Теафілія: Нашто так жорстка, Караль? Як той лось на выгане равеш

Пане Коханку: У сваім палацы маю права равець, як пажадаю, хаця б і як сам Люцыпар! А гэтага рыфмаплёта каб мае найяснейшыя вочы больш ня бачылі!

Ярнутоўскі: Ваша мосьць, вітаю вас! Мы усе вітаем (подгоняет зрителей)

Пане Коханку: Нядрэнна, нядрэнна. Толькі ніжэй, ніжэй трэба, Ярнутовіч! Наскрозь цябе бачу! Прасіць нешта будзеш? Альбо бунтаваць? Бачу, ўжо і аппазіцыю падбухторыў! Можа рокаш учыніць задумаў? Дык я не кароль, я Радзівілл! А ці не твая гэта задума, Тэафілія?

Теафілія: Караль, злітуйся над Ярнутоўскім! Бач, усё паньства за яго просіць!

Пане Коханку! От прычапіліся! Каб гэтага Ярнутоўскага ў чыстым поле дзвярыма прышчаміла! Добра, мілую, аднак пры адной умове!

Ярнутоўскі: Усе зраблю, ваша мосьць!

Пане Коханку: Паглядзім, паглядзім. Нагуляўся ты добра, вершы вунь пішаш, рамантык, значыцца, ну то прыйшоў час і пасталець. Жаніся, Ярнутоўскі, зараз жа!

Ярнутоўскі: Памілуйце, ваша мосьць, дык у мяне ж нявесты няма!

Пане Коханку: Нічога ведаць не жадаю! Хіба ў нас мала пекных паненак? Вось гэтую чароўную пані бяры! Прасі яе рукі, ну!

Ярнутоўскі: Пані, ці пойдзеце за мяне?

Пане Коханку: Вось дурань! Спачатку камплімент скажы! А, пся крэў! Пане- браце, дапамажыце гэтаму недарэке! Зараз табе гэты вось малады кавалер пакажа, як трэба да дамы заляцацца, а ты павучышся. паказвае на глядача, просiць паказаць правiльныя манеры.

Пане Коханку: Паўтары, Ярнутоўскі.

Ярнутоўскі: Чароўная панi, ад вашай непаўторнай прыгажосцi я губляю мову… Цi не пагадзiцеся прайсцiся са мной па садзе? Я маю гонар быць панам Ярнутоўскім, а з гэтага часу – i вашым верным рабом…

Пане Коханку: О, зусім іншая справа! Зараз заручыны справім!

Теафілія: Як, зараз? Трэба адпачыць, бацькоў нявесты спытаць!

Пане Коханку: Вось яшчэ! Вы што, стаміліся? Седзючы ва ўтульных крэслах? Я вунь, аднойчы, купаючыся ў Нёмане, злавіў рукамі велізарнага ласося, вось такога, і ня здолеўшы яго ўтрымаць, сеў на яго конна, праплыў на ім 20 міль да мястэчка Свержня, і вярнуўся ў Нясвіж пешшу, у той самы час, калі па мне ўжо служылі паніхіду. І нічога, не стаміўся! А што датычыць бацькоў, дык і я за бацьку сыду – як ніяк, ваявода! Усе, хопіць балбатаць, лепей развясялі мяне, Ярнутоўскі! Вершы пісаць узяўся, у культуру палез, усё адно як мой сябра – Уільям Шакспір. Ён, дарэчы, мне ліст нядаўна даслаў.

Ярнутоўскі: Даруйце, ваша мосць, ён жа памёр 150 гадоў таму!

Пане Коханку: Вось я і кажу – дрэнная у Еўропе пошта – так доўга ліст везлі! Ня тое што ў нас – толькі якое слова супроць маскаля скажаш – назаўтра ўжо тайная канцэлярыя папярэджаньне дасылае. Ну то хопіць. Жадаю, каб зрабіў ты мне тэатр, Ярнутоўскі, тут жа!

Ярнутоўскі: А якую пьесу ставіць будзем?

Пане Коханку: А, твая турбота, але каб пра мяне было!

Ярнутоўскі: Тады паньства няхай дапаможа! Ваявода загадаў – значыцца трэба рабіць! Ёсьць у мяне адна ідэя...

Ярнутоўскі: Называецца “Як Пане Каханку прывіда на двубой выклікаў”. Я, дарэчы, сам быў сведкам той імпрэзы. Зараз будзем раздаваць ролі:

(Кожнаму “актору” неабходна выдаць мінімальны рэквізіт: Пане Коханку – шабля, капялюш; канонік Гесс – Біблія; Войт – меч; Помнік – ліст з надпісам “помнік”; Крумкач – пяро; вецер – веер; лясное шапаценне – мятая папера; куст бэзу – лісце).

Хто самы сур’ёзны? У вас вельмі адказная роля, можна сказаць – галоўная – роля тэатральнай заслоны.

Так, хто самы дабрадзейны? Маю гонар запрасіць на ролю святара, каноніка Гесса! Вось вашыя словы, казаць па майму знаку.

Цяпер неабходны самы багаты. Будзеце мясцовым войтам – трэба рабіць такі непадкупны позірк! Правільна, вось такі. Трымайце словы.

Наступная роля – ключавая. Неабходны вельмі устойлівы і мужны актор. Цудоўна, вы, пане-браце, помнік! (вядома, Булгарыну, быў такі вельмі дрэнны чалавек, але зараз не аб гэтым)) Будзеце стаяць у старонцы і увесь час маўчаць, але вельмі выразна!

Хто яшчэ хоча роль? О, такую прагнасць да мастацтва трэба падрымаць. Вас, пан, запрашаю на ролю чорнага крумкача, бо падзея адбывалася ноччу на могілках і атмасфера была адпаведная. Трэба перыядычна махаць крыламі і крумкаць. Вас, паненкі, прашу стаць пранізлівым ветрам, што абдуваў капліцу. Непадалёк шумеў лес, таму нам неабходны акторы, якія згуляюсь тое лясное шапаценне (1-2 чалавека). Асобна хачу вылучыць спадара на ролю куста бэзу. Таксама папрашу вас, пан, стаць воўчым выццём. А астатніх прашу быць княжай світай.

Теафілія: Ну вы даеце, пан Ярнутоўскі! А хто ж згуляе самога Пане Каханку?

Ярнутоўскі: А вось гэты спадар! Практычна адзіны твар! Вось Вам словы, Пане Каханку. А за пана Бароўскага, сябру нашаг вяльможнага ваяводы, я сам і згуляю! Пачынаем!

Ярнутоўскі: Дзея першая, заслона адкрываецца. У адно светлае Хрыстова Ўваскрэсенне князь, накіроўваючыся да ютрані, пачуў, як кучар крыкнуў фарэйтару: "Не бяры направа, едзь прама на Булгарынскую капліцу". Вярнуўшыся ў замак і адзначыўшы Вялікдзень вугорскім віном, Пане Каханку ўгневаўся і запытаў:

Пане Коханку: А па якім праве спадар Булгарын, прайдзісвет ды забойца змясціўся поруч майго касцёла? Я не жадаю, каб забойцы ляжалі поруч Радзівілаў! Выкінуць неадкладна Булгарына ў поле!

Ярнутоўскі: Канонік Гесс на гэта запярэчыў:

Канонік Гесс: Але духоўныя законы забараняюць выкопваць целы з магілы, Ваша міласць!

Ярнутоўскі: Князь зусім раззлаваўся:

Пане Коханку: Дык паслаць гарматы і разбіць ядрамі капліцу!

Ярнутоўскі: Тут запярэчыў войт:

Войт: Ваша мосць, пашкадуйце, пры гэтым можна спаліць увесь горад!

Ярнутоўскі: Тады князь вырашыў:

Пане Коханку: Калі так, то я сам паеду і ўхаджуся з гэтым Булгарыным... Запрэгчы коняў!

Апладысменты. Заслона закрываецца. Дзея другая. Заслона адкрываецца.

Ярнутоўскі: І князь з усёй сваёй світай накіраваўся да капліцы нябожчыка… Дзея адбывалася ноччу. Паміж могілкамі завываў халодны пранізлівы вецер. Крумкач пералятаў з адной галінкі бэзу на другую і няспынна крумкаў. Шапатаў лес. Цягнуў свае галінкі ў бок самотнай магілы пана Булгарына. З лесу чулася воўчае выццё! Такое, што прабірала да дрыжыкаў! Шматлікая світа князя Караля Радзівіла хвалявалася. Моцна хвалявалася! Пан Каханку падышоў да капліцы і прапанаваў мне, пану Бароўскаму, выклікаць Булгарына на двубой.

Пане Коханку: Бароўскі, выклікай Булгарына на двубой ад майго імя!

Ярнутоўскі: Спадар Булгарын, Яго яснавяльможнасць выклікае Вас на паядынак!

Пане Коханку: І што?

Ярнутоўскі: Маўчыць. (Толькі крумкач пераляцеў на помнік і крумкнуў).

Пане Коханку: Такім чынам, ён баязлівец! Скажы яму гэта!

Ярнутоўскі: Яго яснавяльможнасць шануе вас баязліўцам!

Пане Коханку: І што?

Ярнутоўскі: Маўчыць. (Толькі пачулася воўчае выццё і лес зашумеў больш злосна! А світа хвалюецца, хвалюецца!)

Пане Коханку: Скажы яму, што ён дурань!

Ярнутоўскі: Яго яснавяльможнасць шануе вас дурнем!

Пане Коханку: І што?

Ярнутоўскі:Бароўскаму гэта ужо надакучыла (Крумкач, грамчэй, вецер, завывай, помнік можа паварухнуцца). Княжа,здаецца, Булгарын сам сюды ідзе, таму што ў склепе штосьці варушыцца!

Пане Коханку: Калі так, то паварочвай коняў! Не шляхціч, калі не адклікаўся на першы выклік, а я не жадаю мець справу з людзьмі, якіх трэба па тры разы выклікаць на двубой!

Ярнутоўскі: Пане Каханку сыходзіць, світа маўчыць, Крумкач і Помнік кланяюцца. Заслона закрываецца. Апладысменты!

Тым справа і скончылася, а капліца Булгарына цэлая і дагэтуль стаіць.

Пане Коханку: Прапаную адзначыць прэм’еру віном! А, пся крэў! Я ж на заручыны запамятаваў! Я буду бацькам гэтай пекнай паненкі, ты, Теафілія, будзеш маці гэтага аболтуса! Пытай!

Теафілія: У нас купец добры, а у вас…

Пане Коханку: Згодзен! Згодзен, пане каханку! Дзе чырвоная лента? А бутэлька с жытам?

Ярнутоўскі: С жытам няма, ваша мосць, ёсць с гарэлкай!

Пане Коханку: Гэта яшчэ лепш! С бутэлькі жыта на наясіся, а с бутэлькі гарэлкі - зусім іншая справа! Падарожнічаў я нейк па Іянічных выспах, дай, думаю, у пекла зайду, пагляжу, што там ды як. Ну, залез да чарцей праз вулкан Этну. Гляджу – стаяць вялізныя, моцна закаркаваныя бутэлькі, а ў кожнай - па езуіту! Мноства езуітаў! Аказваецца, сам Люцыпар засадзіў іх туды, каб яны ўсіх чарцей не звярнулі ў каталіцтва!

Ярнутоўскі: Хахаха!

Пане Коханку: Дык, калі б не бутэлька гарэлкі, якая ў мяне была пры сабе, чорта с два я б адтуль уцек! А так чэрці мяне за свайго прынялі і адпусцілі.

Теафілія: Зноў выдумляеш, Караль! Ну, як не сорамна!

Пане Коханку: Маўчы, жанчына! Я заўсёды праўду кажу! Аднак, мы забыліся на маладых! Жывіце добра і багата! Падарунак ад мяне потым! А табе, Ярнутоўскі, дарую, бо ведаю, што за жыццё цябе чакае - не да паэзіі будзе. Я ж сам, калі са сваёй сірэнай ажаніўся, ну, так русалак ў Эгейскім моры клічуць, такога нацярпеўся! Туды не плыві, з мядузамі не гамані! Добра, што хаця б дзеці пайшлі – тры бочцы сялядцоў, ня жартачкі! Хаця б пакінула мяне на які час у спакоі!

Ярнутоўскі: Хахаха! Ну, ваша мосць, гэта вы ўжо завярнулі дык завярнулі! З сірэнай ажаніўся! Тры бочцы сялядцоў! Хахаха!

Пане Коханку: А што? Хутка хрэсьбіны, дарэчы.

Ярнутоўскі: Хахаха! Ой, пан Караль, не магу!

Теафілія: Сапраўды, Караль, ёсць жа нейкая мяжа тваім байкам!

Русалка: Даражэнькі, дзе ты падзеўся?! Хадзем ужо, дзеці плачуць!

Пане Коханку: Ой, божачкі! Іду, люботная, іду. Трымайся, Ярнутоўскі!

Теафілія: Вы гэта таксама бачылі, панове? Не палац, а нейкая кунсткамера! Я больш не магу, у мяне мігрэнь! Да пабачэння, паньства!

Ярнутоўскі: Дараженькая мая, панове, шчыра дзякую вам за дапамогу, спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся і я вам аддзячу! Бывайце! (паклон)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: