Стылістыка слова

СТЫЛІСТЫЧНАЯ АФАРБОЎКА СЛОВА

Пераважная болыиасць слоў сучаснай беларускай літаратурнай мовы— словы, якія без абмежавання выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях. Гэта нейтральная, або міжстылёвая, лексіка.

Нейтральным словам і выразам уласціва намінатыўная функцыя; яны толькі называюць прадметы, паняцці, з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы і выразы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца: агністы, акуляры, аповесць, арэшына, ачуняць, ашчаслівіць, даць веры, дзень пры дні, тым часам і інш.

Стылістычна афарбаваная лексіка — гэта словы і выразы, якія, акрамя намінатыўнай, выконваюць адначасова і эстэтычную функцыю— выражаюць дадатковыя эмацыянальныя і экспрэсіўныя адценні. Такая лексіка звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і слоўнікі рэгламентуюць яе ўжыванне адпаведнымі стылістычнымі паметамі: габітус (спец.), гаварун (разм.), гаварыльня (разм., неадабр.), гайня (абл.), галайстра (разм., пагард.), галган (уст., лаянк.), гарбата (уст.), гасціна (нар.-паэт. і дыял.), грыдніца (гіст.), малатарня пустая (пагард., асудж.), мяняць быка на індыка (жарт., іран.) і інш.

Нейтральныя словы і выразы, хоць і не маюць эмацыянальнасці, экспрэсіўнасці, у адпаведных кантэкстах таксама набываюць мастацкую выразнасць. Прыгадаем урывак з аповесці К. Чорнага «Лявон Бушмар»:

Неба было над лясамі сіняе і ціхае. I ціха было ў самых лясах. Восень зрабіла сваё і адпачывала на палянах — там яшчэ зелянілася трава, стаяла вада. Сям-там яшчэ жоўты лісток трымаўся на дрэве, гатовы і зімаваць там... Гэтай ціхасці не парушалі і вятры. Яны густа ішлі ў сваю дарогу, дзікаю ласкаю ападаючы на зямлю. Сонца часамі выкрадвалася з-за хмар, але восень, перад скананнем сваім, любіла хмурнасць. Гэтак дажывала восень апошнія дні. Туман з рэчкі ці лагчыны або дым з пастушковага вогнішча ўзнімецца, дык невысока стаіць над зямлёю. I гукі людскога голасу звіняць доўга ў гэтай прасторнай цішыні.

Дарогі былі пустыя. На дарозе высокая чалавечая постаць вырасла раз надвечар. Жорсткі і рухавы выгляд яе рваў гармонію ціхай восеннай ласкавасці.

Чалавек спяшаў. За плячыма ў яго матлялася пустая торба. Ён толькі на ўзгорку прыпыніўся, адкуль больш відаць было зямлі навокал. I зноў заспяшаў. Вёску ён абышоў стараною, але яго ўсё роўна ўбачылі.

У апісанні апошніх дзён восені пісьменнік выкарыстаў пераважна нейтральную лексіку: неба, лес, сіні, ціхі, сам, восень, зрабіць, адпачываць, паляна, зеляніцца, трава, стаяць, вада, жоўты, трымацца, дрэва, зімаваць, там, гэты, парушаць, вецер і г. д. Вобразнасць гэтай пейзажнай замалёўкі ствараецца спалучэннем неадушаўлёных назоўнікаў з прыметнікамі і дзеясловамі, якія абазначаюць прыметы і дзеянні, уласцівыя жывым істотам: восень адпачывала, вятры ішлі, сонца выкрадвалася, восень любіла, восень да­жывала; нечаканым, незвычайным спалучэннем слоў: вят­ры густа ішлі ў сваю дарогу, дзікаю ласкаю ападаючы назямлю; падборам слоў са значэннем 'цішыня, спакой: ціхі, ціха, цішыня, ціхасць, ласкавасць, адпачываць, не пару­шаць, зеляніцца, сіні, прасторны. Характарыстыка перса-нажа кантрастуе з апісаннем прыроды і створана словамі, якія выклікаюць трывогу, адмоўныя эмоцыі: постаць вы­расла, выгляд жорсткі і рухавы, рваў гармонію, матляла­ся торба, вёску абышоў стараною.

Нa прыналежнасць слова да нэўнага стылістычнага разраду ўказваюць слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Правільная ацэнка стылістычнай афарбаванасці лексічных адзінак дае магчымасць акрэсліць іх функцыянальнае прызначэнне, выкарыстанне ў пэўным стылі мовы.

Так, у«Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» паметай разм. (размоўнае) адзначаны словы або іх значэнні, ужываннеякіх абмежавана гутарковай мовай, вуснай ці пісьмовай. Напрыклад:

БАВІЦЦА, баўлюся, бавішся, бавіцца; незак. Разм. 1.Доўга затрыймлівацца дзе-н., марудзіць.— Ты не баўся, дачушка,— папрасіла ма-ці, кйлі Ганна выйшла. Гартны.

2. Знаходзіцца дзе-н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўсяна ранцы, Бачыла. // Гуляць, забаўляцца. / І ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.

Гутарковая лексіка — вялікі і вельмі разнастайны разрад слоў. Да іх адносяцца словы, блізкія да нейтральных, якія звычайна не ўжываюцца ў кніжных стылях мовы: лабаты, лагода, лагодзіць, ладком, ладны, лакатаршчык, ламаніна, лапік, лацвей, легкавушка і інііі.; словы з эмацы-янальна-экспрэсіўным адценнем: ласкалыіым (ласк.), пагардлівым (пагард.), зневажальным (зневаж.), іранічным (іран.), жартаўлівым (жарт.) і інш.: лавачка, ладнаваты, лайдак, ламака, лапатун, лапцюжнік, лаўкач, лахмач, лежабока, лежня, лепятуха, лізун і нші.; словы, ужытыя з пе­реносным значэннем: макулатура — 'бяздарныя творы, якія не маюць ніякай вартасці', макулінка — 'крупінка, дробязь, драбніца', малаціць — 'хутка гаварыць, лапатаць', малебен — 'дакучлівае павучанне, настаўлснне', маляўка — 'дзіця або чалавек маленькага росту', манія — 'незвычайная цяга, слабасць да чаго-небудзь'.

Часам да гутарковых адносяць усе словы і выразы, якія ўжываюцца ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове: дом, харошы, хадзіць, браць шлюб, датрымаць слова, ісці ў заклад і інш. Каб праверыць, з'яўляецца моўная адзінка нейтраль­ней ці гутарковай, трэба паспрабаваць паставіць яе ў тэкст афіцыйнага дакумента: гутарковыя словы і выразы звычай­на не «кладуцца» ў афіцыйна-дзелавы кантэкст, здаюцца іншароднымі, у той час як у сяброўскай, неафіцыйнай гутарцы яны да месца.

Гутарковая лексіка неаднародная паводле ступені экспрэсіўнасці. У яе ўваходзяць і словы, блізкія да нейтраль­ных, і словы грубаватыя, якія ў некаторых слоўніках называюцца прастамоўнымі, і словы грубыя, адзначаныя ў слоўніках паметамі груб, (грубае), лаянк. (лаянкавае), вульг. (вульгарнае).

Многія з грубавата-экспрэсіўных слоў коратка і метка характарызуюць (часцей за ўсё адмоўна) асобы, падзеі, з'явы, прадметы. Такія словы семантычна ёмістыя, таму іх нялёгка бывае замяніць нейтральнымі сінонімамі. Напрыклад, выраз Ён вылез наперад зусім не аднолькавы з выразам Ёнвыйшаў наперад. I ўсё ж, разумеючы і правільна ацэньваючы экспрэсіўную вартасць падобных слоў, мы павінны карыстацца імі асцярожна, бо яны зніжаюць мову, надаюць ёй адцсйне грубасці і раз-вязнасці.

Гутарковая лексіка мае пэўпыя зпешнія прыметы — спецыфічныя словаўтваральныя марфемы: -іча-, -ніча- (важнічаць, моднічаць), -ун-, -юн- (гаварун, кашлюн), -аг-, -яг-(бедалага, туляга), -к-, -ш- (касірка — касірша, доктарка — доктарша).

Да гутарковай лексікі адносяць таксама дыялектныя словы і выразы, якія ў слоўніках адзначаюцца паметай абл. (абласное). Напрыклад:

РАСОХА, -і, ДМ -сосе, ж. Абл. Дрэва, галіна з раздвоеным ствалом; развіліна. Перш за ўсё [хлопцы] прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Чарнышэвіч. Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі усыпаны бурным беларужовым цветам. Караткевіч.

РУЧАЙКА, -і, ДМ -айцы; Р. мн. -аек; ж. 1. Верацяно з наматанымі на яго ніткамі. Маці ўздыхнула, налагала на ручайку апошнюю нітку і ўстала з-за прасніцы. Пестрак. Белы, з серабрыстыж адлівам кужаль пад яе рукамі ўмомант наматваўся ніткай на ручайку. Паўлаў.

2. Абл. Жменя лёну (валакна). За паклонамі б'юць церніцы наклон, За ручайкаю ручайку — грызуць лён, А з-пад церніцаў кастрыца — быццам снег. Крапіва. Яе русыя валасы, заплеценыя ў слабую касу, адразу кідаліся ў вочы: былі, як ачэсаная ручайка льну. Пташнікаў.

Словы прастамоўныя ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры і ў публіцыстыцы як выразны экспрэсіўны сродак характарыстыкі і самахарактарыстыкі персанажаў. Мова аўтара звычайна пазбаўлена прастамоўнай лексікі. Менавіта як сродак ацэнкі псіхалагічнай рэакцыі дзядзькі Антося на чужы і варожы яму горад выкарыстоўвае Я. Колас прастамоўныя словы ў паэме «Новая зямля» (раздзел «Дзядзька ў Вільні»).

Ды перабраў тут дзядзька меру:

На слуп узбіўся, на халеру,

Ды так аб падлу штурхануўся,

Што свет яму перавярнуўся,

На брук зляцеў ён з тратуару,

Перакруціўся разоў пару

I так у брук бядак загасіў,

Траха манеркі не расквасіў.

Ды дзядзька борздзенька схваціўся,

Знячэўку ён ашаламіўся,

Як той шчупак, папаўшы ў нерат.

Не знае ён, дзе зад, дзе перад.

Нялюдскасць Глушака і яго сына Яўхіма — персанажаў трылогіі I. Мележа, ix грубасць, злосць, зайздрасць, помслівасцьраскрываюцца кожнай рэплікай дыялогу, кожнай маналагічнайфразай:

1. Пусці толькі адну галячку, дак адразу наляціць цэлая гайня! I не агледзішся, як расшматаюць усё! Распетраць умэнт.

2. Каб трохі, твар пакалечыла б, гадаўка! — падумаў Яўхім, кідаючы на Ганну люты позірк.

3. Злосць яго на Яўхіма змянілася здзіўленнем і крыўдай:

— Абкруціла! Узяла! Галадранка, а абкруціла як!.. Iрукі, і ногі звязала. Бейбусу такому.

4. Адкуль толькі ўзяўся, неспадзеўкі наляцеў стары Глушак, ірвануў руку з пугаўём.

— Ты што ето, ему род!.. Кінь!

Выразным характарыстычным сродкам з'яўляюцца мянушкі. Як правіла, яны ўводзяцца ў тэкст з аўтарскім каментарыем, які раскрывае матывацыю назвы. Напрыклад:

Але на трэці год і я далучыўся да пастухоў каровіных. I там ужо ў мяне былі іншыя сябрукі, няхай сабе і старэйшыя трохі, а першы сярод іх Шура Богуш, у якога было тры мянушкі — Аляксандр Сяргеевіч, Сцягач і Глушак, адна нязлосная, а дзве для лаянкі.

Шура на два гады старэйшы за мяне. Бацька яго, Сяргей, перад вайной працаваў у Пецярбургу на заводзе, чытаў многа кніжак і першага сына назваў Аляксандрам, у гонар любімага Пушкіна...

Аляксандрам Сяргеевічам Шуру, уласна кажучы, не празывалі,— так пра яго гаварылі часамі дарослыя, хто ўспамінаючы яго бацьку як проста добрага чалавека, а хто як і светлага хлопца, які перад вайной, калі з Піцера прыязджаў і да таго яшчэ, у вёсцы жывучы, кніжкі чытаў не толькі сабе, але і людзям, уголас. Калі мы пасвілі, я пра Пушкіна ўжо трохі ведаў, бо ў нас была такая кніга, і называць Шуру Аляксандрам Сяргеевічам, часцей у думках, любіў і дагэтуль люблю, ужо, вядома, па-іншаму, з іншай усмешкай.

Мянушка Глушак была вельмі простая: ад выбуху той «бомбачкі», якую яны з Вінцусёвым Петрыкам, пры Мані Бароне, што ўсюды лезла з хлопцамі, узяліся трохі разабраць. Шура аглох, больш на правае вуха. Адтуль жа пайшоў і Сцягач. Знявечаная левая рука загаілася ў яго так, што з пяці пальцаў атрымалася тры: вялікі застаўся адзін, а паказальны з сярэднім і безыменны з мізінцам зрасліся. Камусьці першаму такая далонь нагадала сцягач, сагнуты трохзубы сахор, якім на полі сцягаюць з воза гной, і параўнанне стала мянушкай. Шура быў вельмі дужы,— учэпіцца за каршэнь тым сваім сцегачом, дык і не вырабішся. А глухаватасць дала яму усмешку, трохі разгубленую, а больш дабрадушную. (Я. Брыль. «Золак, убачаны здалёк»)

Матываванае ўжыванне прастамоўных слоў і выразаў дапускаецца і ў публіцыстыцы.

Драпежнае звяр'ё так ідзе на здабычу: спачатку бягуць львы і тыгры. Гэтыя смокчуць свежую, яшчэ гарачую кроў. За імі цягнецца ўжо драбяза. Бягуць шакалы, валачэцца крывазадая гіена. Дзікае сабач'ё бродзіць у пошуках аб'едкаў. Ваўкі шныраць пратаптанымі сцежкамі. А пасля ўжо драпежная птушка кружыцца чародамі над акрываўленым месцам. Сцярвятнікі. Груганнс. Гэтыя аб'ядаюцца без доўгіх пошукаў і клопату на месцы крывавага піру сваіх папярэднікаў.

Спачатку праз Беларусь на ўсход перлі нямецкія генералы. Ганарыстыя, атупелыя. Гэтыя ўладалі агнём і жалезам. Яны гналі перад са­бою зграі салдатні і афіцар'я. Гэта быў першы крывавы пір гітлераўскай навалачы на беларускай зямлі...

На Беларусь пацягліся з-пад Берліна і Лейпцыга дробныя землеўласнікі, няўдалыя камерсанты, гандлёвыя жулікі і махляры ўсіх гатункаў, банкруты ад сваіх нячыстых спраў і ўвішныя прайдзісветы з падазроных цёмных хаўрусаў, дазволеных Гітлерам.

Усё гэта груганнё верна выслужвалася перад сваім фюрэрам і меркавала за свае шпіёнскія і махлярскія заслугі перад Гітлерам пажывіцца на беларускай зямлі.

Закалаціўшыся ад страху, калі наша Чырвоная Армія ўвайшла ў Беларусь, не трапляючы зубам на зуб, прэ з беларускай зямлі ў свае фашыецкае логава гітлераўскае ваўкаўё. Як сабакі з падтуленымі хвастамі, пруць са сваіх новаспечаных маёнткаў заграбастыя нямецкія ахвотнікі да чужой зямлі і да чужой працы...

Вось і прыходзіць канец фашыецкай брыдзе на Беларусі. (X Чорны. «Ваўкі ратуюць скуру»)

У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях прастамоўная лексіка не выкарыстоўваецца.

Паметай кніжн. (кніжнае) у слоўніках адзначаюцца словы кніжнай лексікі. Кніжная лексіка ўжываецца пераважна ў навуковай і навучальнай літаратуры, афіцыйных дакументах, публіцыстыцы. У гутарковай мове кніжныя словы вылучаюцца сваёй тэрміналагічнасцю, паэтычнасцю.

ПАСТФАКТУМ, прысл. Кніжн. Пасля таго, як што-небудзь ужо зроблена, адбылося.

[ Ад лац. post factum — пасля зробленага.]

ПРАЗЕЛІТ, -а, М -лі'це, м. Кніжн. 1. Той, хто прыняў новую веру. 2. Новы і гарачы прыхільнік чаго-небудзь. [Греч, proselytos.]

Навуковыя тэрміны звычайна адзначаюцца ў слоўніках паметамі, якія ўказваюць на пэўную галіну навукі: метыл (хім.), механістычны (філас), мечанос (заал.), мігальны (анат.), міжвідавы (біял.), мікраметр (фіз.), мікракосм (фіз., філас.) (БРС, 1962).

Некаторыя слоўнікі навуковыя тэрміны спецыяльнымі паметамі не адзначаюць, бо указание на сферу іх ужывання і прыналежнасць да пэўнай галіны навукі ёсць у самім азначэнні слова (дэфініцыі): ізаглоса — 'лінія на дыялекталагічнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з'явы'; ізаляцыянізм — 'палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці'; індуізм — 'рэлігія болынасці насельніцтва Індыі'; інтэграл — 'паняцце ў матэматыцы аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак' (ТСБМ).

Навуковыя тэрміны характарызуюцца акрэсленасцю, дакладнасцю азначэння, не маюць сінонімаў, не ўтвараюць форм суб'ектыўнай ацэнкі (параўн.: зычны гук— зычны, зычнейшы голас). Многія тэрміналагічныя словы — запазычанні: агіяграфія, акмеізм, асінхронны, валюнтарызм, віталізм, галаграфія, гамеапатыя, дуалізм, дыялектыка, ідэнтыфікацыя, іманентны, інсінуацыя, калапс, канвергенцыя, кангруэнцыя, міякардыт і інш.

Сярод кніжнай лексікі вылучаюцца словы паэтычныя (паэт., высок.), якія маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўласцівыя галоўным чынам мове паэзіі, публіцыстыкі: выбраннік, ланіты, персі і падобн.

ЛІЛЁЯ, і-, ж. Паэт., уст. Лілія. Распластаўшы шырокія далоні лістоў, ляніва пагойдваюцца на вадзе лілеі. «Звязда».

ГЕГЕМОН, -а, м. Высок. Той, хто з'яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго-н. Пралетарыят — гегемон рэвалюцыі.

Словы ўстарэлыя (уст., гіст.) у сучаснай мове ўжываюцца рэдка. Яны выкарыстоўваюцца звычайна як стылістычны сродак замалёўкі мінулага, называния ўстарэлых рэалій.

БАТАЛІЯ, і-, ж. 1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вашу 1812 года, /у перан. ужыв. Футбольныя баталіі.

2. Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:] — Учора трохі кепска атрымалася. Прышусіў вас бьщь сведкам сямейнай баталіі. Арабей.

БАТЛЁЙКА, -і, ДМ -йцы, ж. Гіст. Пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр. «Батлейку» трэда разглядаць як арганічнае прадаўжэнне развіцця скамарошых лялечных прадстаўленняў. «Беларусь».

Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у гутарковую мову. Шматлікія словы губляюць адценне кніжнасці і замацоўваюцца ў разрадзе стылістычна нейтральных слоў: гармон, гартань, гартэнзія і інш. Колькасць нейтральных слоў павялічваецца і за лік спецыяльных слоў, якія кваліфікуюцца «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» як нейтральныя: мадапалам, мадуляцыя, малакамер, малапрадукцыйны, маласільны, малахіт, малескін, манатып, мано­метр і інш. (параўн. з падачай іх у БРС, 1962). Паметы, што падаюцца ў слоўніках, безумоўна, не вычэрпваюць усіх стылістычных адценняў слова, якія выяўляюцца перш за ўсё ў кантэксце.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: