Парэміяграфія

(прыказкі, прымаўкі, ідыёмы)

А б воўку памоўка, а ён тут.

А бецанка цацанка, а дурному радасьць.

А ддай Боская Богу, панская – пану.

А пошніх сіл дабываць [ Ціт: А мы ж такі апошніх сіл дабываем, штоб на іх (паноў. – В. Р.) прыхаці зарабіць].

А т Бога грэх і ат людзей сьмех.

А т ліха ціха, а дабра ня чуваць.

Б лёкату наесьціся [ Навум: …а лятае! а бегае! як бы блёкату наеўся ].

Б рухам стол атсунуць [ Навум: …ні калі я ў цябе брухам стол атсунуў, і маўчаць не буду].

В едаў Бог, каму не даў рог.

В есел, як сват на вясельлі, здароў, як вада, а багат, як зямля.

В еліць пан, то скачы, уража!

В ешацца на шыю [ Навум: …падсядзь к вам, дак і самі вешаецяся на шыю ].

В ушы вянуць [ Навум: У пана аж вушы павялі ].

В ялікага сабакі вялікі брэх!

Г дзе толька мужык з слаўцом, там за нім пуга з узлом.

Г дзе увеселеньня, там і прэбачэня.

Г орш, калі баішся: і ліха ня мінеш, і надрыжышся.

Г осьць у дом, Бог у дом.

Г ỳбы не жалаваць [ Навум: Відна, кум, што ты ўчора губы ня жалаваў ].

Д а Бога высока, да пана далёка.

Д абры´ бабры [ Навум: …відна, што дабры бабры ].

Д а пары збан ваду носіць.

Д аць чосу ў спіну [ Навум: Цяпер мы паганьску сыну // Дадзім добра чосу ў спіну!].

Д зеўка як цэўка, а як гляне, дык і серца дастане.

Д зеўкі так любяць, што за кулакамі і свету Божаго ня відаць.

Д ухі вытрасьці [ Ціт: Бо калі ён далей так над намі здзекавацца ня перастане, то ўсе духі вытрасе ].

Ж онка як галубка, ціха як авечэчка, прыгожа як красачка.

Ж онку любі, як душу, а трасі, як грушу.

З убоў не пазьбіраць [ Юлія: Атчапіся, бо як трэсну, то і зубоў не пазьбіраеш ].

І адсюль гарачо, і адтуль балячо.

І рыбы ня хачу, і адзежкі ня змачу.

І сьцены маюць вушы.

К аб жа я каму калі што якое, а то ніколі нікому нічога…

К алі важыў на рыбу, трэба важыць і на юшку.

К алі маеш грошы, то ня будзеш босы.

К алі шанцуе, то і Халімон танцуе.

К анцы ў ваду [ Навум: Тагды гарэлка на стол, ручнікі гатовы, дай канцы ў ваду ].

К інь назад, а знайдзеш пярэд сабою.

К роў высысаць [ Ціт: Як жэ нам быць шчырымі, калі яны (паны. – В. Р.) з-пад ногця кроў нам высысаюць …].

К сэрцу прыпадаць [ Навум: …бо ты мне штось вельмі к сэрцу прыпала ].

К уды еду, туды еду, да ўсё карчмы ня міну.

К уды кінь, то клін.

К уды чорт не даступіцца, туды бабу пашле.

Л юбіў добрая, палюбі ж і злоя.

М ароз па скуры [ Навум: Хоць чалавек ня баіцца, а штось па скурэ мароз так і падзірае!].

М аўчу, дык, пэўне, замуж хачу.

М ая душа не крывая, усё прымая.

М ужык як варона, а хіцёр як чорт.

М ужык п’ець, як у леечку льець, а як прыдзецца плаціць, то як дурань маўчыць.

М ужык дурэнь, як умее, так і пее.

М яцеліца вымеце [ Навум: …кланяйся нізка, пакуль яго мяцеліца ат нас вымяце ].

Н ад сіратою Бог з калітою.

Н а злодзею шапка гарыць.

Н а чужы лоб сягаючы, трэба і свой наставіць.

Н е рад, што б’юць, да яшчэ і нагамі трапечэць.

Н яведаньня – нягрэшэньня.

Н я ведаўшы броду, ня сунься ў воду.

П авер жыдỳ на сваю бяду.

П акорнае цялятка дзве маткі ссець.

П алавіць катоў у мяшок [ Навум: Нічога, Пане! Палавілі катоў у мяшок ].

П а ночы ўсе каты шэры.

П аньска вока каня тучыць.

П аньская міласьць, жончына вернасьць, дружба жыдоўская – усё чартоўская.

П апаўся, жучку, у панскую ручку [ Навум: Папаўся наш пане жучку // Да ў паньскую ты ручку ].

П атуль пій да еш, пакуль рот свеж: бо як умрэш, то і калом ня ўпрэш.

П ій, да розуму не прапій.

П раўдаю і вераю служыць [ Навум: Мы ж табе будзем праўдаю і вераю служыць ].

П рышчаміць зубамі язык [ Навум: Ляпей прышчамі зубамі язык …].

Р аньняя пташэчка крылькі цярэбіць, а позьняя вочы працірае.

Р аспіразаць бруха [ Навум: Ня адзін дарамаз’ед за яго сталом распіразаў бруха ].

С амі з усамі [ Навум: Мы і самі з усамі ].

С аўка на куце ня будзе!

С ем бед, да адзін атвет.

С казана, як звязана [ Навум: Дзельна! шчэра сказана, як звязана ].

С кора едзе той, хто мажэ.

С кура ў рабоце [ Навум: Бо як пачуе чы даведаецца Камісар, то і скура будзе ў рабоце і апошнюю авечку адбярэ].

С лово сказано, дай дзела звязано.

С малой лезьці ў вочы [ Ціт: Атчапіся, жонка, ня лезь смалой у вочы ].

С ужэнаго да ражэнаго і канём не аб’едзеш.

С ушыць сэрца [ Навум: …дак скажы, да ня сушы сэрца вайтоўскаго].

Т ы з варот, а ён чэрэз плот.

Ч аго ж бы плакаў сьлеп, каб відзяў сьвет.

У вачах пазелянець [ Ціт: Дык і я цябе як трасану, дык у вачах пазялянее ].

У вушах звінець [ Навум: А Ясьне Вяльможны Пан Пісар так на яго накрычаў, што аж мне ў вушах і цяпер звеніць ].

У кулак затрубіць [ Навум: А калі ена (бяда. – В. Р.) к нам прыдзя, то пэўна на бяду нашаго гада Камісара: бо штось ён вельмі цяпер у кулак затрубіў ].

У цемя біты [ Навум: …і я ў цемя ня біт ].

Х оць кум, да сабака.

Х то апарыцца на малацэ, той і на ваду дмухае.

Х то б пазнаў дзятла, штоб ня яго нос?

Х то каго любіць, той таго чубіць.

Х то пад кім яму капае, часта сам у ее ўпадае.

Х то парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць.

Х то пытае, той ня блудзіць.

Х то пярабірае чы часто мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе.

Ц ягаў воўк, пацяглі воўка.

Ч ы ты ягодка не з нашаго агродка?

Ш тоб цябе параліш узяў!

Ш то напішэш пярцом, то ня вырубіш тапарцом.

Я дзэня было многа, але піцэня і прымусу саўсім ня было.

Я зыка не шчадзіць [ Навум: Мы ж языка не шчадзілі, // Добра яму засалілі].

Я ке дрэво, такі клін, які бацька, такі сын.

Я к анялочак [ Хор сялян: Прыгожа як анялочэк ].

Я к воўк мяса [ Навум: Пасуць ее, як воўк мяса ].

Я к глянуў, так і грануў.

Я к граззю ў вочы [ Навум: Ото ж рынуў прымаўкай, як гразю ў вочы!].

Я к гусі за гусаком [ Навум: Станьцяш усе за мною, як гусі за гусаком ].

Я к з гадам [ Ціт: … як з гадам (паны. -- В. Р.) з мужыком абходзяцца].

Я к п’яўка [ Ціт: Ты як п’яўка, усю б кроў з нас выссаў!].

Я к матылёчак [ Хор сялян: А лёгка як матылёчэк ].

Я к мятлой [ Навум: …яго атсюль як мятлой вымяцем].

Я к пярцом [ Навум: …рынуў слаўцом, як пярцом ].

Я к родны бацька [ Навум: Нябошчык стары пан… быў нам як родны бацька ].

Я к сакол [ Навум: …наежыўся як сакол].

Я к цялята [ Навум: Калі ахота начата, // Што ж стаіце, як цялята?].

Я к чайка з зáмара [ Навум: Прыляцеў жэ ш ты к нам, як чайка з зáмара ].

Я к ягадка [ Навум: Бог даў дзеўку як ягадку ].

Я к яснае солнышка [ Навум: А ты ж нам дарагі госьць, як ясная солнышка ].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: