Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»

Глава 1. Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносін у галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніц - тва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахову кансты - туцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлівых адносін да нацыяналь - най годнасці чалавека, яго культуры і мовы, далейшае ўмацаванне дружбы і супрацоўніц - тва народаў.

Артыкул 2. Дзяржаўныя мовы, іншыя мовы ў Рэспубліцы Беларусь

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспуб - лікі Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Рэспубліка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі.

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні ствараюць грамадзянам Рэспублікі Беларусь неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі.

Закон не рэгламентуе ўжывання моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой.

Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб'яд - нанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 4. Абавязак кіраўнікоў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў валодаць беларускай і рускай мовамі

Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб'ёме, неабходным для выканання імі сваіх служ - бовых абавязкаў.

Артыкул 5. Гарантыі правоў грамадзян пры разглядзе падаваемых імі дакументаў у дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні павінны прымаць і разглядаць дакументы, якія падаюцца грамадзянамі на беларускай, рускай мовах.

Адмова службовай асобы прыняць і разгледзець зварот грамадзяніна на беларус - кай, рускай мовах са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Артыкул 6. Абарона моў

Усякія прывілеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыкметах недапушчаль - ныя.

Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цяг - нуць устаноўленую законам адказнасць.

Глава 2. Мова дзяржаўных органаў, органаў мясцавага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў

Артыкул 7. Мова актаў дзяржаўных органаў і органаў мясцовага кіравання і самакіравання

Акты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на бела - рускай і (або) рускай мовах.

Акты органаў мясцовага кіравання і самакіравання прымаюцца і публікуюцца на беларускай і (або) рускай мовах, а пры неабходнасці – і на нацыянальнай мове большасці насельніцтва той ці іншай мясцовасці.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: