Артыкул 8. Мова справаводства і дакументацыі

У Рэспубліцы Беларусь мовамі справаводства і дакументацыі, а таксама мовамі ўза - емаадносін дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпры - емстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў з'яўляюцца беларуская і (або) рус - кая мовы.

Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афіцыйных бланках дзяр - жаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

Артыкул 9. Мова тэхнічнай і праектнай дакументацыі

Тэхнічная і праектная дакументацыя ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улікам прызначэння – на іншай мове.

Артыкул 10. Мова дакументаў аб статусе грамадзян Рэспублікі Беларусь

Афіцыйныя дакументы, якія сведчаць статус грамадзяніна, – пашпарт, працоўная кніжка, дакументы аб адукацыі, пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе, а таксама дакументы аб смерці асобы – выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах, а асобныя дакументы пры неабходнасці – на беларускай (рускай) і іншай мовах.

Артыкул 11. Мова з'ездаў, канферэнцый і іншых форумаў

У Рэспубліцы Беларусь рабочымі мовамі з'ездаў, сесій, канферэнцый, пленумаў, пасяджэнняў, нарад, іншых сходаў з'яўляюцца беларуская і (або) руская мовы.

Рабочай мовай міжнародных сходаў і форумаў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь, з'яўляецца мова, вызначаная ўдзельнікамі сходу ці форуму.

Удзельнікам мясцовых, рэспубліканскіх і міжнародных сходаў і форумаў гаранту - ецца права выбіраць мову выступленняў з забеспячэннем перакладу на рабочую мову.

Артыкул 12. Мова дакументаў па выбарах дэпутатаў і іншых асоб, выбіраемых на дзяржаўныя пасады народам

Дакументацыя па выбарах дэпутатаў і іншых асоб, выбіраемых на дзяржаўныя пасады народам, афармляецца на беларускай або рускай мове.

Выбарчыя бюлетэні друкуюцца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 13. Мова ў сферы абслугоўвання

На транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжыва - ецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасці – іншыя мовы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: