Частка А

А1. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

1) высокая насып; 4) малая задавака Уладзік;

2) старажытны роспіс; 5) абаяльны дыктар Іванова.

3) бурная Місісіпі;

А2. Адзначце словы, у якіх пры змяненні адбываецца чаргаванне зычных:

1) аганёк; 4) ездзіць;

2) дарога; 5) эпоха.

3) вожык;

А3. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –а (-я):

1) спакой; 4) кальцый;

2) тэатр; 5) бензін.

3) валейбол;

А4. Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –у (-ю):

1) сусед; 4) пясок;

2) зубр; 5) жыта.

3) вядро;

А5. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:

1) Белы гусь важна ходзіць па бабуліным двары.

2) Шырокі стэп ляжаў перад намі.

3) Мы пашылі паліто ў новым атэлье.

4) Здалёк відаць была шырока адчыненая дзвер.

5) Спелая маліна так і цягнула да сябе.


А6. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) чырвона __ зялёны; 4) вода __ лячэбніца;

2) дванаццаці __ павярховы; 5) кілават __ гадзіна.

3) выстаўка __ продаж;

А7. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) засцежка __ маланка; 4) заходне __ славянскі;

2) засуха __ ўстойлівы; 5) звыш __ вартасць.

3) маральна __ бытавы;

А8. Адзначце словы, якія напісаны правільна:

1) міласэрдны; 4) рассол;

2) сонца; 5) кантрасны.

3) аддаць;

А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе:

1) Жыццё навучыла Міхала трымаць ___ ў руках.

2) Даўно трэба набыць ___ новы слоўнік.

3) Чалавек мае цудоўную здольнасць – смяяцца з самога ___.

4) Цяжка было дараваць ___ нявытрыманасць у час гэтай размовы.

5) Цяпер я пазнаю ___ ў нашым сыне.

А10. Адзначце лічэбнікі, якія запісаны правільна:

1) трыццацю васьмю; 4) абедзвюх;

2) шасцістамі; 5) тры дзесятых.

3) чатырма;

А11. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аш,

-еш, -эш ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу:

1) гаварыць; 4) рэзаць;

2) хваліць; 5) прыносіць.

3) абнадзейваць;

А12. Адзначце няправільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) вымытыя вокны; 4) збялелы твар;

2) запыленны плашч; 5) трапечучыя крылы.

3) палепшыўшаеся надвор’е;

А13. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

1) Палачанка адразу адмовіла ўсім чужаземным паслам, аддаўшы перавагу Яраполку.

2) Пазнаёміўшыся з чарговай прапановай дырэкцыі, настрой супрацоўнікаў зусім сапсаваўся.

3) Каршун, лунаючы высока, сачыў за нашаю зямлёй.

4) Слухаўшы такую спакойную музыку, мы, стомленыя за дзень, нечакана для сябе задрамалі.

5) Красуе высокае жыта, сонца засланяючы тым, хто ў ім пасяліўся.

А14. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

1) вывучыў на __ памяць;

2) з __ верху ўсё відаць;

3) ні __ за __ што не скажу;

4) у __ двух вучняў;

5) усё __ адно не запомніў.

А15. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца разам:

1) застацца на __ зусім;

2) схапіць на __ ляту;

3) зрабіць на __ палову;

4) зачыніць у __ шчыльную;

5) у __ пачатку дарогі.

А16. Адзначце выпадкі, у якіх ужываецца часціца ні:

1) ледзь __ па каліву збіраць;

2) __ мог __ наведаць;

3) __ славы, __ багаццяў не хачу;

4) __ раз мы выходзілі;

5) __ разу не пісалі пра гэта.

А17. Адзначце выпадкі, у якіх не (ня) пішацца разам:

1) (не) прачытаная да канца кніга;

2) (не) даверлівы чалавек;

3) (не) мнагалюдная вуліца;

4) (не) зрабіўшы задання;

5) (не) забыўная песня.

А18. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не пішацца асобна:

1) (не) пахісны ў барацьбе;

2) (не) хадзіў на заняткі;

3) сенажаць (не) ўбрана;

4) прыйшлі (не) ўзабаве;

5) (не) даворанае восенню поле.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: