Правапіс падвойных зычных

Падвойнымі літарамі перадаецца фанетычнае падаўжэнне зычных гукаў л’, н’, з’, с’, дз’, ц’, ж’, ч’, ш’ (падоўжаны гук дз’ на пісьме перадаецца як ддз): вяселле, карэнне, калоссе, суддзя, адкрыццё, замужжа. Не пішуцца падвойныя зычныя ў запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных іменах, і вытворных ад іх словах: граматыка, калекцыя, тона, піца, Ала, Адэса, Марока, але бонна, манна, ванна. Ва уласных іменах і назвах славянскага паходжання падоўжанае вымаўленне зычных адлюстр. на пісьме: Аксіння, Наталля, Таццяна, але Ілья, Ульяна. Не пішуцца падвойныя зычныя ў словах, вытворных ад ліць: пью, разалью, вылью і інш. Падвойнымі літарамі перадаецца марфалагічнае падваенне зычных: аддаць, ззелянелы, мяккі, бяссонны. Выключэнне складаюць словы: расада, расол, расольнік, расаднік. Запазычаныя словы-тэрміны часткова падпарадкоўваюцца перадачы марфалагічн. падваення, асабліва тады, калі ёсць слова і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў: аддукцыя (параўн: індукцыя). Падвойнае цц пішацца у інфінітыўнай форме і у форме абвеснага ладу трэцяй асоббы адз. і мн. ліку цяпер. і простага будуч. часу зваротных дзеясловаў: брацца, бярэцца, бяруцца, возьмуцца 2) у лічэбніках і вытворных ад іх словах: адзінаццаць-дваццаць, трыццаць, адзінаццаты.

12. Правапіс спалучэнняў зычных.

1)У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гіст. спалучэнні здн, згн, стн, стл, рдн вымаўл. як зн, сн, сл, рн, што і адлюстр-ца на пісьме: здн-зн (праязны-прыезд); згн-зн (бразнуць-бразгаць); стн-сн: існаваць; скн-сн: бліснуць, пляснуць, але віскнуць, націскны; стл-сл: шчаслівы, карыслівы, помслівы; рдн-рн: міласэрны; 2) спалуч. зычных ск, ст, с’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск-вашчыць, густы-гушчаць. Калі караневае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалуч гукаў с і ч (у вымаўленні – шч) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: ппясчынка, пясчанік, супясчаны. 3) Спалуч. зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Брант, Шміт


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: