Гутарковы стыль

Прыметы гутарковага стылю вызначаюцца ўмовамі яго ўжывання. Гутарковы стыль характарызуецца рухомасцю моўных сродкаў, у ім выкарыстоўваюцца і нелітаратурныя моўныя адзінкі: прастамоўная лексіка, дыялектызмы, прафесіяналізмы, жарганізмы. Гутарковы стыль індывідуалізавапы, гэта збліжае яго з публіцыстычным і стылем мастацкай літаратуры, выразна адрознівае ад ней­тральных афіцыйна-дзелавога і навуковага.

Для кніжных стыляў характэрна маналагічная мова, для гутарковага—дыялагічная. У гутарковым стылі (яго вуснай разнавіднасці) вялікую ролю адыгрываюць жэсты, міміка, поза, інтанацыя. «У дыялогу,— пісаў Л. У. Шчэрба,— г. зн. пры кароткіх рэпліках, сітуацыя, жэст, выраз твару, інтанацыя — усё гэта так памагае ўзаемаразуменню, што словы і іх формы перастаюць адыгрываць істотную ролю ў гэтым працэсе... Таму ніякія адступленні ад нормы не страшныя ў гутарковай мове; іх ніхто не заўважае — ні той, хто гаворыць, ні той, хто слухае. У маналагічнай мове яны недапушчальныя» 3.

Ёсцьсвая спецыфіка і ў сінтаксісе гутарковага стылю — спрошчанасць, перарывістасць, экпрэсіўнасць. Гутарковы стыль багаты на няпоўныя сказы, якія выступаюць як рэплікі дыялогу, словы-сказы, далучальныя, пабочныя, устаўныя канструкцыі, пытальныя, клічныя, інверсійныя сказы. У гутарковым стылі рэдка ўжываюцца складаныя сказы з падпарадкавальнымі злучнікамі, шматступенным падпарадкаваннем даданых частак.

Гутарковая мова, як адзначаў А. М. Пяшкоўскі, «па прыродзе сваёй эліптычная... Мы заўсёды не дагаворваем сваіх думак, апускаем у мове ўсё, што падказваецца абставінамі або папярэднім вопытам субяседнікаў. Так, за сталом мы пытаем: «Вам каву або чай?», сустрэўшы знаёмага, пацікавімся: «Ты куды?», пачуўшы дакучлівую музыку, гаворым: «Зноў!», прапануючы вады, скажам: «Гатаваная, не хвалюйцеся!», бачым, што пяро ў субяседніка не піша, і скажам: «А вы алоўкам!» і г. д. Такія выпадкі, калі той, хто падаё ваду, скажа: «Гэта гатаваная вада», або той, хто сочыць, як вы пішаце, гаворыць: «А вы пішыце алоўкам»,— належаць, безумоўна, да рэдкіх. Мова па прыродзе эканомная ў сродках. Няцяжка бачыць, што гэта эканомія магчымая толькі пры дзвюх умовах: 1) агульнасці абставін і 2) агульнасці папярэдняга вопыту» 4.

Другой асаблівасцю гутарковай мовы з'яўляецца яе экспрэсіўнасць. В. Кастамараў піша: «Напрыклад, на пытанне «Дзе ты быў?» найчасцей адказваюць не «Я быў дома» або нават проста «Дома», а нешта такое: «Ды дома!», «Дзе—дома!», «Ды дзе я быў — дома!», «Дзе ж я быў — дома!», «Дзе ж мне быць — дома!», «Я—дома!», «Я? Ды дома!», «Дзе быў? —ды дома!» 5.

Значная частка слоў і фразем гутарковага стылю мае ярка выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбава-насць: браток, вятрыска, ручанька, суседачка, насішча, гразюка, лухта, капрызуля, загаварыць зубы, цягнуць душу, заткнуць за пояс, вушы вянуць і інш.

Характэрнай прыметай гутарковага стылю з'яўляецца ўжыванне выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, якія выражаюць імгненнасць дзеяння (глядзь, скок, хваць, шмыг), інфінітыва, форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні прошлага часу (Мы пазвалі сабаку, а ён бегчы. Іду я ўчора па вуліцы, а насустрач мне— яка, Галя), форм дзеяслова аднаго ладу ў значэнні другога ладу (Пазвані ён пазней — нас не было б ужо дома! Ішоў бы ты дахаты! Пачытаў бы трошкіі А яна вазьмі і скажы гэта дырэктару...).

3 Щерба Л. В. Избранные работы по русскому языку.— М., 1957, с. 116.

4 Пешковский А. М. Избранные труды.—М., 1959, с. 58.

5 Костомаров II. Разговорная речь.— Русский язык в национальной школе, 1965, № 1, с. 15—16.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: