Глава 4. Мова інфармацыі і сувязі

Артыкул 27. Мова сродкаў масавай інфармацыі

У Рэспубліцы Беларусь мовамі сродкаў масавай інфармацыі з'яўляюцца беларуская і (або) руская, а таксама мовы іншых народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у рэспубліцы.

У сродках масавай інфармацыі не дапускаецца скажэнне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы.

Артыкул 28. Мова работы пошты і тэлеграфа

У межах Рэспублікі Беларусь паштова - тэлеграфная карэспандэнцыя ад грамадзян, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прымаецца на беларускай або рускай мове.

Пошта і тэлеграф забяспечваюцца маркамі, канвертамі, паштоўкамі, бланкамі і г. д., надпісы на якіх выконваюцца на беларускай або рускай мове і адпавядаюць патрабаван - ням актаў Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.

Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў і рэкламы

Тэксты афіцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афіш, рэклам і г.д. выконваюц- ца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 30. Мова маркіроўкі тавараў

Маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах, інструкцыі па карыстанню таварамі вы - конваюцца на беларускай або рускай мове.

Маркіроўка тавараў, прызначаных на вываз за межы Рэспублікі Беларусь, выконва - ецца на беларускай ці рускай мове або на мове заказчыка.

Назвы ў таварных знаках падаюцца на беларускай або рускай мове.

Глава 5. Мова назваў

Артыкул 31. Мова назваў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў

Афіцыйныя назвы дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіраван - ня, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў даюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Пры неабходнасці гэтыя назвы могуць давацца ў перакладзе на іншую мову.

Артыкул 32. Мова тапонімаў і картаграфічных выданняў

У Рэспубліцы Беларусь тапонімы (назвы населеных пунктаў, адміністрацыйна - тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, рэк і г. д.) даюцца на беларускай або рускай мове.

Назвы геаграфічных аб'ектаў, якія знаходзяцца па - за межамі Рэспублікі Беларусь, даюцца на беларускай або рускай мове ў адпаведнасці з традыцыяй, а новыя – у транск - рыпцыі з мовы арыгінала.

Картаграфічныя выданні, прызначаныя для карыстання ў Рэспубліцы Беларусь, рыхтуюцца і друкуюцца на беларускай або рускай мове.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: