Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў першай чвэрці XIX ст. Полацкі царкоўны сабор (1839 г.)

Рэформы П. Д. Кісялёва і іх вынікі.

Пасля паўстання 1830-1831 гг. урад пачаў глядзець на сялян як на сваіх саюзнікаў, пастараўся прыцягнуць іх на свой бок. Адным з такіх пачынанняў была рэформа кіравання казённымі маёнткамі і дзяржаўнымі сялянамі. Яна праводзілася міністэрствам дзяржаўных маёмасцей з 1837 г. У адрозненні ад вялікарасійскіх губерняў, рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі складалася з трох частак: рэформы сістэмы кіравання; палітыкі «апякунства» ў адносінах да сялян; шэрагу аграрных мерапрыемстваў, вядомых пад назвай «люстрацыі дзяржаўных маёмасцей». Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання дзяржаўнай вёскай. У аснову заснавання нiжэйшых ступеняў кiравання была пакладзена «Ўстанаўленне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў губернях» (І838 г.). 28 снежня 1839 г. для заходніх губерняў было выдадзена спецыяльнае «Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей заходніх губерняў і Беластоцкай вобласці».

Рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі садзейнічала істотнаму паляпшэнню становішча дзяржаўных сялян. У выніку рэформы агульная плошча надзельнага фонду павялічылася на 10,7%. Але адначасова за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5%. Перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнаваліся правы атрымання спадчыны, уласнасці, заняткуDO_ak_ecohist2.doc гандлем і промысламі. Рэформа Кісялёва насіла буржуазны характар. Перавод на аброк спрыяў паскарэнню маёмаснай дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага накаплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадоў, з’явіўся адным з падрыхтоўчых мерапрыемстваў урада па вырашэнню аграрнага пытання ў Расіі.

3 сакавіка 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў падрыхтоўку інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. У 1844 г. быў створаны Камітэт заходніх губерняў для выпрацоўкі «Правілаў для кіравання маёнткамі па зацверджаных для гэтага інвентарах». Былі складзены інвентары-апісанні памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй сялянскіх надзелаў і агульнай для ўсіх маёнткаў колькасцю паншчынных дзён.

Увядзенне ў дзеянне перагледжаных і зноў складзеных інвентароў пачалося ў Беларусі з 1845 г. Для цяглавай сялянскай гаспадаркі, у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, у маёнтках устанаўліваліся надзелы памерам ад 4 да 9 дзесяцін. Такая гаспадарка павінна была адпрацаваць на паншчыне 3 дні з канём (мужчынская паншчына) і 1 дзень без каня (жаночая паншчына). Падводная павіннасць павінна была выконвацца за кошт паншчынных дзён. Памешчыкам забаранялася самавольна ўстанаўліваць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян «данінай» – натуральнымі паборамі. Аднак памешчыкі сталі на абарону сваёй уласнасці, перашкаджалі перагляду старых і складанню новых інвентароў. Уваходзячы ў склад інвентарных камітэтаў, яны дабіваліся для многіх маёнткаў не толькі захавання былых прыгонніцкіх павіннасцей, але і ў шэрагу выпадкаў іх павелічэння. Асцерагаючыся абвастрэння адносін з мясцовымі памешчыкамі, урад асабліва не падганяў іх. Да 1857 г. перагледжаныя і зноў складзеныя інвентары былі ўведзены ў дзеянне толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў Беларусі. А ў сувязі з падрыхтоўкай сялянскіх рэформ неабходнасць ва ўвядзенні інвентароў зусім адпала.

Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармiравання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі празмерна радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала, феадальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай.

Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з'яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам, мяшчанствам і духавенствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў стражытны Магілёў з яго духоўнай семінарыяй, якую заснаваў яшчэ архіяпіскап Георгі Каніскі. Патрэбна адзначыць, што выхаванцы гэтай установы шмат што зрабілі для адраджэння раней зняважанай праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I. Насовіч (1788—1877), аўтар "Слоўніка беларускай мовы" (1870), які атрымаў шырокую вядомасць.

Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывеў да існавання на Беларусі двух культурных накірункаў: польскага, носьбітам якога ў асноўным было беларускае дваранства, і "заходнерускага", прадстаўнікамі якога з'яўляліся: праваслаўнае і часткова ўніяцкае духавенства, купецтва, мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе, прыхільнікі "заходнерускага" накірунку аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай, народнай культуры Беларусi. Наяўнасць гэтых дзвюх плынь агульнай культуры Беларусі, безумоўна, стрымліваў працэс стварэння адзінай беларускай нацыі.

Культура Беларусі разглядаемага перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура. I хоць розніца паміж імі на працягу ўсяго XIX ст. паступова згладжвалася пад уплывам сацыяльна-эканамічных фактараў, тым не менш канфесійная неаднастайнасць прыводзіла і да культурнай дыферэнцыяцыі, насіла падчас характар вострага супрацьстаяння.

Па ўзроўню развіцця культуры ў цэлым, так і па асобных яе сферах розныя рэгіёны Беларусі істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі розныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным навуковым і літаратурным асяродкам усёй Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся універсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.

Іншымі важньмі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Слонім.. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М. Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: