double arrow

Развіццё навуковых ведаў на Беларусі ў першай палове XIX ст


.Якасна новым момантам у развіцці асветы на Беларусі было фарміраванне сістэмы адукацыі: вышэйшай, сярэдняй і пачатковай. Стварэнне Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе — павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе — царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці "усялякага стану" без розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі розных ступеняў. Аднак фактычна для распаўсюджвання адукацыі сярод народа было зроблена мала. Казна не брала на сябе выдаткаў на ўтрыманне школ, перакладала гэта або на органы мясцовага кіравання, або на памешчыкаў. Ужо Статут 1804 г. адзначаў, што дзяцей прыгонных сялян нельга прымаць у гімназіі. Несумяшчальнасць прыгоннага права з распаўсюджваннем адукацыі сярод шырокіх слаёў сялянства, станавілася больш відавочнай.

Найбольш значнымі былі поспехі ў сферы вышэйшай адукацыі. Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, які ў 1803 г. атрымаў назву Імператарскага. Адначасова ён з'яўляўся вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні праграм навучання, у напісанні падручнікаў.

Палітычныя падзеі 1820—30 гг. прывялі не толькі да ліквідацыі Віленскай навучальнай акругі, закрыцця універсітэта і стварэння Беларускай навучальнай акругі, але ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання была парушана, што зрабіла вельмі актуальнай праблему падрыхтоўкі настаўнікаў. Выпускнікам Віленскага універсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім педагагічным інстытутам і створанай у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.

Асаблівасцю развіцця асветы Беларусі першай паловы XIX ст. з'яўлялася наяўнасць каталіцкай манастырскай адукацыі, нягледзячы на паступовае яе скарачэнне. Новай з'явай у развіцці адукацыі стала стварэнне сістэмы духоўнага, а таксама зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання.

Важным паказчыкам распаўсюджвання адукацыі на Беларусі было павелічэнне цікавасці да кнігі і актывізацыя выдавецкай справы. На Беларусі існавалі тыпаграфіі 3-х тыпаў: казённыя, прыватныя і царкоўныя.

Матэрыяльная база большасці тыпаграфій (за выключэннем царкоўных і некаторых прыватных) была слабай. Разам са значным павелічэннем колькасці тыпаграфій і агульнага аб'ёму выдавецкай прадукцыі, павелічвалася ўдзельная вага свецкай кнігі, пашыралася яе тэматыка. На Беларусі выдавалася вучэбная і мастацкая літаратура, праглядаліся тэндэнцыі да фарміравання навуковай і навукова-папулярнай літаратуры. З'яўляюцца першыя краязнаўчыя публікацыі і першыя часопісы.




Вялікая роля ў духоўным жыцці грамадства належала інтэлігенцыі. Па свайму сацыяльнаму складу нтэлігенцыя Беларусі была ў асноўным дваранскай. Аднак у асяроддзі мастацкай і навуковай інтэлігенцыі з’явіліся разначынцы Заслугай пакалення беларускай інтэлігенцыі стала спроба аб'яднаць, звязаць народную і прафесійную культуру. Адукаванага выхадца з беларускай шляхты, разначынца ўжо не зусім задавальняла польска-лацінская культура, у яго з'явілася цікавасць а мясцовай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, фальклору, мовы. Гэтыя галіны навуковых ведаў звязаны з імёнамі I. Грыгаровіча, М. Баброўскага, 3. Даленгі-Хадакоўскага, Т. Нарбута, А. Кіркора, I. Даніловіча, братоў Я. і К. Тышкевічаў і шмат іншых. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў і культурных накірункаў. Так, з імем пратаіерэя I. Грыгаровіча (1792—1852) звязана дзейнасць гісторыка-асветніцкага гуртка ў Магілёве, удзельнікі якога былі аб'яднаны пошукам, зборам і апрацоўкай гістарычных матэрыялаў, аднаўленнем мінулага роднага краю. 3 другога боку, дзейнасць гісторыка вылілася ў выданне першага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі пад назвай "Беларускі Архіў старажытных актаў" (1824). 3 імем I. Грыгаровіча звязан выхад у свет "Актаў археаграфічнай экспедыцыі" (тт. I—4, 1834—1838) і "Актаў гістарычных". Вялікі ўклад у працу гэтага гуртка ўнёс граф М. Румянцаў, пад кіраўніцтвам і на сродкі якога былі сабраны рукапісныя, этнаграфічныя, нумізматычныя калекцыі, органа., бібліятэка, якая паклала пачатак вядомаму ў Маскве Румянцаўскаму музею.



Прадстаўніком гістарычнай навукі быў таксама прафесар Віленскага універеітэта I. Даніловіч (1788—1843). Прыхільнік аднаўлення суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага, ён усе свае працы звязваў з гістарычньм мінулым радзімы. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы. На гэты час прыпадае навуковая дзейнасць гісторыка, прафесара Віленскага універсітэта М.К. Баброўскага (1784—1848), заснавальніка беларусазнаўства і славяназнаўства. Менавіта М.К. Баброўскаму належыць гонар адкрыцця Супрасльскага летапісу, прац Ф. Скарыны. Па сутнасці з дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, а таксама беларусазнаўства.

Вялікую вядомасць у першай палове XIX ст. атрымалі працы ЗЛ. Даленгі-Хадакоўскага (1784—1825), братоў Канстанціна (1806-1868) і Яўстафія (1814—1873) Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Па ініцыятыве братоў Тышкевічаў у 1842 г. быў створаны першы на Беларусі музей старажытнасцяў, экспанаты якога склалі аснову музея ў Вільні. У 1855 г. Я. Тышкевіч арганізаваў і узначаліў Віленскую археалагічную камісію, якая займалася зборам, вывучэннем і публікацыяй дакументаў, якія звязаны з гісторыяй Беларусі, Украіны і Літвы. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства, ўнеслі П. Шпілеўскі (1823—1861), аўтар "Падарожжа па Палессі і беларускім краі", "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках" і М. Без-Карніловіч, які выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі”. У 40-я гг. пачынаецца творчая, культурна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць А. Кіркора (1818—1886). Выдатны знаўца гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы, ён надрукаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для станаўлення беларускай этнаграфіі была яго праца "Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню" (1857—1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй было надрукавана больш за сотню беларускіх песень і прыказак, слоўнік беларускай мовы.

Вялікая цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі Беларусі, якая выразна праявілася ў першай палове XIX ст. — сведчанне развіцця працэсу духоўнага адраджэння Беларусі. Аднак першая палова стагоддзя была звязана з развіццём не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых навук. Так у Віленскім універсітэце працавалі ўраджэнцы Беларусі батанік і біёлаг С. Юндвіл, фізіёлаг М. Гамаліцкі. 3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам была звязана дзейнасць заснавальніка хімічнай навукі Беларусі К. Шмідта і I. Цютчава.

Заказать ✍️ написание учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Сейчас читают про: