Правапіс е, ё, я, о, э

Літара о пішацца толькі пад націскам: кот, мова, плячо, дарога. Літара ё пішацца пад націскам: вёска, сёстры, цёмна. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд і ёт: ётаванне. Літара ё пішацца у складаных словах з першай часткай радыё-:радыёстанцыя, радыёантэнна. Калі першая частка склад. слова утворана ад назвы хімічнага эл-та радый, то пішацца літара е, якая з’яўл. злучальнай галоснай: радыёбіялогія. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяхімія. Літара э пішацца у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх. Пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ, і інш). Пасля шыпячых гукаў р, д, т, і цвердага ц: жэрдка, шэры, мястэчка, чэк. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам так і не пад націскам пішуцца у адпаведнасці з літ. вымаўленнем: эра, эсэ, егер, Еўропа, еўрапейскі. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама уласных імен і геаграф. назваў пасля зычн. акрамя л, к пішацца э: купэ, каратэ, Душанбэ, але філе, піке. Літара э у запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літ. вымаўленнем. Так словы капэла, сурвэтка, інтэрнэт пішуцца з літ. э, а словы нервы, сервіз – з літарай е. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца я: белы-бялюткі, лен-лянок. Літара я пішацца у першым складзе перад націскам у іменах, прозвішчах і геаграф. назвах са славянскай лексічнай асновай і у даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Аляксандр, Мендзялееў, сяржант, янот, каляндар. Літара я пішацца таксама пад націскам: мята, глянуць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: