Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях

«За ўмацаванне міру паміж народамі»

Аб прысуджэнні міжпародных Ленінскіх прэмій за 1979 год

За выдатныя заслугі ў барацьбе за захаванне і ўмацаванне міру прысудзіць міжнародныя Ленінскія прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»:

Урха К. Кеканену — прэзідэнту Фінляпдскай Рэспублікі. Ле Зуану—генеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі В'етнама.

Мігелю Атэра Сільва — пісьменніку, грамадскаму дзеячу (Вене­суэла).

Эрве Базену — пісьменніку, грамадскаму дзеячу (Францыя).

Абдурахману аль-Хамісі — пісьменніку, грамадскаму дзеячу (Араб­ская Рэспубліка Егіпет).

Старшыня камітэта М. М. Блахін (СССР).

Члены камітэта: Р. В. Аляксандраў (СССР), Луі Арагон (Фран­цыя), Мір'ям Вірэ-Туамінен (Фінляндыя), Рэната Гутуза (Італія), Ганна Зэгерс (ГДР), Кешаў Дэва Малавія (Індыя), Сойла Марынельо (Куба), Джэймс Олдрыдж (Вялікабрытанія), Нгуен Тхі Бінб (СРВ), М. В. Томскі (СССР), Юзэф Цыранкевіч (ПНР), А. Б. Чакоўскі (СССР).

Абодва тэксты характарызуюцца дакладнасцю (называюцца прозвішчы, краіны, занятак і грамадскае становішча асоб), тэматычна абумоўленай лексікай, ужытай з прамым значэннем, тэрміналагічнай фразеалогіяй (Паліт-упраўленне Заходняга фронту, старшы батальённы камісар, сацыялістычная Радзіма, Міжнародныя Ленінскія прэміі, выдатныя заслугі, барацьба за захаванне і ўмацаванне міру, Генеральны сакратар, член камітэта, грамадскі дзеяч). Выклад дакументаў лаканічны, сінтаксічныя канструкцыі простыя, насычаныя інфармацыяй.

У афіцыйна-дзелавым стылі не ўжываюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя, дыялектныя, прастамоўныя, жаргонныя словы і выразы, фразеалагічныя словазлучэнні, словы з пераносным значэннем, усе віды экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, клічныя, эліптычныя сказы, ін-версійныя, парцэляваныя выразы), простая мова.

Афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца:

своеасаблівай лексікай, якая не ўжываецца або амаль што не ўжываецца ў іншых кніжных стылях: ануліраваць, безадкладна, вышэйпададзены, ніжэйназваны, ніжэйпамянёны, ніжэйпадпісаны, суправадокальны, наяўнасць, паве дамленне; абанент, ісцец, адказчык, контрагент, атрымаль-нік, прад'явіцель і г. д.;

тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй (бухгалтарскай, юрыдычнай) і тэрміналагічнай фразеалогіяй: баланс, «За­бег, дэпанент, дэнамінацыя, крэдыт, поліс, дэмарш, дэнансаванне і г. д.; выпіска з загаду, грашовае ўзнагароджанне, аднаразовая дапамога, кампенсацыя за адпачынак, бес-перапынны стаж і г. д.;

ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў з адмоўем і без яго: узгадненне, пагадненне, затрыманне, устанаўленне, перанясенне, невяртанне, незварот, невыкарыстанне, непрымяненне, непарушнасць і інш.;

ужываннем дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы — аказаць дапамогу, удзельнічаць — прымаць удзел, кіраваць — ажыццяўляць кіраўніцтва і інш.

Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога стылю характэрныя складаныя канструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, складаныя злучнікі у выніку таго, што..., у сувязі з тым, што... і г. д.

Своеасаблівыя фразеалагічныя адзінкі афіцыйна-дзела-вога стылю часта называюць «канцылярызмамі», «канцы-лярскімі штампамі», «шаблонамі». У дачыненні да афіцыйна-дзелавога стылю такая ацэнка гэтых моўных адзінак наўрад ці правільная. За словам «штамп» ужо замацавалася пэўнае значэнне — 'слоўнае пустазелле, выдаткі мовы, з якімі трэба змагацца, якія трэба выкараняць'. У афіцыйна-дзелавым стылі канцылярскія выразы патрэбныя. Тут яны ўжываюцца з мэтай лагічнага і тэрміналагічнага ўдакладнення, надаюць мове катэгарычнасць, недвухсэнсоўнасць, афіцыйнасць. Строгая рэгламентацыя лексічных і сінтаксічных сродкаў выражэння пры перадачы інфармацыі ў афіцыйна-дзелавым стылі робіць мову эканомнай і спрыяе жыццяздольнасці гэтых канцылярызмаў, клішэ, шаблонаў. Ужытыя ў мове загадаў, інструкцый, заяў і іншых дакументаў, такія найменні, як матэрыяльныя каштоўнасці, транспартныя сродкі, прадукты харчавання, аддзяленне сувязі і інш., аблягчаюць правільнасць перадачы і ўспрымання пэўных звестак.

У гутарковым, публіцыстычным стылях і стылі мастацкай літаратуры канцылярызмы выкарыстоўваюцца толькі з пэўнай стылістычнай мэтай. Канцылярызмы, якія стылістычна кантрастуюць з нейтральным фонам, рэалізуюць усю шкалу іранічнай экспрэсіі — ад жарту да сарказму. Нематываванае ўжыванне канцылярызмаў у іншых стылях, а таксама выкарыстанне ў афіцыйных дакументах моўных адзінак, неўласцівых дзелавому стылю, лічыцца стылістычнай памылкай.

Напрыклад:

Вецер зламаў верхавіну даволі тоўстай асіны. Застаўся ад дрэва вялікі пень, а ў ім — дупло: хатка з усімі зручнасцямі. Летам тут вяліся шпакі. Вывадак іх аперыўся і шчасліва паляцеў у вырай.

Праходзячы нядаўна каля пня-церамка, заўважыў новага кватэ-раздымшчыка... рыжую вавёрку.

Убачыўшы пад дрэвам на чыстым снежным абрусе мноства раздзёўбаных шышак, зразумеў, што на гэтай сасне пастаяннае месца прапіскі стракача. Тут на тоўстым са шчылінай суку ён прыстасаваў сваю «кузню».


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: