Тэст № 1

УДК 811.161.3(076.1)

ББК 81.2 Бел-923

ISBN 985-496-188-5 © Варанец В.I., 2006 © УА “ГрГМУ”, 2006


ТЭМАТЫЧНЫЯ ТЭСТЫ

Тэст № 1

А1. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) усе зычныя гукі глухія:

1) шпакі; 4) зеніт;

2) чакаю; 5) сцежка.

3) адкат;

А2. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) лiтара i абазначае гук й:

1) не ішоў; 4) пад ігліцай;

2) ручаіна; 5) снег і дождж.

3) вясна і лета;

А3. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:

1) разбіць; 4) святло;

2) расхінуць; 5) счарсцвець.

3) радасць;

А4. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), колькасць гукаў і літар супадае:

1) стадыён; 4) аб’ява;

2) выява; 5) пазнаёмішся.

3) эцюд;

А5. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), літары д, ж абазначаюць два гукі:

1) джэм; 4) джунглі;

2) нараджэнне; 5) аджацца.

3) саджанцы;

А6. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), няма шыпячых зычных гукаў:

1) спішам; 4) нясвіжскі;

2) усміхаешся; 5) дождж.

3) добрушскі;

А7. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

1) адцяніць; 4) ячмень;

2) з Сашам; 5) парэжце.

3) насенне;

А8. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) літара я абазначае два гукі:

1) яблык; 4) саф’ян;

2) зямля; 5) аварыя.

3) фіялетавы;

А9. Адзначце слова (-ы) са свісцячымі гукамі:

1) замаразкі; 4) прыязджаць;

2) сесія; 5) грузчык.

3) зжаваў;

А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:

1) зжаць - [сжац’]; 4) краіна - [крайіна];

2) хараство - [харазтво]; 5) сузор’е - [сузорйэ].

3) ад’ехаць - [ад’эхац’];


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: