double arrow

Палітыка французскіх акупацыйных улад на Беларусі ў час вайны 1812 г. Адносіны насельніцтва Беларусі да Напалеона


Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.

У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні. насельніцтва імкнулася схавацца. кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. маемасць. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон 1(13) ліпеня ў Вільні стварыў урад - Камісію часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С.Солтан. К.Прозар. Ю.Серакоўскі, А.Сапега. Ф.Ельскі. А. Патоцкі. Я.Снядзецкі - у большасці прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, з'явіліся дэпартаменты. падпрэфектуры і г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную сілу. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належыла напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньену. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз.ван Гогендорпа, які ў жніўні стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ.




Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай. Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду.

Адсюль вынікае, што Напалеон не зрабіў тых крокаў, якіх ад яго с праі насцю чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэы Паспалітай, і нават, не пажадаў галосна і перакаўнаўча запэўніць у тым, што гэта магчыма ў бліжэйшай будучыні. бо гэта не адпавядала яго стратэгічным разлікам. Напалеон наўрад ці жадаў узнікненне ў Еўропе буйной дзяржавы, ураджэнцы якой зарэкамендавалі сябе мужнымі і здатнымі воінамі, на карысць гэтага сведчыць і папярэдняя практыка Напалеона па дзяржаўнаму ўладкаванню ў падпарадкаванай ямў Еўропе. Імператар французаў з'яўляўся зяцем аўстрыйскага імператара, які прэтэндаваў на значную частку тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне аб стварэнне Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла Напалеону ўсялякую магчымасць нейкім чынам дамовіцца з Аляксандрам I. Цікава будзе азнаеміцца з меркаваннямі сведкаў і ўдзельнікаў падзей. Граф Нарбон зазначыў, што яшчэ напярэданні фарсіравання Немана ен чуў ад Напалеона наступнае: "Я люблю палякаў на поле бітвы. гэта мужны народ. но што тычыцца іх заканадаўчых сходаў іх "ліберум вета", іх сеймаў, калі яны засядалі конна і з шаблей у руках. то гэтага я не жадаю". На думку сучасніка падзей Матушэвіча Напалеон у 1812 г. не жадаў узнаўлення Рэчы Паспалітай: "Ен карыстаўся намі пастолькі пасколькі мы маглі быць яму карысны для ажыццяўлення яго праектаў."



Слушнай выглядае думка літоўскага гісторыка Б. Дундуліса, які вельмі грунтоўна вывучаў падзеі 1812 г.: " Дэмагагічнымі заявамі па польскаму пытанню ен (Напалеон) імкнуўся замаскіраваць сапраўдную мэту - перамагсці Расію і дасягнуць поўнай гегемоніі ў сусвеце. Напалеонаўская Францыя мела сваю ўласную палітыку і стратэгію.. Дэвіз гэтай палітыкі - "Францыя вышэй за ўсе". Напалеон не збіраўся ахвяраваць інтарэсамі сваей імперыі дзеля інтарэсаў Польшчы і Літвы. Калі б нават Напалеон перамог у вайне, ен бы не ўзнавіў польскага каралеўства, у лепшым ныпадку ён стварыў бы адну ці некалькі новых палітычных адзінак. г.зн. так сама, як ен да гэтага перакройваў карту Еўропы, не ўлічваючы нічые нацыянальныя інтарэсы. У зняволенай ім Еўропе не засталося б месца ні для вольнай Полынчы. ні для Літвы."



Перад створанымі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена адна кардынальная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэннс напалеонаўскага войска. Французскія ўлады патрабавалі столькі, што гэта адразу паставіла мясцовае насельніцтва ў экстрымальныя ўмовы: выканаць аб'емы паставак было немагчыма, а не выкананне непазбежна вяло да рэквізіцый, канфіскацый і санкцый. Сітуацыя абцяжарвалася і тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміноваыя ваенныя дзеянні і своечасова адпаведным чынам не падрыхтаваў запасаў. Камунікацыі "Вялікай арміі" аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з рэгіенаў на захад ад Польшчы было практычна не магчымым.

У якасці прыкладу ўзгадаю некалькі патрабаванняў напалеонаўскіх улад. 28 ліпеня было загадана сабраць з Барысаўскага павета 2000 бочак мукі. 450 валоў. 10000 гарнцаў водкі.17 кастрычніка да Мінскага дэпартамента было выстаўлена патрабаванне аб пастаўцы 200000 цэнтнераў жыта, 55000 бочак аўсу. 10000 валоў, 20000 цэнтнераў сена і 20000 цэнтераў саломы.

Патрабаванні напалеонаўскіх чыноўнікаў гучалі безапеляцыйна. Прамаруджванне не дапушчалася пад пагрозай прымянення карных санкцый, у гэтым сэнсе тыповым з'яўляецца загад Віцебскаму магістрату: "Калі цераз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на разніцу належачая з горада жывела, то месца будзе пакарана вайсковай экзекуцыей".

Характэрна і тое, што новыя ўлады не задавальняліся толькі зборам бягучых падаткаў, а настойліва дабіваліся, каб насельніцтва ўносіла нядоімкі, якія ўтварыліся ў часы панавання расійскіх улад, напрыклад, такі загад быў выдадзены адміністрацыей мінскага дэпартамента 3 жніўня.

Вельмі важнай праблемай, якая паўстала як перад французскімі, так і мясцовымі прафранцузскімі ўладамі было фарміраванне ўзброеных сіл. Часовы ўрад ВКЛ 25 ліпеня загадаў сабраць 10000 рэкрутаў. 1 жніўня было вырашана стварыць 4 кавалерыйскія палкі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва і сфарміраваць гвардзейскі палк (1000 чал.) з ліку шляхцічаў-дабраахвотнікаў. Справа ў гэтым накірунку шла вельмі марудна. Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска, яны засталіся. пераважна, абыякавымі да заклікаў з боку ўлад. Большую актыўнасць праявіла шляхта. аднак і сярод іх дабраахвотнікаў аказалася значна менш, чым можна было чакаць. Частка шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання і не жадала ісці ў ствараемае войска. Некаторыя з іх прама казалі: "А навошта мы пойдзем? Чым нам дрэнна пад панаваннем расійскага імператара ? Падаткаў не плацім, цяжару ніякога. сядзім як у пана Бога за пазухай, а хто з нас захацеў на вайсковую службу, то прымаюць нас як і панічаў юнкерамі, а не так як у палякаў. якія ўжываюць нас за радавых". Увогуле можна казаць аб тым, што калі Напалеон паглядаў на "палякаў" як на гарматнае мяса, так і шмат якія жыхары былой Рэчы Паспалітай лічылі. што галоўнай мэтай Напалеона павінна быць аднаўленне іх краіны - Рэчы Паспалпай. Матэрыяльныя выдаткі са свайго боку яны лічылі справай патрыятызму, дабраахвотнымі ахвяраванняі, падзякай за вызваленне. Разам з тым. мясцовая шляхта не была падрыхтавана да таго, што вайна патрабуе самаахвярнасці, гатоўнасці ўсе пакласці на алтар перамогі. 3 вонкавага боку адносіны паміж напалеонаўскімі ўладамі і мясцовым прывільяваным насельніцтвам да апошняга моманту заставаліся лагоднымі і прыяцельскім,. але ў сапраўднасці адбывалася ахалоджванне.

Сітуацыя надзвычай ускладнялася тым, што ў напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна. вынікам чаго стала эпідэмія марадзерства. ад якога пакутвалі як гарадскія, так і сельскія жыхары: мяшчане, сяляне, шляхціцы, памешчыкі. Напалеон і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалі прыпыніць ці абмежаваць яе маштабы, не спыняючыся перад самымі жорсткімі карамі. 28 ліпеня па загаду маршала Даву было растраляна 13 кірасір, якія былі захоплены на месцы злачынства: рабаўніцтве яўрэйскай крамкі ў Мінску. Не абмінуў сваей увагай гэтую праблему і Напалеон, які 20 ліпеня ў Глыбокім выдаў жорсткі загад накіраваны супраць марадзераў. Былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамі і дэзерцірамі. Аднак кардынальнага паляпшэння не назіралася: самавольныя рабункі. несанкцыянаваныя рэквізіцыі, экзекуцыі працягваліся, у першую чаргу у сельскан мясцовасці.

Відавочна, што ў найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства, на якое нязносным цяжарам ціснуў увесь прас ванны. Становішча сялянства ніколі не было легкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў сітуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў сяляне кідалі свае вескі і шукалі паратунку ў лесе і іншых патаемных месцах. Пасля заканчэння баеў многія з іх не спяшаліся вяртацца дамоў, што выклікала заклапочанасць іх гаспадароў і французскай і зноўстворанай адміністрацый. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае працівадзеяння.

Ва ўмовах вайны адміністрацыя ( расійская. французская і калабаранцская) ужо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. У ліпені 1812 г. бабінавічскі земскі спраунік даносіў начальству: "...казенныя сяляне Бабінавецкага староства адмовіліся ад паслушэнства і робяць пагрозы рэзаць чыноунікаў і памешчыкаў. калі будуць іх прымушаць даваць фурманкі ці нешта іншае для арміі."

3 надыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі палігыку чакання. тым больш, што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны (рабункі. рэквізіцыі, здзекі і г.д.) штуршалі сялян на супраціўленне. Яны актывізуюцца і пачынаюць даваць адпор малалікім групам марадзераў. нападаюць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расійскай арміі.

Даволі распаўсюджана думка аб існаванні на тэрыторыі Беларусі моцнага антыфранцузскага партызанскага руху. На наш погляд, у 1812 г. на Беларусі не існавала партызанскага руху як формы барацьбы шырокіх слаеў мірнага насельніцтва супраць акупантаў; відаць нельга параўноўваць сітуацыю на Беларусі з іспанскай герыльяй, ці антыфранцузскім народным рухам на тэрыторыі ўласнарускіх акупіраваных тэрыторый. Слушным выглядае меркаванне некаторых гісторыкаў аб тым, што на ўсей тэрыторыі французскай акупацыі антыфранцузскія выступленні колькасна саступаюць антыпрыгонным выступленням.

У той жа час будзе памылковым сцвярджэнне. што на тэрыторыі Беларусі ўвогуле не было партызанскага руху. Неабходна ведаць і памятаць аб дзейнасці рускіх армейскіх партызанскіх атрадаў, якія ўзначальвалі Д.В.Давыдаў, А.Н.Сяславін і інш. Сваімі антіфранцузскімі дзеяннямі вядомы жыхары вескі Жарцы беларускія сяляне Максім Маркаў, Тарас-кіраўнікі партызанскіх атрадаў з мясцовых жыхароў. Удзел ці не ўдзел у партызанскім руху мясцовага насельніцтва, часам, залежыў і ад збега акалічнасцей. Напрыклад, адпаведнай актыўнай антынапалеонаўскай прапагандай, якая вялася напярэданні вайны праваслаўным духавенствам (Напалеон - антыхрыст, усесусветны біч), прынесла пэўны плен, вялікае значэнне мела наяўнасць завадатара і г.д.

Разам з тым, можна ўзгадаць, што на пачатку вайны былі адзначаны выпадкі сабатажа беларускіх жыхароў распараджэнням расійскай улады, дагісімогі французам, што таксама можна атаясамляць з партызанскім рухам, але накіраваным супраць расійскай арміі.

Напалеон мог прыцягнуць сімпатыі прыгоннага сялянства адменай прыгоннага права. але гэтага не было зроблена. У сувязі з гэтым. паўстае пытанне: чаму Напалеон не паспрабаваў прыцягнуць сімпатыі расійскага прыгоннага сялянства заявай аб скасаванні прыгоннага права? Аб тым, што такія, калі не планы, то намеры існавалі есць шэраг сведчанняў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог бы ўзняць супраць яе (Расіі - В.К.) болыпую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў. Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад гэтай меры, якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты”. Верагодней за ўсе, Напалеон не столькі клапаціўся за жыцце і маемасць рускага дваранства, колькі баяўся народнага сацыяльнага выбуху, які б мог прывесці да неспадзяваных для яго вынікаў пазбавіць усядлякай магчымасці паспяхова скончыць вайну і заключыць пераможны мір з Аляксандрам I.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла беларускаму народу і Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на ўсход. Як вядома. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка і ў хуткім часе рэшткі "Вялікай арміі" апынуліся на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі - 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). 23 лістападла (5 снежня) Напалеон у Смаргоні пакідае свае войска і імчыць у Францыю. каб рыхтаваць новую армію. 28 лістапада (10 снежня) французы рэтыруюцца з Вільны. а 2 (14) снежня рэшткі "Вялікай арміі" пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Ваенныя падзеі 1812 г. прунеслі Беларусі. яе жыхарам незлічоныя страты: дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і весак. страту амаль палову жывелы і г.д. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць нейкіх кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта. нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці, захавала свае правы і прывілеі (Маніфесты Аляксандра 1 ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г.). Негатыўныя наступствы падзей 1812 г.адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.







Сейчас читают про: