Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Усталяванне акупацыйнага рэжыму

Да падрыхтоўкі да вайны з СССР германскае камандван-не прыступіла летам 1940г., і ўжо ў канцы 1940г. Рітлер падпісаў план, які атрымаў назву «Барбароса». Стратэгічнай асновай плана была ідэя «маланкавай вайны»у.

22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мораў, дзе вялі наступленні 3 групоўкі арміі — «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень».] Супраць войск Заходняй асобай ваеннай акругі, якая была ператворана ў Заходні фронт, дзейнічала група арміі «Цэнтр». У яе складзе былі 4-я, 9-я палявыя арміі, 2-я і 3-я танкавыя групы, 50 дывізій, 2 матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-гі паветраны флот — 1600 самалётаў.

У першыя гадзіны вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна змагапіся з ворагам Першыя ўдары прынялі на сябе пагранічнікі Насмерць стаялі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта А. Кiжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэс-цкай крэпасці. Сёйгатак адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым.

Уераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці.іневялікі гарнізон (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся аж да кан-ца ліпеня 1941 гАбарону ўзначальвалі капітан I. Зубачоў, пал-кавы камісар Я. Фамін, маёр П. Гаўрылаў і інш.1 Ворагу былі нанесены вялікія страты.

I ўсё-такі прарваўшы абарону, фашысты даволі хутка рухаліся ў глыб Беларуа.)Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны 28 чэрвеня немцы ўварваліся ў Мінск. У акружэнні праціўніка аказалася 11 злучэнняў.1

Адступаючы, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Упартае супраціўленне было аказана ворагу пад Барыса-вам, Оршай, Магілёвам, Гомелем, Віцебскам і інш.

На працягу чэрвеня-жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым^Асноўная яго мэта — эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, каланізацыя тэрыторыі, германізацыя, высяленне і ў значнай ступені знішчэнне карэннага насельніцтва,.

У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была падзелена наступным чынам:

1) паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Белас-тоцкая вобласць адышлі да Усходняй Прусіі;

2) паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Папескай, Гомельскай абласцей адышлі да рэйхскамісарыята «Украіна»;

3) паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці былі ўключаны ў генеральную акругу Літвы;

4) Віцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей былі перададзены ў зону аператыўнага тылу групы армій «Цэнтр»;

5) Баранавіцкая, часткова Вілейская, Мінская, Брэсцкая, Палеская і Пінская вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі Беларусі. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамі-сарыята Остланд і падзяленне на 10 акруг.

Акупацыйны рэжым прынёс незлічоныя беды Беларусі. За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш 260 лагераў смерці, знішчана 9200 населеных пунктаў, 380 тыс. чалавек вывезена ў Германію, знішчана 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, 90% абсталявання, помнікі, бібліятэкі, музеі і іншцЗа перыяд акупацыі было здзейснена больш за 60 буйных карных экспедыцый. За гады вайны загінула 2 млн. 200 тыс. жыхароў Беларусі Але вораг не змог зламаць волю народа да вызвалення. Супраць захопнікаў разгарнулася масавая барацьба.

32. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у БССР.

На акупіраванай тэрыторыі нямецка-фашысцкія захопнікі ўвялі так званы «новы парадак» — сістэму мер, накіраваную на ліквідацыю савецкага ладу, эканамічную эксплуатацыю нацы янальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне насельніцтва. Беларусь была падзелена на часткі. Намеснікам Гітлера на Беларусі стаў гаўляйтэр В.Кубэ.

3 першых дзён фашысцкага нашэсця насельніцтва Беларусі пачало барацьбу супраць акупантаў. Яна стала водгукам на акупацыйны рэжым. На захопленай тэрыторыі стваралася сет-ка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Аднымі з першых пачапі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі партыйныя і камсамольскія камітэты.

Вясной 1942 г. узнікаюць цэлыя партызанскія фарміраванні. Для кіраўніцтва партызанскім.рухам быў створаны цэнтральны штаб партызанскага руху ў 1942 г., узначаліў яго П. Панамарэн-ка. Быў арганізаваны таксама Беларускі штаб. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад. Яны налічвалі больш за 370 тыс. чалавек,

3 вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з ударамі Чырвонай Арміі.

У перыяд наступлення пад Курскам разгарнулася агтера-цыя «Рэйкавая вайна», у верасні 1943 г. — яе працяг, апера-цыя «Канцэрт». Трэці яе этап прыйшоўся на чэрвень-жнівень 1944 г. і быў звязаны з вызваленнем Беларусі.

Ў 1943 г. пачалі з'яўляцца партызанскія «краі». Ім удало-ся ў 1943 г. вызваліць 60% тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў сапраўды была масавай. За гераізм і ад-вагу каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагарод-жаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

33. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На тэрыторыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Курс-кам. У верасні 1943 г. былі вызвалены г. Хоцімск, Клімавічы, Крычаў, у лістападзе — Гомель, а ў студзені 1944 г. — Мазыр і Калінкавічы. Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Іх дзеянні стваралі спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення Беларускай наступальнай аперацыі.

У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. Нямецкае камандванне аддало загад абараняць свае пазіцыі ў Беларусі да апошняй магчымасці.

Рашаючую ролю ў вызваленні Беларусі адыграла апера-цыя «Баграціён», якая была распрацавана савецкім генераль-ным штабам. Гэта была стратэгічная наступальная аперацыя. Яна праводзілася сіламі чатырох франтоў — 1-га Прыбалтыйс-кага, 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх пры падтрымцы Дняпроўскай ваеннай флатыліі, 1-й арміі войска Польскага, авіяцыі далёкага дзеяння і беларускіх партызан. Аперацыя праводзілася з 23 чэрвеня па 29жніўня 1944 г. Нямецкае камандванне разлічвала, што Чырвоная Армія хутчэй за ўсё распачне наступленне не ў Беларусі, а на поўдні. Таму на Украіне яны пакінулі большыя сілы, чым у Беларусі. I тым не менш тут былі сканцэнтраваны вялізарныя фашысцкія групоўкі: 63 дывізіі і 3 брыгады. Нямецкія войскі мелі ў сваім распараджэнні 1350 самалётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 9500 гармат і мінамётаў. Савецкае Вярхоў-нае Галоўнакамандванне сабрала значна большыя сілы: 5200 танкаў, 5300 самалётаў, больш 36 тыс. гармат і мінамётаў. У два разы была перавага ў людской сіле.

Каардыніравалі дзеянні франтоў Маршал Савецкага Са-юза Г.К. Жукаў і Маршал Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі.

Такім чынам, бітва за поўнае вызваленне Беларусі пачала-ся раніцай 23 чэрвеня 1944 г. На наступны дзень была прарва-на абарончая лінія нямецкіх войск. Пад націскам Чырвонай Арміі фашысты пачалі адступаць. Была знішчана Віцебская групоўка ворага, а затым Бабруйская і Магілёўская. План «Баграціён» прадугледжваў навогул наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім напрамках.

Хутка фашысцкім войскам была адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны «кацёл», у якім апынулася вялікая групоўка ворага, што налічвала каля 105 тыс. салдат і афіцэраў. Войскі 1 -га і 3-га Беларускіх франтоў 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі г. Мінск. На месцы акружэння нямецка-фашысцкіх войск, непадалёку ад Мінска, ля шашы'Мінск-Масква быў уз-ведзены Курган Славы. Чатыры штыкі-абеліскі Кургана Славы сімвалізуюць 4 франты — удзелынікі вызвалення Беларусі.

У выніку этапу Беларускай аперацыі (23 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 г.) галоўныя сілы варожай групы армій «Цэнтр» былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць прадоў-жыць наступленне на захад. У час другога этапу былі правед-зены Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шауляйская, Каўнаская аперацыі. Гэта адбывалася ў перыяд з 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 г. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. завяр-шылася выгнанне фашысцкіх акупантаў з беларускай зямлі.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Гёроя Савецкага Саюза. Больш за 400 тыс. воінаў і партызан былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

34. Аднаўленне эканомікі БССР у пасляваенны перыяд.

Страты, нанесеныя Беларусі вайной, былі вялізарнымі. БССР страціла больш за палову нацыянальнага багацця. Было разбурана больш 9000 населеных пунктаў. Спалены тысячы сёл. Амапь поўнасцю перастала дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. Вялізарныя страты панесла сельская гаспадар-ка. У вайне загінула 2 млн. 200 тыс. чалавек, 380 тыс. чалавек былі вывезены ў Германію.

Аднаўленчыя работы на Беларусі пачаліся восенню 1943 г., калі частка тэрыторыі Гомельскай вобласці была вызвалена ад фашысцкай акупацыі.

У цэлым працэс аднаўлення не быў стыхійным. У межах планавай сістэмы СССР меркавалася аднавіць гаспадарку БССР на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946 — 1950 гг.). Акцэнт быў зроблены на паскоранае аднаўленне торфаздабы-чы, энергетыкі, развіцці машынабудавання, а таксама стварэнне новых галін гірамысловасці: аўтамабілебудаванне, трактарабу-даванне і інш.

Машынабудаванне і металаапрацоўка развіваліся даволі хутка. Дзякуючы іх росту прамысловасць Беларусі ў 1950 г. перавысіла даваенны ўзровень на 20%. Аднак у заняпадзе засталіся такія традыцыйныя галіны для Беларусі як лёгкая, харчовая, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

У вельмі цяжкім становішчы заставалася сельская гаспа-дарка. Аднаўленчыя работы ва ўсходняй частцы прадугледжвалі ў першую чаргу арганізацыйнае аднаўленне калгасаў і саўгасаў як адзінай формы гаспадарання на зямлі. У Заходняй Беларусі прадугледжвалася правядзенне суцэльнай капектывізацыі. Але яе тэмпы непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяў-лення. Каб паскорыць гэты працэс і не дапусціць развалу кал-гасаў, кіраўніцтва ўзмацняла камандна-адміністрацыйныя ме-тады кіравання.

Узмацненню механізма загадвання садзейнічала правяд-зенне ў 50-я гг. палітыкі ўзбуйнення калгасаў.

Такім чынам, сельскагаспадарчая палітыка ў першыя пас-ляваенныя гады на Беларусі пацярпела крах. Вытворчасць ма-лака, напрыклад, не дасягнула і 60% даваеннага ўзроўню. Мяса было атрымана амаль на 1/3 ў параўнанні з 1940 г. Нават такі паказчык, як аб'ём пасяўных плошчаў не быў выкананы.

35. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР (1945 - 1953 гг.)-

У 1945 г. закончылася самая жорсткая ў гісторыі чапавец-тва вайна. Цяжкасці аднаўлення не палохалі, бо яны пасля пе-ранесенага ваеннага ліхалецця здаваліся не такімі ж і значнымі. Сярод падаўляючай часткі насельніцтва панаваў аптымізм, надзеі на лепшае жыццё. Узніклі таксама спадзяванні на перамены ў палшэічным жыцці.

V У пасляваенныя гады ў БССР дзейнічалі Канстытуцыя БССР 1936 г. і Канстытуцыя БССР 1937 г., на аснове якіх вызначаліся асноўныя прынцыпы дзяржаўна-палітычнага і гра-мадскага ўладкавання. 3 пункту гледжання канстытуцыйных норм, Беларусь належала да дэмакратычных краін -Еўропы. На справе ж яна з'яўлялася састаўной часткай дзяржавы — СССР. Народ толькі абвяшчаўся поўнаўладным гаспадаром усёй краіны, а на справе знаходзіўся пад поўным кантролем партыйна-дзяржаўных органаў улады.

Саветы, як органы дзяржаўнай улады, павінны былі займац-ца аднаўленнем народнай гаспадаркі і папяпшэннем умоў жыц-ця. Аднак і яны знаходзіліся пад поўным кантролем партыйнага апарату і не валодалі рэальнай уладай. Намінальна дзейнічаў Вярхоўны Савет БССР.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё вызначалася та-тальным кантролем і ўсеагульнай рэгламентацыяй. Пэўнае мес-ца ва ўмацаванні таталітарнага рэжыму належала рэпрэсіўным органам. Гэта палітыка ў першыя пасляваення гады мела тэн-дэнцыю да пашырэння на Беларусі. У турмы траплялі без усякіх падстаў м^огія партызанскія.сувязныя, падпольшчыкі і ваеннапа-лонныя. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся лагерамі і турмамі. Практычна працягвала дзейнічаць крымінальная адказ-насць за адміністрацыйныя парушэнні. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны пра-ходзіла калектывізацыя. У выніку яе пацярпела значная частка сялянства. Пастановы 50-х гг. прадугледжвалі высяленне кула-коў, уласаўцаў, членаў рэлігійных сектаў. Усяго ў Беларусі было выслана 150 тыс. чалавек. Масавыя рэпрэсіі былі спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953 г.

За гады вайны амаль поўнасцю была разбурана матэры-яльна-тэхнічная база адукацыі, навукі і культуры ў БССР. Боль-шасць школьных будынкаў была знішчана, спалена школьнае абсталяванне. Не было падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Заняткі праводзіліся на пляцоўках, у часткова адноўленых бу-дынках, а парой нават у землянках.

Своеасаблівай была абстаноўка ў Заходняй Беларусі. Тут пасля вайны была ліквідавана непісьменнаць, адкрыты тэхнікумы і інстытуты. Але ж разам з гэтым не заўсёды ўлічвалі-ся мясцовыя асаблівасці культурна-нацыянальнага і рэлігійна-га жыцця. Ажыццяўляліся ганенні супраць веруючых. Знішча-ліся помнікі. Культурнае жыццё, такім чынам, праходзіла ў вельмі складаных, супярэчлівых умовах. Яно знаходзілася пад партыйным кантролем.

I тым не менш творча працавлі I. Шамякін, К. Чорны, М. Танк, М. Лынькоў, П. Броўка, П. Глебка. Галоўнай тэмай у літаратуры была ваенная. З'явіўся першы беларускі партызанскі раман «Глыбокая плынь» I. Шамякіна.

У тэатральным мастацтве былі адзначаны п'есы «Заложнікі» А. Кучара, «Канстанцін' Заслонаў» Л. Маўзона. У выяўленчым мастацтве — карціны Я. Зайцава «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.», В. Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 г.».

Такім чынам, таталітарны светапогляд быў пануючым у грамадскай свядомасці 40 — 50-х. гг. Нягледзячы на пера-могу народа ў вайне, захоўвалася таталітарная сістэма. Пад партыйным кантролем знаходзілася як грамадска-палітычнае, так і культурнае жыццё.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: