Публіцыстычны стыль

Сярод кніжных стыляў публіцыстычны займае асобае месца. Галоўнае адрозненне публіцыстычнага стылю ад іншых у тым, што моўныя яго сродкі разлічаны не толькі на паведамленне, перадачу пэўнай інфармацыі, але і на эмацыянальнае ўздзеянне. Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў нарысах, агітацыйна-прапагандысцкіх выступ­лениях, закліках і г. д.

Публіцыстычны стыль вылучаецца своеасаблівай лексікай і фразеалогіяй: агітбрыгада, баявітасць, вернасць, вытрымка, годнасць, выхаванасць, грамадзянін, дасягненне, застрэльшчык, мужнасць, наватар, перадавік, ударнік, чуласць; брыгада камуністычнай працы, дом высокай куль­туры быту і інш.

У лексіцы публіцыстычных твораў ёсць такія адзінкі, якія набываюць прымету публіцыстычнасці толькі пры ўжыванні з пераносным значэннем. Напрыклад, слова вах­та з асноўным, намінатыўным значэннем не з'яўляецца публіцыстычным: Матрос стаіць на вахце. Ужытае з пера­носным значэннем, гэта слова набывае адценне публіцыстычнасці: Працоўныя нашага горада сталі на перадсвяточную вахту. Слова сігнал у асноўным значэнні таксама не з'яўляецца публіцыстычньш: сігнал рэгуліроўшчыка, сігнал трывогі; ужытае з пераносным значэннем, яно набывае ярка выражаную публіцыстычную афарбоўку: трывожны сігнал са школы, сігнал рабкора.

Істотныя рысы публіцыстычнай лексікі і фразеалогіі — эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, ацэначнасць. Адны моўныя адзінкі гэтага стылю маюць станоўча-ацэначны харак­тер: ударнік, застрэльшчык, перадавік, народная дружына, прагрэсіўнае чалавецтва, міралюбівыя сілы, людзі добрай волі; другія — выразны адбітак адмоўна-ацэначнай афарбаванасці: кліка, ваяж, прымірэнец, абывацель, мешчанін, пірацкія дзеянні, жоўтая прэса, паветраныя піраты і інш.

3 прычыны таго, што сродкі гутарковага стылю таксама эмацыянальна-экспрэсіўныя, публіцыстычны стыль многімі сваімі рысамі збліжаецца з гутарковым і пастаянна ўзбагачаецца яго лексіка-фразеалагічнымі і граматычнымі эле­ментамі. Так, у публіцыстыцы часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю — сказы з інверсійным парадкам слоў, рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы, перыяды і г. д. Напры­клад:

Таленавітаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу — 50 гадоў. На жыццёвым шляху чалавека пяцьдзесят гадоў — вяршыня прыкметная, значная, аднак яшчэ не горная. Прычын для элегічнага настрою тут яшчэ няма. Вось калі ты ўскараскаешся на горныя вяршыні, адолеўшы на сваім шляху шэсць, сем і восем дзесяткаў насечак, вось тады... Хаця — што тады? Узрост залежыць не ад ліку пражытых гадоў, а ад іх напаўнення: чым болын яны былі напоўненыя, пражытыя гады, тым маладзейшым адчуваў сябе чалавек. Прышвін у свае восем-дзесят гадоў сказаў: «Я люблю ўсе дні свайго жыцця, але кожны сённяшні крышачку больш, чым учарашні». Ну, а што такое пяць­дзесят гадоў, калі зірнуць на іх адтуль, ад Прышвіна? Ды яшчэ такіх напоўненых, так актыўна пражытых? Адным словам, малады ён яшчэ, наш юбіляр, на радасць сваім чытачам, малады таму, што яго стае на ўсё: раман —дык раман, аповесць — дык аповесць, эсэ — тут яму мала хто роўны ў нашай беларускай літаратуры, хіба што толькі Міхась Стральцоў ды Янка Сіпакоў; маладосцю вее і ад яго таленту, пазнача-нага высокай рамантыкай, і ад яго самое натуры — уражлівай, выбухо-вай, безагляднай. (В. Палтаран. «Паэт з беларускіх узгоркаў сініх...»)

Публіцыстыка — гэта слоўнае мастацтва, дзе важна не толькі што гаворыцца, але і я к гаворыцца. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры. Як і мастацкая літаратура, публіцыстыка карыстаецца ўсім багаццем агульнанароднай мовы, не абыходзячы і такія моўныя адзінкі, якія знаходзяцца на мяжы літаратурнай мовы або нават па-за ёю. Так, у публіцыстычных творах могуць ужывацца дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы са зніжанай стылістычнай афарбоўкай.

Прыклады публіцыстычных тэкстаў:

1. Стражнікі не любілі ссыльных — ім гэта быў лішні клопат. Нічым не адрозніваўся ад сваіх саслужыўцаў і гэты. Ённіяк не мог зразумець, навошта ссыльнаму Ульянаву кожны месяц даюць 8 рублёў дапамогі — амаль столькі, колькі атрымлівае ён, верны абаронца ўлады. А гэта ж злачынца! Ссыльны, выступав супроць цара, бунтуе супроць айчыны, а цар яму яшчэ грошы дае — вазьміце, маўляў, Ульянаў, ды хутчэй спіхніце мяне з трона...

Калі бунтаўшчыкоў аддавалі салдатам пад ружжо, пад іх нагляд, і калі яны даведваліся, што за кожнага рэвалюцыянера, застрэленага пры спробе ўцячы, плацілі па 10 рублёў, знаходзіліся вылюдкі, што стралялі ў гэтых безабаронных людзей нават тады, калі яны елі ці спалі і не думалі ўцякаць... (Я. Сіпакоў. «Там, дзе Сібір...»)

2. Нехта добра заўважыў, што хаты падобны на сваіх гаспадароў. I якіх толькі хат мы не бачылі, праходзячы вясковымі вуліцамі! Ёсцьхаты-рупліўцы, у якіх усё дагледжана, даведзена да ладу; ёсць хаты-майстравікі з прыгожа выразанымі ўзорамі ліштваў, карнізамі, франтонамі; ёсць хаты-шляхцянкі, ганарыстыя, дзе ўсё толькі напаказ; ёсць хаты-проські, на саламянай страсе якіх знойдзеш і кавалак бляхі, і стары аполак, і драбіну ад калёс; ёсць хаты-аполкі, на вокны якіх насунуліся стрэхі, аброслыя мохам, а хаты нібы лянуюцца іх паправіць. (А. Клышка, Я. Сіпакоў. «Паэма дарог»)

3. — Тато, а тато, устаньце! Да вас прыйшлі,— сказала жанчына, зазірнуўшы за стракатую занавеску, і падсунула да грубкі табурэт.— Грэйцеса, бацько зараз устане.

Яна абвяла заклапочаным позіркам хату, ці няма дзе якога бес­парадку, пасунула сюд-туд абрус на стале і села на лаўку, склаўшы на белым фартуху цяжкія рукі.

За занавескай скрыпнуў ложак, мякка затупалі па падлозе ногі, зашамацела адзежа, і па добрым часе — чалавек, відаць, строіўся, каб не абы-як паказацца на людзях,— адтуль выйшаў дзед Іван Астравік.

— А я думаю, хто ж ето да мяне прыйшоў, каму я спатрэбіўся? — вітаючыся, дзед Іван акідвае мяне вострым позіркам, і ў вачах яго на імгненне загараецца вясёлы агеньчык: тое, што ён некаму спатрэбіўся, прыемна дзеду. (В. Палтаран. «Дзівасіл»)

Экспрэсіўныя моўныя сродкі са зніжанай стылістычнай афарбоўкай у публіцыстыцы павінны быць тэкстуальна апраўданымі. Не дапускаецца нематываванае ўжыванне лексікі абмежаванай сферы выкарыстання.

У публіцыстыцы звычайна асвятляюцца разнастайныя пытанні навукі, тэхнікі, эканомікі, палітыкі, культуры, таму публіцыстычны стыль вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналагічнай лексікі. Напрыклад:

З незапомных гадоў лічылася, што праполіс пчолы вырабляюць з пупышак вербалозу, таполі, бярозы, сасны, елкі і іншых дрэў. I хімічны склад у нейкай ступені пацвярджае гэта меркаваіше: 55 працэнтаў смол і бальзамаў, каля дзесяці — духмяных эфірных маслаў, каля трыццаці — воску, пяць-—пылку. I хоць апошпяга — пылку — менш за іншыя рэчывы, даследаванпі апошніх год паказваюць, што праполіс пчолы збіраюць і робяць з кветкавага пылку. (В. Мыслівец. «Крылаты канвеер»)

Або:

У камяністай, спрасаванай вякамі пародзе на розных глыбінях выяўлены пласты вугалю. Гэтыя пласты ідуць паверхамі — на дзесяткі, нават на сотні метраў адзін ад другога. Іншы раптам абарве прамую лінію і перпендыкулярна нырне ўніз, потым зноў выпраміцца. Сапраўдная падземная геаметрыя. I вось гэтыя пласты, ад верхняга да ніжняга, паступова трэба выкінуць на-гара. Задача праходчыкаў — прабіць «калідор» вакол пласта, каб можна было падвесці камбайн, электра-поезд. Здабыча ж самога вугалю — гэта ўжо справа іншых, забойшчыкаў. (М. Парахневіч «Соль зямлі»)

Але публіцыстычны твор не павінен быць «перанасыча-ны» тэрмінамі, бо публіцыст адрасуе свой матэрыял мільёнам чытачоў, а не толькі спецыялістам.

У публіцыстычным стылі, як і ў стылі мастацкай літаратуры, выкарыстоўваюцца метафары, параўнанні, гіпербалы і іншыя тропы. Не ўсе вобразныя сродкі, агульныя для публіцыстыкі і мастацкай літаратуры, у аднолькавай ступені ўласцівыя розным публіцыстычным жанрам. У нарысе, напрыклад, ужываюцца самыя разнастайныя пласты агульнанароднай лексікі, розныя сродкі мастацкай маляўнічасці. У газетнай інфармацыі пераважаюць функцыяналь-на абмежаваныя групы слоў і выразаў, стэрэатыпныя сін-таксічныя канструкцыі; магчымасцей для выяўлення аўтарскай індывідуальнасці тут значна менш, чым у нарысе.

Урывак з нарыса А. Клышкі і Я. Сіпакова «Паэма дарог»:

Адразу адчуваеш дух старой пушчы. Ясені, грабы, дубы. I сярод іх старэйшы — вось гэты цар-дуб. Кажуць, яму за шэсцьсот год. Народны погалас можа і не пашкадаваў яму якой лішняй сотні гадоў. Вякі праходзілі над ім. Побач падалі, разбіваючыся адзін аб адзін, яго таварышы. Так, як умеюць паміраць дубы. Пярун не раз выпрабоўваў яго моц, кідаючы ў яго верхавіну тысячы вольт. А ён стаяў. I думаў. Аб чым думаў стары?..

Дуб-волат стаіць як сімвал нязломнасці і моцы народа. Кажуць, фашысцкія захопнікі ў гэтую вайну спецыяльна пракладвалі сюды вузкакалейку, каб вывезці і яго ў Нямеччыну. Але паланенне не ўдалося. Тут нават пушчы змагаліся з фашысцкай навалаччу. Дрэвы падстаўлялі свае грудзі, засланяючы ад куль мужных лясных салдатаў. Сюды па новае папаўненне прыходзілі атрады Каўпака і Сабурава. Тут, ля вёскі Дубніцкае, прымаў самалёты з Вялікай зямлі партызанскі аэрадром. Тут працоўныя Лельчыц болыц за чатыры гады беражліва хавалі помнік Леніну. I ў першы ж дзень вызвалення Ільіч ужо быў на Цэнтральнай плошчы, сярод руінаў, задуменна схіліўшы галаву...

Газетная інфармацыя:

1 красавіка краіна зноў пяройдзе на летні час. Гэта значыць, што жыхарам болынасці раёнаў у поўнач або перад адыходам да сну трэба будзе перавесці стрэлкі гадзіннікаў наперад на гадзіну. Летні час будзе дзейнічаць шэсць месяцаў — да 1 кастрычніка. («Настаўн. газ.»)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: