Тэст № 16

А1. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аце, -яце ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:

1) называць; 4) калыхаць;

2) спатыкаць; 5) грэць.

3) стрыгчы;

А2. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –аць, -яць у форме 3-й асобы множнага ліку будучага часу:

1) абагуліць; 4) адрэгуляваць;

2) падтрымаць; 5) вырасці.

3) абсушыць;

А3. Адзначце правільна ўтвораныя дзеясловы незакончанага трывання:

1) адгаварваць таварыша; 4) загойваць рану;

2) праветрываць памяшканне; 5) высвістваць мелодыю.

3) выслухіваць настаўленні;

А4. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) сплючы дзядуля; 4) сапсаваны настрой;

2) разгорнуты адказ; 5) разгарнуўшыйся пакунак.

3) абноўляны будынак;

А5. Адзначце няправільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1) выцертая падлога; 4) пасівеўшыя валасы;

2) стомляны чалавек; 5) пасеенае жыта.

3) дагледжаны сад;

А6. Адзначце правільна перакладзеныя дзеепрыслоўі:

1) не спеша – не спяшаючысь;

2) подумав – падумаўшы;

3) оглядываясь – азіраўшыся;

4) задержав – затрымаўшы;

5) отвоёвывая – адваёўваючы.

А7. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

1) Спяваўшы яшчэ ў школьным хоры, ён марыў стаць настаўнікам музыкі.

2) Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч прыступіў да збору.

3) Туман паступова радзеў, разыходзячыся па полі.

4) Пажадаўшы шчаслівай дарогі, ён шчыра развітаўся з гасцямі.

5) З лётчыкам Куніцыным, лятаючы на ваенным самалёце, здарылася аварыя.


А8. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) сустрэліся пад __ вечар; 4) вывучыць на __ памяць;

2) ішлі па __ волі; 5) у__ дзень пацяплела.

3) закахаўся па __ вушы;

А9. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) жылі па __ блізу; 4) узяць з __ верху;

2) пахаладала ў __ начы; 5) глянуць у __ бок лесу.

3) дапамагчы па __ сяброўску;

А10. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) ісці крок __ у __крок;

2) магу як __ ніяк дапамагчы;

3) пайсці на __ заўтра ў лес;

4) сустрэць па __ братэрску;

5) усё будзе шыта __ крыта.

Тэст № 17


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: