Перыфраза

Перыфраза (ад грэч. paraphrasis 'апісальны зварот, апісанне') — выраз, што вобразна, апісальна называе і характарызуе прадмет, прымету, дзеянне, якія звычайна абазначаюцца адным словам. Напрыклад: / мне на твар, на лоб ляглі нямілай старасці мярэжы (= маршчыны). (К-с) Васількі тваіх воч узыходзяць пяшчотай, Беларусьбераг белых буслоў. (Р. Б.) Луста хлеба, цукру драбок, коуш калодзежнай прахалоды (= вады) і— на луг, дзе гусей чароды пасвіць лета сярод аблок, дзе, як краскі, застагаваны галасы маіх босых дзён (= дзяцінства). (Т. Б.) Апошні воз дакошанага лета (= сена) завозіць восень набацькоўскі двор. (Ж.) А ля ўсіх пасёлкаў і шляхоў тут пад смыкамі ветру пяюць штодня ў руках слупоў драты — цымбалы веку. (К. Ц.) Чэрвень. Дваццаць другога. Сэрцы, сейсмо­графы свету, хавальнікі ран незагойных, вы помніце ноч гэту? (В. 3.)

Перыфразы — адзінкі маўлення, аказіянальныя, індывідуалыіа-аўтарскія сродкі маляўнічасці. Гэта семантычна пападзельныя словазлучэнні (або сказы), якія набываюць памінатыўную функцыю — становяцца назвамі толькі ў кантэксце. У сучаснай беларускай літаратуры, асабліва паэзіі, перыфраза — актыўны стылістычны сродак, паказчык індывідуальна-мастацкага бачання свету. Перыфразы вылучаюць, падкрэсліваюць, характарызуюць пэўную з'яву рэчаіснасці, выяўляюць аўтарскую пазіцыю, дапамагаюць стварыць мастацкі вобраз, выклікаюць у чытача розныя пачуцці.

У мастацкіх і публіцыстычных творах часта выкарыстоўваюцца перыфрастычныя эўфемізмы (ад грэч. euphe-mismos 'кажу ветліва') —для замены немілагучных або грубых выразаў: Дрыжучы ад злосці, ёнсхапіў яе левай рукой за. плячо, а правай даў плескача патым месцы, дзе спіна перастае быць спіною. (Каратк.) Эўфемістычна называюць таксама з'явы, сітуацыі, якія звязаны з цяжкімі перажываннямі, непрыемнымі пачуццямі, такія, напрыклад, як смерць, пахаванне і інш.: Ен ляжаў, як дзіця ма­ленькае, засынаў ён апошнім сном (= паміраў). (Тар.) Хаця даўно я страціў права насмех і песні спадзявацца, каля апошняй пераправы (= смерці) хацеў бы трошкі затрымацца. (Астр.)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: