Устарэлыя словы

Устарэлыя словы (пераважна гістарызмы) выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі — працах па гісторыі, этнаграфіі, эканоміцы, калі неабходна адлюстраваць мінулыя ча­сы і ўмовы жыцця тагачаснага грамадства. У «Гісторыі Беларускай ССР» чытаем:

Аб моўнай супольнасці пераканальна сведчыць лексіка. Пісьмовыя крыніцы пацвярджаюць паўсюдпае ўжыванне адзінай тэрміналогіі, якая адлюстроўвала розныя бакі сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага духоўйага жыцця грамадства. Гэта адзіныя назвы прылад працы, жывёл, зямельных угоддзяў, прадуктаў земляробства (нарогі, валока, плац, сенажаць, фальварак, параніна, борці, ярыца, лён, цыбуля, жыта, насенне і інш.), груп залежных сялян, відаў феадальных павіннасцей і пабораў (отчыч, цяглы, пахожы, падданы, цынш, цягло, гвалты, талокі, дзякла, серабшчына, старожа, куніца, баброўшчына, валоўшчына і інш.), тэрміны, якія адлюстроўвалі экапамічнае і сацыяльна-палітычнае жыццё гараджан, спецыяльнасці рамеснікаў (сход, прывілей, падатак, каваль, чабатар, катляр, пушкар, кушнер, кравец, рымар, стэльмах, дубатоўка, шкляр, алейнік і інш.), гандлёвыя і крэдытныя тэрміны (ку­пец, абліг, цэрограф, гандаль, перакупні, крама, шынкар, мыта, васка-бойня, яткі, доўг і г. д.), назвы катэгорыіі і груп гарадскога насельніцтва, службовых асоб (мяшчане, найміты, лёзныя, рамеснікі, маіістра, вучань, радца, лаўнік, паспалітыя, рада, войт і інш.). (Гісторыя Беларускай ССР, т. 1, с. 174)

Ужыванне ўстарэлай лексікі ў публіцыстычным стылі абумоўлена зместам публіцыстычнага твора. Так, у нарысе У. Калесніка «Пчала Скарыны» пра выдатнага беларускага асветніка XVI ст. выкарыстаны гістарызмы: цэх (са значением 'аб'яднанне рамеснікаў адной ці блізкіх прафесій'), саслоўе, веча, госць (са значэннем 'купец') і іншыя як назвы рэалій таго часу:

Францыск Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша, які вёў гандаль у многіх гарадах, у тым ліку ў Рызе, Познані, Гдань­ску, Вільні. Гандляваў ён каштоўным для таго часу таварам — скурамі, матэрыялам, які ішоў на адзенне, абутак, вайсковы рыштунак і збрую. У купецкім доме жыло натуральнае адчуванне шырыні свету, яго разнастайнасці і еднасці, тут разумелі карысць повязяў чалавека з чалавекам, цэха з цэхам, саслоўя з саслоўем, асобы з грамадствам. 3 часоў старажытпай Русі, калі Полацк кіраваўся вечам і заключаў дагаворы з Рыгаю і Гоцкім берагам, купцоў называлі зычлівым словам госць.

У мове мастацкіх твораў устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы) выконваюць важную ролю гістарычнага «рэквізіту», пры дапамозе якога пісьменнік стварае свет мінулага, каларытныя вобразы герояў.

Прыклад з рамана У. Караткевіча:

Бацька ўсклаў на сябе сукопны паднізень вішнёвага колеру, а паўзверх яго чырвоную, тканую золатам чугу, крэкчучы нацягнуў малінавыя боты і чырвоныя замшавыя нальчаткі. Потым сын памог яму абкруціць вакол таліі залататканы слуцкі пояс. («Каласы пад сярпом тваім»)

У 3. Бядулі:

Панскія лёкаі і гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка, усё насілі на стол, насілі з такой заклапочанасцю, пібы ўвесь маёнтак павінны сюды перанесці: насілі асцярожна, трымаючы пасудзіны ў белых сурвэтках, каб хлопскія рукі не пашкодзілі панскаму апетыту. («Салавей»)

У А. Якімовіча:

У розных данясеннях і рапартах павятовыя спраўнікі і міравыя пасрэднікі з радасцю расказвалі сваім начальнікам пра тыя выпадкі, калі ім з дапамогаю казацкіх бізуноў і астрогаў удавалася зламаць непакорных мужыкоў і вырваць ад іх крыжы на ўстаўных граматах, і рабілі запытанні наконт тых, каго ніякай сілаю не могуць прымусіць зрабіць гэта. («Кастусь Каліноўскі»)

Выкарыстоўваючы ўстарэлую лексіку, трэба ўлічваць «узрост» слова, яго адпаведнасць пэўнаму часу, і не парушаць гэтай адпаведнасці. Нематываваны перанос назвы, уласцівай адной эпосе, у другую недапушчальны. Словы асадка, атрамант, баталія (са значэннем 'бой'), вакацыі, варунак, гарбата, пенсія (са значэннем 'заработная плата'), штандар, напрыклад, былі літаратурнай нормай беларускай мовы ў 20—30-х гг. XX ст.: Старшыня памачыў пяро асадкі ў атрамант і пачаў пісаць. (Гал.) Загорская сямігодка бы­ла распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (К-с) Сала­вей, як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках. (Бяд.) Расчырвоненая ні то ад злосці, ні то з перапуду гаспадыня ўбегла ў пакой, паставіла на стале гарбатнік і моўчкі выбегла з пакоя. (Ц. Г.) Дома пра-жыць танней, можна было не чапаць пенса за летнія ме­сяцы. (К-с) Чырванню шаўковай зашумяць штандары, хто ў няволі гнуўся — стане гаспадарыць. (Куп.)

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў словы асадка, ат­рамант, вакацыі і інш. перайшлі з актыўнага слоўніка ў пасіўны, замяніліся сінонімамі ручка, чарніла, канікулы і г. д. і ўспрымаюцца цяпер як архаізмы. Такі ж лёс шматлікіх неалагізмаў першых гадоў Савецкай улады, якія ў 80-я гг. пашага стагоддзя ўжо ўспрымаюцца як гістарызмы: камбед,лікбез, рабфак і інш. Пісьменнікі ўжываюць гэтыя словы ў мастацкіх творах толькі з мэтай болыы дакладнага, вобразнага адлюстравання мінулага: У зале доўгі стол, крэслы без спінак, смярдзіць атрамантам са скураных чарніліц. (Каратк.) Алесь шукаў усё, што толькі было магчыма, на гісторыі. На калядныя вакацыі ён спустошыў частку дзедавай бібліятэкі. (Каратк.) Грамадзяне коннікіі Грама-дзянестральцыі Грамадзяне касінеры! Будзьце цвёрдыя і непахісныя ў любой баталіі з ворагам — малой і вялікай. (Як.)

МОЎНЫЯ ШТАМПЫ

Моўныя штампы — трафарэтныя выразы з аслабленым лексічным значэннем і сцёртай экспрэсіўнасцю. Іх выкарыстанне залежыць ад сферы ўжывання. У кожнай галіне дзейнасці людзей складваюцца традыцыйныя, характэрныя для гзтай сферы моўныя звароты. Напрыклад, у справаводстве замацаваліся пэўныя фармуліроўкі, прынятыя ў службовых адносінах. Існуе традыцыйная форма зваротаў, заяў, аб'яў, паведамленняў і г. д. Акрэсленасць, лаканізм такіх гатовых выразаў у дзелавой перапісцы памагае хутка і дакладна перадаваць і ўспрымаць неабходную інфармацыю. Напрыклад: Дырэктару фабрыкі тав... Дзякуем за своечасовы адказ... Юрыдычная кансультацыя паведамляе... Накіроўваем Вам карэктуру... Дэканат выклікае...

Але штампаваныя выразы (так званыя канцылярызмы), неабходныя ў афіцыйна-дзелавым стылі, ужываюцца абмежавана ў іншых моўных стылях. Канцылярызмы пазбаўляюць мову жывасці, эмацыянальнасці, надаюць мове «ка­зённы» характар, зніжаюць яе эстэтычнае ўздзеянне. Асабліва востра ўспрымаюцца як іншародныя трафарэтныя выразы ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, жывой гутарцы.

Часам злоўжываюць моўнымі штампамі аўтары газет­ных і часопісных артыкулаў, карэспандэнцый: Важнейшай задачай удасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу з'яўляецца рэалізацыя на практыцы принципу адзінства навучання і выхавання, які грунтуецца на комплексным падыходзе да асобы школьніка. Пры такім падыходзе педагагічнае ўздзеянне на вучня ажыццяўляецца на аснове ўліку важнейших бакоў яго асобы як сукупнасці ўзаемазвязаных уласцівасцей, што вызначаюць поспех у вучобе і асаблівасці паводзін.

Распаўсюджаная загана мовы газет — наданне асобным словам нейкага агульнага, няпэўнага, прыблізнага значэння. Такія словы становяцца. як бы «універсальнымі»: пытанне, задача, работа, праблема, падняцъ, прыняць, нацэліць, паглыбіць, момант, значэнне, забяспечыць, мерапрыемства і інш. Так, у сказе Трэба падняць пытанне пра яго паводзіны ў калектыве словы падняцъ, пытанне лішнія, яны не нясуць ніякай інфармацыі. Правільна: Трэба абмеркаваць яго паводзіны ў калектыве або: Трэба пагаварыць пра яго паводзіны ў калектыве.

Звычайна такія «універсальныя» словы спалучаюцца з трафарэтнымі азначэннямі — «прывескамі», таксама пазбаўленымі пэўнага сэнсу: калі крытыка, то рэзкая; калі падтрымка, то гарачая; калі размах, то шырокі; калі мерапрыемствы, то практычныя; калі задачы, то карэнныя і г. д.8 У нас часта віншуюць з дасягнутымі поспехамі, разглядаюць атрыманыя прапановы, авалодваюць сапраўдным майстэрствам, абмяркоўваюць вынікі праведзеных выбараў, апладыруюць запрошаным гасцям і г. д., хаця нікому не прыйдзе ў галаву віншаваць з поспехамі, якіх не дасягнулі, разглядаць неатрыманыя прапановы, авалодваць несапраўдным майстэрствам, абмяркоўваць вынікі неправедзеных выбараў або апладзіраваць гасцям, якіх забыліся запрасіць9.

Сустракаюцца штампаваныя газетныя загалоўкі, якія «Литературная газета» назвала «сезоннымі» і «дэмісезоннымі». Напрыклад, «сезонныя»: Вясна прыйшла на палі. Да сустрэчы ў Сапара (Мюнхене, Стакгольме, Балашысе). Добры дзень, спартыўнае лета! Хлебаробы раяцца. Галоўная ёлка краіны. Форум медыкаў (форум здароўя, форум юнацтва, форум прыгажосці). Парад хіміі (парад абутку, парад адзення, парад станкоу). Свята кнігі. Зялёны цэх краіны; «дэмісезонныя»: Вялікі асфальт (вялікі футбол, вялікае малако). Майстры добрага настрою. Горад — будзе! Экзамен на сталасць. Спакой нам толькі сніцца. Новае жыццё старой вёскі (горада, кнігі, збанка). Увага: эксперымент! Гісторыя аднаго злачынства. Добры дзень, Ніна (Валя, Люба, Пеця, Маня)! Кубак прапісаны ў...10

У апошняе дзесяцігоддзе, адзначае Г. А. Золатава, па старонках газет гуляе метафара атрымаць пастаянную прапіску. I пайшлі «атрымліваць пастаянную прапіску» пераходныя вымпелы і крыштальныя кубкі, тэлефонныя станцыі і новыя тавары. Пазбаўленыя моўнага чуцця жур-налісты ставяць міліцэйскі штампік на фотакарткі ўдарнікаў і экспанаты выставак, на вячэрнія кафэ і адкрытыя высакагорнай экспедыцыяй леднікі, на металарэзныя станкі і забітыя ў сетку мячы. «Прапісваецца» ўслед за пред­метамі нежывой прыроды жывёльны і раслінны свет: «атрымліваюць (або мяняюць) пастаянную прапіску» алені і зубры, пясцы і трусы, цэйлонская птушка майна і мядзведзь, які ўцёк з заапарка, кукуруза, жэнь-шэнь, абрыкосы, алыча і г. д.11

8 Костомаров В. Г. Культура и стиль.— М., I960, с. 62—63.

9 Розенталь Д. Э. Культура речи.— М., I960, с. 24—25.

10 Лит. газ., 1971, 15 дек.

11 Золотова Г. А. Слово и штамп.— Вопросы культуры речи. М, 1966, вып. 7, с. 166.

ДАКЛАДНАСЦЬ СЛОВАЎЖЫВАННЯ

«Дакладнасць слова,— гаварaыў К. Федзін,— з'яўляецца не толькі патрабаваннем стылю, патрабаваннем добрага густу, але перш за ўсё — патрабаваннем сэнсу. Дзе занадта многа слоў, дзе яны вялыя, там думка неакрэсленая. Блытаныя думкі нельга перадаць простым, дакладным сло­вам» 12.

Сэнсавыя памылкі ўзнікаюць тады, калі выказванне непаслядоўнае, супярэчлівае, бяздоказнае. Напрыклад: Здавайце непатрэбныя вам газеты, зношанае адзенне, а таксама косці і іншыя прадметы хатняга ўжытку. Учора мы здалі клуб, сёння дзіцячы сад з яслямі, а заўтра здадзім і астатнія жывёлагадоўчыя памяшканні. У выніку прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў захварэла 50 цялят. Ападкаў сёння не чакаецца, акрамя дробнага дажджу. На птушка ферме механізавалі раздачу кармоў, паенне і даенне. У адзіночку Алесь Рыбка з таварышамі не змог бы выратаваць сцяг. У нарысе Веры Палтаран «Дзівасіл» закрануты такія пытанні, без якіх нельга ехаць у вёску на працу. Я адсутнічала на запятках па ўважлівай прычыне, па стану здароўя — паліклініка была закрыта. У сувязі з хваробай прадаўца аддзел зачынены на абед.

Нематываванае паўтарэнне слоў і выразаў, якія нічога не дадаюць да зместу выказвання, а, наадварот, абцяжарваюць, зацямняюць яго сэнс, парушае лаканічнасць мовы. Крыніца шматслоўя — таўталогія: Падзеі, вартыя гісторыі, прыблізіліся да нас вельмі блізка. Гэта тэма будзе мець вызначальнае значэнне. Асноўным цэнтралі усіх яго думак I дзеянняў была палітычная барацьба. Патрзбна непрымі-рыма адносіцца да тых, хто кідае цень на наша жыццё, парушае яго нармальныя нормы. Часопіс побач з выкарыстаннем моўных сродкаў шырока выкарыстоўвае сродкі граматыкі. Наступав вечар, засвяціліся святлом вокны інтэрната.

Ад таўталогіі трэба адрозніваць ужыванне адназначных слоў і выразаў як прыём, абумоўлены пэўнай стылістычнай мэтай — жаданнем прыцягнуць увагу да таго ці іншага слова, выраза, падкрэсліць, выдзеліць яго ў кантэксце.

Камуністы — гэта слова, як са сталі,

Камуністы — гэта слова, як з агшо...

Сто гадоў таму назад было нас мала,

Сто гадоў назад мы выйшлі на вайну,

Сто гадоў мы рыем дол для капітала,

Для хаўтур яго скалочваем труну.

(А. Куляшоу. «Камуністы»)

Сэпсавыя памылкі ўзнікаюць і з-за нематываванага «ўпрыгожвашія» мовы (так званая «квяцістасць»). Такая ўяўная вобразнасцьуспрымаецца як выдатак выказвання —-«немач», выкліканаянагоняю за «мудрагелістымі слоўцамі і закручанымі выразамі» 13. Напрыклад: А прыгажуня восеньі ідзеш па хесе, нібы па пажарышчы, іздаецца, што вось-вось полымя ахопіць цябе. Параўнанне лесу з пажарышчам, полымем выклікае не захапленне фарбамі восені, а грывогу, адчуванне небяспекі. Дрэвы заўсёды разумелі мяне і спагадліва нахілялі свае лапы. Я брала ў рукі іх лапы, цалавалаi і плакала. Тэкст успрымаецца літаральна і выклікае камічны эфект. На белым абрусе Каця прыгожа, як на вячэры з амежнайдэлегацыяй, расставіла талеркі з ярка- чырвонымі,як налітымі крывёй, памідорамі. Параўнанне ежы з крывёй безгустоўнае і выклікае эфект, адваротны таму, да якога імкнуўся аўтар. Галаву вучня, які прыйщоу у першы клас, можна параўнаць з непаднятай ца-ліной. Толькі ты не цаліну засяваеш, а запаўняеш галаву вучня ведамі. Параўнанне галавы вучня з цаліной робіць выказванне парадыйным.

Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем выклікае лексічныя памылкі. Напрыклад: Пасля прачытаных лещый убачыць продкаў нашых сучасных кніг уласнымі вачамі асабліва цікава. Спыніўшы дыханне, зала слухала скрыпку вялікага майстра. Вецер завывае ў гэтых старычых галінах. Вёска маніць сваёй прыгажосцю. Каханне да сваёй Радзімы — самае моцнае пачуццё. Тут галава круціцца ад паху кветак.

Тыповая лексічная памылка — няправільны выбар аднаго з слоў паранімічнай пары, што тлумачыцца неразуменнем кантэксту і няведаннем лексічнага значэння слоў: Тут [на тэрыторыі завода] нават гарадскі шум губляецца ў драўнянай лістоце. Дзейнік — гэта прадмет, які ажыўляе дзеянне. Трэба быць чуллівым і сардэчным, умець na-сапраўднаму дапамагаць сябру, калі той трапіў у бяду. Дамы патанаюць у зяленіве дрэў.

Фактычныя памылкі — скажэнне фактаў рэчаіснасці, сведчанне няправільнага разумения, тлумачэння з'яў, паняццяў, законаў. Напрыклад: Бывав так, што словы ўжываюцца намі звычайна як сінонімы якіх-небудзь маральных якасцей. Празрыстыя сады ахутаны зялёнаю смугою кра-савання. Вада ў возеры бялюткая, чыстая. Пачастуйся салодкім, як нектар, сокам бярозы. Яны зусім не надобны да біблейскіх атлантаў.

Стылістычныя памылкі выклікаюнца няўвагай да эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбаванасці слова, выраза. Напрыклад: 1. Саўгас «Забалоцце» — адзін з першых беларускіх саўгасаў, арганізаваны ў 1919 годзе. Мясціны тут... закачается. 2. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак. 3. Толькі другі год ён працуе дырэктарам, а ўжо ўзведзены гароднінасховішча, хлеў і гараж. 4. Вёска не вельмі вялікая, налічвае 26 двароў. 5. Пасля купальскіх святкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі. 6. Нельга не спыніць свой позірк на чырвоным г-падобным даху шко­лы, другой нашай хаты, дзе засталося наша дзяцінства. Усе гэтыя сказы лагічна і граматычна правільныя, але памылковыя стылістычна: у першых двух адзінства стылю парушаецца гутарковымі словамі, у астатніх — словамі, неўласцівымі гутарковай мове. Механічнае спалучэнне рознасты-лёвых моўных сродкаў выклікае нечаканы, а часам і непажаданы эфект: 1. За дзевяць месяцаў гэтага года на вуліцах нашага горада было ўчынена 450 дарожна-транспартных здарэнняў. 2. Шэсць экіпажаў спынілі спабор-ніцтвы датэрмінова, многія «Волгі» прыйшлі да фінішу пакарабачаныя. 3. Вось чаму асабліва дарагі быў для пераможцаў гэты немудрагелісты з выгляду галоўны прыз 4. Я зразумела, што раней нічога не ведала пра сваю будучую прафесію, не ведала, як здорава працаваць з дзецьмі.

5. Жывеш адзін раз, і зашывацца ў сваё асабістае нельга. У гэтых прыкладах не да месца ўжытыя словы гутарковыя, прастамоўныя. У сказе Па стану на 20 лістапада я ўжо надаіла на карову па 3680 кілаграмаў малака нематывавана ўведзены ў гутарковы стыль канцылярызм.

Адзінства стылю можа парушацца свядома, матывавана. Матываванае парушэнне стылю — сродак індывідуалізацыі мовы персанажаў, сродак стварэння сатырычнага, гумарыстычнага ці іранічнага каларыту. Так, у гумарыстычным плане паказаны заляцанні старога Куторгі, які выдае сябе за вельмі далікатнага кавалера, да семнаццацігадовай прыгажуні Марысі ў п'есе В. I. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». Куторга пяе раманс:

Рвецца мае сэрца да красненькай розы,

Быццам бы пры колах атоса із лозы,

Па панне Мар'яне душа ўся сумуе,

Быццам бы зязюля жаласна кукуе.

Як не бачу панны, жыццё мне — магіла,

Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла.

Ой, высах я, высах, як лапаць у печы!

Горка ж мая доля, хто мяне ўлечы?

Як цетраў у лясочку жаласна балбоча,

Так мае сэрцайка да панны сакоча.

Hi верашчака, каўбасы, дзялянка,—

Нішто не смакуе без цябе, каханка!

Дам табе загар вялікі, як рэпа,

Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа

Ды напамінае, як цяжка я ною

I ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою.

Камізм сітуацыі перадаецца тут спалучэннем лексікі роэныя стылёвых пластоў: сэрцайка — сакоча; каханка — верашчака, карбасы; зэгар — рэпа; высах (ад кахання) — як лапаць у печы і і нш.

12 Федин К. О мастерстве: Писатель, искусство, время.— М, 1980, с. 368.

13 Юрэвіч У. Слова і вобраз.— Мінск; 1961, с. 28.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями: