Тэст № 15

А1. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аце, -яце ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:

1) належаць; 4) несці;

2) берагчы; 5) згортваць.

3) пераконваць;

А2. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –іць, -ыць у форме 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу:

1) залежаць; 4) аддзіраць;

2) выконваць; 5) хадзіць.

3) адказваць;

А3. Адзначце няправільна ўтвораныя дзеясловы незакончанага трывання:

1) развіваць памяць; 4) падкормліваць расліны;

2) аклеіваць шпалерамі; 5) запісваць у сшытак.

3) паказываць прыклад;

А4. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) схіленыя галіны; 4) усміхаючаяся дзяўчына;

2) запрэжаны конь; 5) звезянае сена.

3) пачарнеўшыя пні;

А5. Адзначце няправільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) заходзячы чалавек; 4) згублены пакет;

2) разгубіўшыйся хлопчык; 5) змакрэлы твар.

3) пабудаванная школа;

А6. Адзначце няправільна перакладзеныя дзеепрыслоўі:

1) наблюдая – назіраючы;

2) встретившись –сустрэўшысь;

3) зеленея – зелянеючы;

4) проходя – праходзючы;

5) раскинув – раскінуўшы.

А7. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты няправільна:

1) Поўныя каласы хіліліся ўніз, чакаўшы жней.

2) Уранні туман шпарка ішоў за плынню ракі, стараючыся не адстаць.

3) Чытаючы пісьмо Барыса, у мяне дрыжалі рукі і ногі.

4) Не сядзелася ў хаце вясною Алесі: забывалася гора, блукаючы ў лесе.

5) Не шукаючы, не знойдзеш.

А8. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) разбурыць да __ шчэнту; 4) сустракацца што __ год;

2) узяць без __ дазволу; 5) расці па __ блізу.

3) дамовіцца па __ добраму;

А9. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) пераскочыў з __ разгону; 4) заданне на __ лета;

2) уцякаць без __ аглядкі; 5) сказаў на __ хаду.

3) у __ вачавідкі цямнела;


А10. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) ідуць рука __ ў __ руку;

2) па __ вясноваму цёпла;

3) стала ціха __ ціха;

4) убачышся калі __ небудзь;

5) чытаў калі __ сьці.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: