Фразеалагізмы

Фразеалагізмы — багаты стылістычны сродак слоўнай маляўнічасці. Яны ствараюць нацыянальны каларыт мовы, надаюць ёй вобразиасць, непаўторнасць. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае выразную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбаванасць, якая выяўляецца пры параўнанні ўстойлівых адзінак мовы з сінанімічнымі нейтральнымі адпаведнікамі — словамі: разумнець — брацца зарозум, прыгажуня — умытая расіцай, заганарыцца — у халяву ўступіць, мала — як бабе сесці, упікаць — вочы выбіраць і г. д. Фразеалагізмы шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, бо яны —"непаўторныя вобразныя выслоўі, якія, як зазначае Ф. Янкоўскі, пемагчыма замяпіць шматслоўнымі разважаннямі, апісаннямі, доказамі, напрыклад: Ядуць на свеце хлеб траякі: белы, чорны і ніякі4.

Усе роды беларускай мастацкай літаратуры — проза, паэзія, драматургія — даюць шматлікія прыклады выкарыстання народных фразеалагічных выслоўяў: І без таго кожны часта ні дня ні ночы не бачыць з турботы: б'ецца як рыба аб лёд, каб скарынку хлеба, расол мець, каб прабавіцца неяк ад лета да лета. (I. M.) Гарлахвацкі.

Не, даражэнькія, рана вы Гарлахвацкага ў манастыр саслалі... Я дакажу, на што я здатны. Я ў гэтым манастыры так зблытаю карты, што свой свайго не пазнае. (Кр.) Ледзь певень абудзіць падвор'ене ломіць ніхто караля: не ве­дав стомы Узбор'е, спрадвеку жыве з мазаля. (В. 3.)

Мова публіцыстыкі набывае яскравасць, вобразнасць, сакавітасць у значнай ступені дзякуючы ўмеламу выкарыстанню фразеалагізмаў. Напрыклад, у нарысе Б. Сачанкі «Зямля маіх продкаў»: 1.— Канечне, могуць быць некато-рыя недагляды, прарэхі,— гаварыў інжынер,—але таго, што здарылася ў Паўднёвай Амерыцы, не будзе... Ды сядзець склаўшы рукі і чакаць, пакуль прырода зробіць нам. ласку і палепшыць усё сама, не даводзіцца. Тую вільгаць, што ёсць на Палессі, трэба размяркоўваць пароўну ўсюды, каб не было так, як цяпер, дзе густа, а дзе зусім пуста... 2. Дый гандлёвыя арганізацыі не заўсёды праяўляюць належную ў такіх выпадках аператыўнасць — нарыхтоўку грыбоў і ягад часам пачынаюць позна, як кажуць на Палессі, у свіныя галасы, калі грыбы і ягады адыходзяць; жалудоў папрымаюць трохі, а далей няма куды ссыпаць, лекавымі травамі наогул амаль ніхто не цікавіцца... У нарысе М. Ткачова «Светлы агонь»: Было крыўдна, як гэта ён, майстра сваёй справы з вялікім, яшчэ даваенным стажам, не можа дабрацца, дзе тут, як кажуць, сабака закапаны.

Кніжныя фразеалагічныя адзінкі, якія маюць тэрміналагічны характар, ужываюцца ў навуковым, афіцыйна-дзелавым і публіцыстычным стылях: актыўны баланс, анархія вытворчасці, матэматычны аналіз, перыядычная сістэма, удзельная вага і інш. У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» яны пазначаны знакам О. Стылістычна афарбаваныя фразеалагічныя адзінкі не ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі, у навуковым — сустракаюцца зрэдку.

Пісьменнікі не толькі выкарыстоўваюць агульнанародныя фразеалагізмы, a і самі ствараюць вобразныя ўстойлівыя выслоўі. Ф. Янкоўскі, напрыклад, піша: «...Узбагацілася наша мова выслоўямі, якія належаць творчасці Янкі Брыля, хоць бы: накарміць макухай красамоўства («Субардынацыя»), на нашай ніве калгаснай нікому не цесна («Ой, лянок»), Радзівонаўну слухай, але сам будзь Радзівонавіч («У сям'і»), феадалізму чарпануць («Прывал») 5.

1 Янкоўскі Ф. Псларуская мова.—3-е выд.—Мінск, 1978, с. 90

5 Янкоўскі Ф. Прыпыніся на часіну.— Мінск, 1979, с. 141.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: