Эканамічная і сацыяльная геаграфія

1. Сучасная палітычная карта свету. Сацыяльна-эканамічная тыпалогія краін свету; групоўка краін па памерах тэрыторыі, насельніцтву, маштабах, тэмпах і ўзроўню развіцця; класіфікацыя дзяржаў свету па формах кіравання і дзяржаўнай пабудовы.

2. Класіфікацыя і эканоміка-геаграфічная ацэнка прыродных рэсурсаў. Геаграфія прыродных рэсурсаў. Ацэнка рэсурсазабяспечанасці свету, асобных рэгіёнаў, краін і Рэспублікі Беларусь.

3. Прыродакарыстанне, ахова прыроды, прыродаахоўныя тэрыторыі і аб’екты ў асобных рэгіёнах і краінах свету. Глабальныя экалагічныя праблемы.

4. Асаблівасці ўзнаўлення і дынамікі колькасці насельніцтва ў свеце, асобных рэгіёнах, краінах розных тыпаў і Рэспубліцы Беларусь. Дэмаграфічная сітуацыя. Полаўзроставы, расавы, этнічны і рэлігійны склад насельніцтва. Міграцыі.

5. Працоўныя рэсурсы. Асаблівасці занятасці насельніцтва ў розных краінах, рэгіёнах свету і ў Рэспубліцы Беларусь. Размяшчэнне і міграцыі, рассяленне і яго формы. Урбанізацыя, яе асаблівасці ў розных рэгіёнах.

6. Сучасны этап ў развіцці сусветнай гаспадаркі. Агульныя і спецыфічныя рысы развіцця гаспадаркі ў краінах розных тыпаў. Сучасны міжнародны геаграфічны падзел працы і міжнародная эканамічная інтэграцыя.

7. Геаграфія прамысловасці. Асноўныя рысы галіновай структуры і геаграфічнага малюнку прамысловасці свету і асобных рэгіёнаў, тэндэнцыі зрухаў.

8. Энергетыка, яе тэрытарыяльная структура ў свеце і асобных рэгіёнах. Геаграфія вытворчасці, спажывання і грузапатокаў нафты, прыроднага газу, вугалю, электраэнергіі. Геаграфія электраэнергетыкі.

9. Металургічная прамысловасць, асаблівасці яе развіцця і размяшчэння. Геаграфія вытворчасці, спажывання і міжнародных патокаў металургічнай сыравіны, чорных і каляровых металаў. Галоўныя металургічныя раёны свету. Металургія Рэспублікі Беларусь.

10. Машынабудаўнічая прамысловасць. Асаблівасці развіцця галіновай і тэрытарыяльнай структуры ў краінах розных рэгіёнаў. Асноўныя машынабудаўнічыя раёны свету. Машынабудаўнічы комплекс Рэспублікі Беларусь. Галіновая структура машынабудавання, асаблівасці яе развіцця і месца ў тэрытарыяльным падзеле працы.

11. Хімічная прамысловасць. Асаблівасці развіцця галіновай і тэрытарыяльнай структуры ў краінах розных рэгіёнаў. Геаграфія вытворчасці, выкарыстання і міжнародных грузапатокаў хімічнай прадукцыі.

12. Геаграфія сельскай гаспадаркі. Узровень развіцця, асаблівасці галіновай структуры сельскай гаспадаркі і аграрных адносін у розных рэгіёнах свету. Фактары размяшчэння сельскай гаспадаркі.

13. Раслінаводства, асноўныя рысы развіцця і размяшчэння. Геаграфія вытворчасці, выкарыстання і міжнародных грузапатокаў харчовай сельскагаспадарчай прадукцыі. Раслінаводства Рэспублікі Беларусь. Яго галіновая структура і геаграфія галоўных галін, спецыялізацыя.

14. Жывёлагадоўля: асноўныя рысы развіцця і размяшчэння. Геаграфія вытворчасці, выкарыстання і міжнародных грузапатокаў прадукцыі жывёлагадоўлі. Жывёлагадоўля Рэспублікі Беларусь. Яе галіновая структура, спецыялізацыя і геаграфія галоўных галін.

15. Геаграфія транспарту. Роля транспарту ў развіцці гаспадаркі і міжнародным падзеле працы. Развіццё транспарту ў перыяд НТР. Асноўныя рысы галіновай і тэрытарыяльнай структуры. Рэгіянальныя транспартныя сістэмы і сувязі паміж імі. Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь.

16. Міжнародныя эканамічныя сувязі. Інтэграцыя глабальнай эканомікі. Знешні гандаль. Таварныя патокі паміж асобнымі рэгіёнамі і краінамі. Міжнародныя паслугі на сусветным рынку. Рынкі працы.

17. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характарыстыка Азіі і тыповых геаграфічных рыс азіяцкіх краін. Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Японіі.

18. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характарыстыка Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Тыповыя геаграфічныя рысы краін гэтых рэгіёнаў.

19. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характарыстыка Еўропы і тыповых геаграфічных рыс еўрапейскіх краін. Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Рэспублікі Польша.

20. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характарыстыка Лацінскай Амерыкі. Тыповыя геаграфічныя рысы лацінаамерыканскіх краін. Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Бразіліі.

21. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характарыстыка Расіі.

22. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характрарыстыка Паўночнай Амерыкі. Эканоміка-геаграфічныя асаблівасці ЗША.

23. Эканоміка- і сацыяльна-геаграфічная характарыстыка Германіі.

 



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: