Паронімы

Паронімамі (ад грэч. para — каля, побач, onytna — імя) называюцца словы са структурным і гукавым падабенствам, але з розным лексічным значэннем. Напрыклад: балотны — 'які належыць балоту, уласцівы балоту': балотная птушка, балотны мох, балотны колер; балоцісты — 'забалочаны, топкі': балоцісты луг, балоцісты край; управіць — 'паставіць на сваё месца, давесці да ладу': управіць руку, плячо, гаспадарку; выправіць — 'зрабіць правільным': выправіць памылку.

Паранімічныя пары слоў належаць да адной часціны мовы, маюць адзін корань, аднолькавыя граматычныя прыметы. Структурнае і гукавое падабенства спрыяе іх змешванню (кантамінацыі) у маўленні і выклікае памылкі, якія парушаюць сэнс выказвання. Напрыклад: Нешта прыемнае і ганарлівае (трэба: ганаровае) сціскае сэрца. У студзені 1942 г. было адноўлена выдавецтва (трэба: выданне) лістка «Веснік Радзімы», а летам і восенню ў горадзе выходзіла падпольная газета «Звязда». Ператвораны ў груду руін, акупіраваны жорсткім ворагам, Мінск заставаўся непакорным (трэба: няскораным).

Сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж словамі-паронімамі могуць мяняцца (у выніку частага змешвання з-за сэнсавай і структурнай блізкасці). Такім чынам былыя паронімы збліжаюцца ў адным з уласцівых ім значэнняў і пераходзяць у разрад сінонімаў. Напрыклад: геройскі учынак, канец; гераічны учынак, канец.

Знешняе гукавое падабенства могуць мець і словы, розныя паводле сэнсу і структуры. Іх збліжэнне ў межах аднаго кантэксту — стылістычны прыём, які дае магчымасць больш ярка выявіць семантычныя і стылістычныя якасці кожнага слова такой паранамазійнай пары (napaнамазія — ад грэч. paranomasia<.para 'каля, побач' + опо-maso 'называю). Напрыклад:

Дзе ў ліпень плывуць палеткі,

Дзе з сонцам пяюць таполі,

На выдажджаным узмежку

Шукаю тваю усмешку.

(Н. Мацяш)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: