беларусі. Іх называпі не іначай, як «кулацкія» мяцяжы. Прадуг-леджвапася завяршыць калектывізацыю да канца 1931 г.

Вясной 1932 г. у БССР пачаўся новы адток сялян з калга-саў. Гэта явілася рэакцыяй сялян на голад, які на фоне «су-цэльнай калектывізацыі» ахапіў усю краіну. Ён пачаўся зімой 1932 г. Нягледзячы на маштабы голаду, за мяжу вывозілася ў вялікай колькасці зерне для атрымання валюты на правядзен-не індустрыялізацыі. Масавы голад абышоў Беларусь, хаця і тут многія сяляне засталіся бяз хлеба.

Такім чынам, цаною вялізарных ахвяр у 1937 г. у калгасах было абагульнена 96% пасяўной плошчы.

Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі ацаніць нельга адназначна. Яны былі складанымі і супярэчлівымі.

1. Тэхніка-эканамічнае адставанне ад краін Захаду ў знач-
най меры было пераадолена.

2. Да 1930 г. знікла безрабоціца.

3. Змянілася ў лепшы бсж аблічча гарадоў.

4. Была аднаўлена разбураная гаспадарка, у першую чаргу прадпрыемствы.

5. Дзякуючы працоўнаму энтузіязму населычіцтва Беларусі была створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця.,

Аднак разам з тым:

1. Была ліквідавана шматукладнасць у эканоміцы. Да канца 30-х-гп у прамысловасці панавала дзяржаўная ўласнасць, былі ліквідаваны рыначныя адносіны і механізмы.

2. Чаяавек-працаўнік згубіў эканамічную свабоду.

3. Жосткае гіланаванне выпуску тавару пазбаўляла свабоды выбару.

4. Калгасы былг пазбаўлены гаспадарчай самастойнасці.

5. Разросся вялікі слой бюракратыі.

6. Калгаснікі з-за адсутнасці гіашпартоў былі прывязаны да калгасаў.

29. Становішча Заходняй Беларусі ў 20 — 30-я гг. XX ст. Уз'яднанне беларускага народа.

Далучэнне беларускай тэрыторыі да Польшчы, што адбы-лося згодна з умовамі Рыжскага міру ў 1921 г., азначапа адрыў часткі насельніцтва ад беларускай нацыі. Заходняя частка, якая апынулася ў складзе Польшчы (Гродзенская губерня, усходнія паветы Віленскай і заходнія паветы Мінскай губерняў), у палітычным сэнсе кіруючымі коламі разглядалася як «усходнія крэсы» (ускраіны), дзе быў усталяваны рэжым «санацыі» (азда-раўлення) і ўведзена асадніцтва — інстытут ваенных і цывільных польскіх каланістаў. У эканамічным сэнсе палітыка правячых польскіх колаў была накіравана на пераўтварэнне заходне-беларускіх зямель у аграрна-сыравінны прыдатак, а ў нацыя-напьным — на знішчэнне беларускай мовы і культуры.

Анексіраваныя беларускія землі ўрад Польшчы падзяліў на 4 ваяводствы, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. Гэта:

1) Палескае ваяводства;

2) Навагрудскае;

3) Віленскае;

4) Беластоцкае.

Становішча пагоршылася ў сувязі з сусветным эканамічным крызісам і дэпрэсіяй, з наступленнем фашызму ў Еўропе і палітычнай рэакцыі ў Польшчы.

Нягледзячы на ўмовы Рыжскага дагавора, польскія ўлады праводзілі жорсткі курс на абмежаванне нацыянапьна-культур-нага развіцця, на апапячванне насельніцтва. К канцу 30-х гг. у Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы.

Усе гэтыя абставіны вызвалі эміграцыю заходнебеларус-кага насельніцтва ў ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заход-нюю Еўропу.

Асноўнымі напрамкамі барацьбы былі:

1) рэвалюцыйна-вызваленчы;

2) нацыянальна-дэмакратычны.

Кансапідацыя першага напрамку адбылася вакол каму-ністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) на чале з С. Мар-тэнсам, С. Мілерам, С. Дубовікам і інш. КПЗБ прыкладала намаганні да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі, а з прыходам да ўлады ў суседняй Германіі Гітлера сканцэнтра-вала сваю работу вакол стварэння адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту.

Пад уплывам КПЗБ знаходзілася Беларуская сялянска-рабочая грамада, Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, Таварыства беларускай школы і гнш. У рамках рэва-люцыйна-вызваленчага напрамку дзейнічае Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак прадстаўлялі Бе-ларуская хрысціянскаядэмакратыя, група А. Луцкевіча, Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт і інш.

Больш рашучай была КПЗБ.

Польскаму ўраду так і не ўдалося падавіць беларускі на-цыянальна-вызваленчы рух.

1 верасня 1939 г. нападам Германіі на Польшчу пачалася другая сусветная вайна.

28 верасня 1939 г. капітуліравала Варшава, і Польшча як дзяржава перастала існаваць.

Напярэдадні нападу Германіі на Польшчу паміж Германіяй і СССР 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пра-такол. Гэтым пратаколам размяжоўваліся «сферы ўплыву Германіі і СССР».

Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад рэк Нараў, Вісла, Сан, таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР.

Такім чынам, праз два тыдні пасля нападу нямецкія войскі захапілі Польшчу, 14 верасня 1939 г. яны занялі Брэст. 17 ве-расня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу і да 25 верасня поўнасцю заняла Заходнюю Беларусь. Уступленне Чырвонай Арміі было па-рознаму сустрэта мясцо-вым населыніцтвам. I ўсё-такі большасць спадзявалася на тое, што цяжкае жыццё пад польскім прыгнётам закончылася.

У кастрычніку 1939 г. адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў пастановы аб устанаўленні тут са-вецкай улады, уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР і правядзенні ў ёй сацыялістычных пераўтварэнняў. Быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Новая тэрыто-рыя была падзелена на 5 абласцей: Беластоцкую, Баранавіцкую, Брэсцкую, Вілейскую, Пінскую. Былі нацыялізаваны прадпрыем-ствы, банкі. Аднаўляліся і будаваліся заводы і фабрыкі. Была ўведзена савецкая сістэма сацыяльнага забеспячэння, бясплат

нае медыцынскае абслугоўванне, адкрыта шмат бальніц і паліклінік, навучальных устаноў. Але ж адначасова з гэтым у Заходняй Беларусі таксама разгарнуліся масавыя рэпрэсіі. 3 кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных польскай арміі, больш за 125 тыс. чалавек.

Такім чынам, 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднання яе з БССР. У выніку ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР насельніцтва Беларусі павялічылася да 11 млн. чала-век. Пстарычнае значэнне аб'яднання заключаецца ў тым, што большая частка тэрыторыі Беларусі была аб'яднана ў адзіным нацыянальна-адміністрацыйным утварэнні.

Заходнім беларусам, як і ўсходнім, давялося выпрабаваць увесь цяжар вайны і пасляваеннага часу. Але ў тых умовах апь-тэрнатыўнага шляху развіцця для беларускага народа не існавала.

30. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-х— 30-я гг. XX ст.

Адносна дэмакратычнае развіццё сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў ў краіне, характэрнае для пачат-ку і сярэдзіны 20-х гг., прыняло пад іх канец і асабліва ў пачатку 30-х гг. выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы.

Перш за ўсё гэта праявілася ў эканоміцы, пераважна ў прымусовым ажыццяўленні капектывізацыі сельскай гаспадаркі. Метады і формы правядзення розных мерапрыемстваў сталі рэгламентавацца. Пачаўся адыход ад дэмакратыі.

Беларускі народ, як і іншыя народы, што пражывалі ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. I ўсё гэта адбывалася ва ўмовах фарміравання і дзейнасці камандна-адмінiстрацыйнай сістэмы і культу асобы Сталіна.

У другой палове 30-х гг. культ асобы і звязаныя з ім безза-конне і рэпрэсіі атрымалі юрыдычнае афармленне. Лютаўска-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маючую ніякай логікі формулу аб тым, штр па меры ўмацавання сацыялізму кла-савая барацьба ў краіне будзе абвастрацца. Аўтарам яе быў Сталін. Гэта формула з'явілася тэарэтычным абгрунтаваннем усяго таго беззаконня, што тварылася ў краіне.

У 30-я гг. у грамадскім жыцці назіралася цесная сувязь паміж сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным напрамкамі дзейнасці, моцная залежнасць грамадскіх спраў ад пераўтва-рэнняў у эканоміцы. Так, згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студзеня.1930 г. у БССР прызначаліся датэрмінова перавыбары тых сельскіх Саветаў, якія не спраўляліся с задачамі калектывізацыі. На гэтай аснове былі праведзены перавыбары 61,9% сельскіх Саветаў рэспублікі.

У вострай барацьбе праходзілі чарговыя выбары Саве-таў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове ды-рэктыўных указанняў, што выключала крытыку партыйна-дзяр-жаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур.

Але афіцыйная прапаганда падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрачынна: грамад-ска-палітычнае жыццё ідзе «дэмакратычным» шляхам, павыша-ецца ўдзел працоўных не толькі ў дзейнасці Саветаў, але і ў іншых грамадскіх арганізацыях, у тым ліку і ў прафсаюзах.

Не так актыўна, але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейшым уступае ў партыю. Камсамол поўнасцю падпарадкоўваўся партыі.

У снежні 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г. — Канстытуцыя БССР. У іх былі запісаны не толькі абавязкі, але і правы грамадзян. Але паўсядзённая практыка, масавыя арэшты і рэпрэсіі сведчылі аб страшэнных парушэн-нях асноўных заканадаўчых актаў.

У перадваенны час у грамадска-палітычным жыцці БССР з'явіліся новыя жорсткія рысы. Яны былі звязаны з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. «Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прад-прыемстваў і ўстаноў». У адпаведнасці з гэтым указам толькі за 1 месяц у БССР было асуджана за прагулы каля 4 тыс. чалавек.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлікімі рэгламентацыямі. Яны былі абумоў-лены фарміраваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы і культу асобы, якія прывялі да ўстапявання дыктатарскага рэжыму. У выніку не толькі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, але і ў палітычным жыцці былі зроблены вялікія дэфармацыі з іх цяжкімі вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывалася бачнасцю дэмакратыі.

Складванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы стала магчымым па раду прычын:

1) адносна нізкага ўзроўня граматнасці насельніцтва, і ў першую чаргу сялян;

2) фактычнай адсутнасці дэмакратычных традыцый і нават схільнасць да моцнай улады;

3) мэтанакіраванага і паступовага ўзмацнення партыйнага і савецкага бюракратычнага апарату;

4) адсутнасці дэмакратычнай сістэмы вылучэння кіруючых кадраў;

5) рэгулярнай прапагандысцкай апрацоўкі насельніцтва;

6) імкненнем Сталіна і яго акружэння да неабмежаванай улады.

У сярэдзіне 30-х гг. адбылося зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках паступова сканцэнтрава-лася заканадаўчая і судовая ўлада.

3 пераходам да фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоў-най калектывізацыі ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацо-ўвацца. Ва ўсіх сферах жыцця была зроблена стаўка на дыктат.

У 30-я гг. разгорнуліся масавыя рэпрэсіі. Першая іх хва-ля прыйшлася на 1930 — 1931 гг. Беларускую інтэлігенцыю абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме». Па справе «Саюза вызваленння Беларусі» праходзіла 90 чалавек. Сярод іх — Чар-вякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш.

Другая хваля рэррэсій аДбылася ў 1933-1936 гг. у перы-яд чысткі партыі і адмены партыйных Білетаў. Кампартыя Беларусі скарацілася напалову.

Маштаб рэпрэсій пашыраўся з кожным годам. У 1937 — 1939 гг. адбылася трэцяя хваля масавых рэпрэсій. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. значная колькасць арышта-ваных прысуджапася да вышэйшай меры — расстрэлу. Па ўсім былым СССР, у тым ліку і на Беларусі, былі раскіданы ціматлікія сведчанні такіх злачынстваў — лагеры, турмы, спецпасяленні, месцы масавых забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх — Кура-паты пад Мінскам.

Такім чынам, канец 20-х — 30-я гг. былі ў гісторыі Беларусі адметным, складаным і драматычным часам. ЖІЛццё праходзіла ва ўмовах умацавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы, фарміравання культу асобы, усталявання сталінскага дыкта-тарскага рэжыму. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грамадска-папітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: