Артыкул 14. Мова судаводства

У Рэспубліцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мове.

Пры разглядзе ў судах крымінальных і грамадзянскіх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што прымаюць удзел у справе і не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца права азнаямлення з адпаведнымі матэрыяламі, удзел у судовых дзеяннях праз пераклад- чыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць.

Следчыя і судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па іх патрабаванню ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.

Артыкул 15. Мова вядзення спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях

Вядзенне спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Калі асоба, што прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове і карыстацца дапамогай пе - ракладчыка.

Артыкул 16. Мова натарыяльнага справаводства

Натарыяльнае справаводства ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.

Калі асоба, што звярнулася за ажыццяўленнем натарыяльнага дзеяння, не валодае мовамі, на якіх вядзецца справаводства, тэксты дакументаў павінны быць перакладзены ёй натарыусам або іншай службовай асобай, што ажыццяўляе натарыяльнае дзеянне, у адпа - веднасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Мова пракурорскага нагляду

Акты пракурорскага нагляду ў Рэспубліцы Беларусь складаюцца на беларускай або рускай мове. Пры ажыццяўленні пракурорскага нагляду на гэтых мовах вядзецца і перапі - ска з усімі дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання, прадпры - емствамі, установамі, арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі, размешчанымі на тэры - торыі Рэспублікі Беларусь.

У зносінах з органамі пракуратуры, пракурорскага нагляду іншых дзяржаў выкары - стоўваецца прымальная для бакоў мова.

Артыкул 18. Мова юрыдычнай дапамогі

Юрыдычная дапамога грамадзянам і арганізацыям аказваецца на беларускай ці рускай мове або на прымальнай для бакоў мове.

Артыкул 19. Мова міжнародных дагавораў

Міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь заключаюцца:

на беларускай і (або) рускай мовах і мове (мовах) другога боку дагавора; на беларускай і рускай мовах, а таксама на мове трэцяга боку, выкарыстоўваемай у якасці даведачнай; па дамоўленасці бакоў на мове трэцяга боку.

Артыкул 20. Мова ва Узброеных Сілах, іншых вайсковых фарміраваннях Рэспублікі Беларусь

Ва Узброеных Сілах, іншых вайсковых фарміраваннях Рэспублікі Беларусь ужыва- юцца беларуская і (або) руская мовы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: