Беларуская мова сярод иншых моу свету

 

Усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа (прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі, кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, асаблівасці мыслення і псіхікі людзей, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы паводзін, развіццё культуры і мастацтва) адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.

На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў, а моў налічваецца ад 3000 да 6000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем’i, групы i падгрупы.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы – крынiцы, якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай” або “iндаеўрапейскай прамовай”. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з’яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем’яў.

Iндаеўрапейскiя мовы – самая вялiкая ў свеце моўная сям’я (гл.: Сямешка, 1999, 42-43). У наш час амаль кожны другi чалавек гаворыць на мове iндаеўрапейскага паходжання. Ужо пазней вучоныя пачалi заўважаць, што асобныя мовы Еўропы вельмi падобныя адна на другую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў.

Існуе 16 моўных груп iндаеўрапейскай сям’i: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Беларуская мова належыць да славянскай групы моў iндаеўрапейскай сям’і (гл. мал. 1). Разам з рускай і ўкраінскай мовамі яна ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы (гл.: Плотнікаў, Антанюк, 2003, 8-9).

Мал. 1. Славянская група моў

 

Славянская група моў

 
 


Усходнеславянская Заходнеславянская Паўднёваславянская

           
     


беларуская польская балгарская
руская чэшская македонская
украінская славацкая сербскахарвацкая
  сербалужыцкая (існуе ў двух варыянтах – верхне- і ніжнелужыцкая) славенская стараславянская (мёртвая)
  палабская (мёртвая)  

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: