Тэст 14

А1. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 1-й асобы множнага ліку мае(-юць) канчатак –ом (ём):

1) ступаць; 4) стрыгчы;

2) зберагчы; 5) абцерці.

3) даваць;

А2. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 2-й асобы множнага ліку будучага часу мае(-юць) канчатак –яце:

1) абвесці; 4) апець;

2) абысці; 5) асмяяць.

3) адысці;

А3. Адзначце нумар рада, дзе ва ўсіх дзеясловах пішацца суфікс –іва- (-ыва-):

1) абкош__ць, наклей__ць; 4) затрымл__ць, устанаўл__ць;

2) абпаль__ць, западозр__ць; 5) даслед__ць, завуч__ць.

3) трэнір__ць, рэгул__ць;


А4. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

1) ачышчаючая вільгаць;

2) зламаная бяроза;

3) паваляны слуп;

4) жаўцеючы алешнік;

5) злепленае гняздо;

А5. Адзначце няправільна перакладзенае(-ыя) дзеепрыслоўе(-і):

1) читая - чытаючы;

2) открыв – адкрыўшы;

3) начавшись – пачаўшысь;

4) осматривая – аглядая;

5) спрятавшись – хаваючыся.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўе(-і) ўжыта(-ы) няправільна:

1) Назбіраўшы поўныя кошыкі грыбоў, хлопцаў захапіў грыбны азарт.

2) Увайшоўшы ў клас, настаўнік пачаў урок.

3) Гледзячы праз акно, успамінаю малюнкі роднага краю.

4) Адпачываючы, рукі зноў пацягнуліся да працы.

5) І, падняўшы галаву, абвёў шляхту вачыма, пасвятлелымі і жорсткімі.

А7. Адзначце словазлучэнні, дзе прыслоўі пішуцца разам:

1) захапіць (з) налёту;

2) (з) часам разабраўся;

3) мяняцца (на) вачах;

4) запомніць (на) заўсёды;

5) вывучыць (на) памяць.

А8. Адзначце словазлучэнне(-і), дзе словы пішуцца асобна:

1) рабіць (на) ўдачу;

2) наўрад (ці) атрымаецца;

3) курам (на) смех;

4) ісці (па) волі;

5) апрануты (па) дамашняму.

А9. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) праз злучок:

1) (даўным) даўно;

2) дзе (сьці);

3) (па) геройску;

4) (па) горла;

5) (па) баявому.

А10. Адзначце спалучэнне(-і), якое(-ія) пішацца(-уцца) ў тры словы:

1) дзень (пры) дні;

2) не (да) смаку;

3) дзень (у) дзень;

4) душа (ў) душу;

5) крыж (на) крыж.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: