double arrow

Землі Пасожжа ў XI—XIII стст

Землі Пасожжа ў XI—XIII стст. уваходзілі ў склад Смаленскага і Чарні-гаўскага княстваў. Таму гісторыя гэтых зямель непасрэдна звязана з падзея-мі, якія адбываліся на асноўнай тэрыторыі княстваў.

Паўднёва-ўсходнія раёны Беларусі, населеныя радзімічамі, канчаткова ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі ў 984 г. у выніку паходу ваяводы князя Ула-дзіміра Воўчага Хваста. Аднак усобіца, якая ўспыхнула пасля смерці Ула-дзіміра (1015) паміж яго сынамі Яраславам Мудрым і Мсціславам, прывяла ў 1024 г. да расколу Кіеўскай Русі на дзве часткі. Левабярэжжа Дняпра разам з зямлёю радзімічаў адышло ў сферу уплыву Чарнігава, у якім сядзеў Мсціс-лаў. Правабярэжжа разам з Кіевам і астатнімі землямі засталося за Ярасла­вам. У такім стане Кіеўская Русь заставалася да 1036 г., калі пасля смерці Мсціслава яна была зноў аб'яднана Яраславам. Але землі радзімічаў і пасля гэтага заставаліся пад уплывам Чарнігава.

Адсутнасць стабільнасці ў дзяржаве, якая назіралася ў першай трэці XI ст., зразумела, не спрыяла ўмацаванню Кіеўскай Русі. I таму, хаця пісьмо-выя крыніцы маўчаць аб падзеях, якія адбываліся на Пасожжы ў XI ст., мож-на лічыць, што ўсё XI ст. — гэта гісторыя адзяржаўлення радзімічаў — заме­на суверэнітэта мясцовых князёў на суверэнітэт Рурыкавічаў, упарадкаван-не падаткаабкладання і хрысціянізацыя.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў IX—X стст. стварыла ўмовы для па-чатку фарміравання ў X ст. гарадскіх цэнтраў. Перш за ўсё гэта адносіцца да Гомеля (летаяіснага Гомія), які вырас з племяннога цэнтра радзімічаў. Раз-мешчаны на поўдні зямлі радзімічаў, ён замыкаў сабой усе шляхі па Сожы і яго буйных прытоках і займаў зручнае геаграфічнае становішча. Таму ён стаў галоўным пунктам канцэнтрацыі і пераразмеркавання княжацкай дані-ны з усяго радзіміцкага саюза, што спрыяла развіццю горада.

У канцы IX—X ст. на Гомельскім паселішчы з'яўляюцца рысы, якія адлюс-троўваюць пачатак генезісу раннефеадальнага горада. Значна павялічваецца яго плошча, якая дасягнула ў памерах 8 га і мела двухчасткавую тапаграфіч-ную структуру: дзядзінец (0,7 га), вакольны горад са сваёй лініяй умацаванняў (4 га) і прылеглыя да яго паселішчы адкрытага тыпу. Гомель стаў не толькі важным адміністрацыйньш, але і рамесным цэнтрам, аб чым сведчыць на-яўнасць тут слядоў ганчарнага, кавальскага, ювелірнага і іншых рамёстваў2.

________________

1 Musianowicz K. Drohiczyn od VI do XIII wieku..

2 Макушников ОА. В поисках летописного Гомия. С. 31,43.

Асваенне радзімічамі Пасожжа спрыяла таму, што акрамя Гомеля, пле-мяннога цэнтра, пачалі ўзнікаць іншыя ўмацаваныя пункты, з якіх ішло асва­енне наваколля. Яны, як правіла, узнікалі ў стратэгічна важных мясцінах, якія давалі магчымасць кантраляваць значную тэрыторыю. Так, у Чачэрску, неўма-цаваным паселішчы роменскай культуры VIII—IX стст., размешчаным на бе-разе р. Чачоры, у X ст. узводзяцца фартыфікацыйныя збудаванні, што ператва-рылі яго ва ўмацаваны цэнтр, які кантраляваў значную частку пльші Ніжняга Сожа. Каля ўпадзення р. Проні ў Сож, на мысу, утвораным Сожам і ярам, так-сама ў X ст. на аснове паселішча VIII—IX стст. узводзіцца ўмацаваны пункт, які стаў першым крокам у развіцці сярэднявечнага Прупоя (сучасны Слаўга-рад). Ён кантраляваў як шлях уверх па Сожы, так і выхад у басейн Проні. Кры-ху ніжэй месца ўпадзення р. Астра ў Сож, на тэрыторыі сучаснага Крычава, у X ст. на былым гарадзішчы жалезнага веку Гарадзец зноў пачынаецца жыццё.

Узніклыя апорныя пункты радзіміцкай каланізацыі Пасожжа адначасо-ва, верагодна, выконвалі ролю адміністрацыйнага і культавага цэнтра акру-га. Ва ўсялякім выпадку яны з'яўляліся адзінымі ўмацаванымі паселішчамі на значнай тэрыторыі, а ў Крычаве захавалася паданне аб існаванні на месцы будучай Замкавай гары капішча Перуна.

Пагром радзімічаў у 984 г. не спыніў развіцця Гомеля. Наадварот, уваход Пасожжа ў склад Кіеўскай Русі даў дадатковы штуршок развіццю горада. У канцы X — пачатку XI ст. старыя ўмацаванні вакольнага горада былі знішча-ны і адсунуты далей на захад, што дазволіла павялічыць плошчу ўмацавана-га паселішча да 10 га. У гэты ж час горад пачынае пераходзіць на правы бераг ручая Гамеюк, дзе развіваецца пасад. Агульная плошча Гомеля XI ст. дасяга-ла не менш 15 га.

У XI ст. назіраецца паступовы рост паселішчаў у Чачэрску і ў Крычаве. У Чачэрску каля сцен дзядзінца пачынае фарміравацца селіхпча, якое заняло плошчу болын за 1 га. У X—XI стст. селішча такіх памераў фарміруецца каля гарадзішча Гарадзец у Крычаве. Адначасова ў апошнім з-за размяшчэння Га-радца ў баку ад Сожа, яго малой плошчы і, верагодна, разбурэння гарадзішча, якое пачалосяўжоўтой час, з XI ст. пачынаеццафарміраванне новагаадкры-тага паселішча на беразе Сожа, на месцы будучага гарадзішча Замкавая гара. Толькі паселішча ў Прупоі ў X—XI стст. заставалася ў сваіх папярэдніх паме-рах — займала гарадзішча памерам 0,5 га каля сутокі Проні і Сожа.

Пасожскія воласці Смаленскай зямлі. Паўночна-ўсходнія раёны Бела-русі апынуліся ў сферы ўплыву Кіева яшчэ з канца IX ст., калі ў 882 г. дру-жыны Алега захапілі Смаленск1. Улада крывіцкіх старэйшын у гнёздаўскім Смаленску была заменена ўладай кіеўскіх пасаднікаў, а потым і князёў-на-меснікаў, якія бясспынна кантралявалі Смаленск да пачатку XII ст.

Такая пільная ўвага Кіева да гэтага крывіцкага цэнтра тлумачыцца тым, што ён бьгў своеасаблівым ключом да днепра-дзвінскага міжрэчча, на якім існавалі шматлікія пераходы волакам на гандлёвым шляху ранняга сярэд-нявечча — "з варагаў у грэкі". Значная частка гэтых шляхоў праходзіла па тэ-рыторыі сучасных Дубровенскага, Аршанскага, Лёзненскага раёнаў Віцебшчыны і Горацкага раёна Магілёўшчыны, тэрыторыя якіх уваходзіла ў склад Смаленскай воласці Кіеўскай Русі.

3 канца X — пачатку XI ст. барацьбу з Кіевам за кантроль над гэтым раёнам пачынае Полацкае княства, якое набірала моц. Ужо ў выніку першага ўзброе-нага канфліктў, што адбыўся паміж імі ў 1021 г., Яраслаў Мудры, шукаючы паплечнікаў у барацьбе з Мсціславам і жадаючы засцерагчы сябе ад небяспекі на поўначы, саступіў Полацку паўночную частку гэтага волаку з Віцебскам і Усвятамі. Аднак Кіеў, які меў недалёка адсюль свой буйны цэнтр Смаленск,

_________________

1 Повесть временных лет. Ч. 1. С. 112.

увесь час уважліва сачыў за падзеямі, што адбываліся тут, і ўпэўнена трымаў у сваіх руках паўднёвую частку гэтага стратэгічна важнага шляху.

Першыя звесткі ў крыніцах аб Оршы (летапіснай Ршы 1067 г.) дадкрэс-ліваюць, што гэты раён у XI ст. знаходзіўся пад кантролем Смаленска. Сус-трэча Усяслава Брачыславіча з Яраславічамі адбылася "на Рши у Смо-линьска"1. Удакладненне, што раён р. Ршы належаў Смаленску, падкрэслі-вае спрэчнасць гэтых зямель, з-за якіх у другой палове XI — пачатку XII ст. існавала пэўная напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам.

Прыналежнасць ваколіц сучаснай Оршы ў сярэдзіне XI ст. Смаленску сведчыць аб тым, што землі, размешчаныя на ўсход ад яе, таксама былі пад уладай Смаленска. Наогул можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ўсе крывіцкія землі левабярэжжа Дняпра ў X—XI стст. кантраляваліся Смален-скам — буйнейшым крывіцкім цэнтрам Верхняга Падняпроўя. Смаленск ва-лодаў і Копыссю, якая ўпершыню згадваецца ў летапісе ў 1059 г.2

Жаданне Полацка паставіць пад свой кантроль увесь днепра-дзвінскі волак праз Оршу было ажыццёулена Глебам Менскім у пачатку XII ст., калі ён далучыў альбо паставіў у сваю залежнасць Оршу і Копысь. Аднак тэта пе-рамога Глеба была часовай. У1116 г. Вячаслаў Уладзіміравіч зноў вярнуў іх у склад Смаленскай воласці Кіеўскай Русі3.

Тая маўклівая, а часам і не зусім (падзеі 1116г.) барацьба, якая на праця-гу XI — пачатку XII ст. бясспынна ішла паміж Полацкам і Кіевам за кан­троль над днепра-дзвінскімі волакамі ў раёне Оршы, знайшла сваё адлюс-

___________________

1 Як паказалі археалагічныя даследаванні, горада Оршы ў той час яшчэ не існавала {Левко ОЛ. Средневековая Орша и ее округа (историко-археологический очерк). Орша, 1993. С. 19).

2 ПСРЛ. М, 1963. Т. 9. С. 91; ПСРЛ. СПб., 1863. Т. 15. С. 135.

3 Повесть временных лет. Ч. 1. С. 220.

траванне і ў захаваных да нашых дзён шматлікіх "памежных" тапонімах: Ме-жава, Межыева, Вялікі, Малы і Сярэдні Межнікі, Смаляны, Смаленцы, Па-лачані-Даманава, Палачанка, Брослаўль. У рад, утвораны падобнымі тапо-німамі, становіцца і Рагвалодаў камень 1171 г., які, верагодна, з'яўляўся своеасаблівым памежным знакам. Усе яны размешчаны выключна на пра-вабярэжжы Дняпра і адмяжоўваюць Оршу і Копысь ад Полацкай зямлі, што пацвярджае іх прыналежнасць Смаленску1.

У пачатку XII ст. былая Смаленская воласць Кіеўскай Русі вылучаецца ў самастойнае княства. У 1125 г. у Смаленску пачынае княжыць Расціслаў Мсціславіч — родапачынальнік дынастыі смаленскіх князёў, які, дарэчы, за­несены ў лік беларускіх святых. Яго княжанне ў Смаленску (1125—1159) і ў Кіеве (1159— 1167) было перыядам найбольшага росквіту і пашырэння Сма-ленскага княства, узрастання яго ролі ў агульнаўсходнеславянскіх справах. Мяжуючы на поўдні з Чарнігаўскай зямлёй, Смаленск уважліва сачыў за па-дзеямі, што адбываліся там, і чакаў зручнага моманту для таго, каб адарваць далёкія ад Чарнігава землі радзімічаў. I такая нагода хутка здарылася.

У 1127 г. Усевалад Ольгавіч, князь чарнігаўскі, распачаў усобіцу суп-раць Яраслава. За апошняга ўступіўся Мсціслау Уладзіміравіч, князь кі-еўскі — бацька Расціслава, князя смаленскага. У бітве, якая адбылася паміж Мсціславам і Усеваладам, апошні быў разбіты і ўцёк. Усевалад пачаў пра-сіць міру ў Мсціслава, аднак той не пагаджаўся. Такое становішча існавала ўсё лета да зімы. Патрабавалася ўмяшанне царквы для таго, каб Мсціслаў пагадзіўся на мір. Менавіта гэтым складаным становішчам Усевалада і ска-рыстаўся Расціслаў Мсціславіч, каб далучыць да свайго княства паўночныя землі радзімічаў2. Такім чынам адбыўся першы, але не апошні падзел зямель радзімічаў паміж Смаленскім і Чарнігаўскім княствамі.

Мяжу, якая ўсталявалася паміж імі ў Пасожжы, дапамагае рэканструяваць Статут 1136 г., што дайшоў да нас, якім з нагоды ўтварэння ў Смаленскім княс-тве самастойнай епіскапіі Расціслаў Мсціславіч надаваў ёй значныя ўладанні і вызначаў памеры даніны з валасцей, што таксама павінны былі ісці на карысць царквы. Са Статута 1136 г. мы даведваемся аб існаванні ў Пасожжы валасцей Кречют (сучасны Крычаў) і Прупой. На поўдзень ад іх пачыналася паласа ля-соў, якія дзялілі паўночныя і паўднёвыя землі радзімічаў і якія на пэўны час сталі мяжой паміж Смаленскай і Чарнігаўскай землямі.

Статут паведамляе аб існаванні ў XII ст. на ўсходніх землях Беларусі яшчэ некалькіх адміністрацыйных адзінак акрамя гэтых валасцей. Так, уздоўж р. Басі на тэрыторыі сучасных Горацкага і Шклоўскага раёнаў існавала воласць Басея, якая плаціла даніну ў памеры 15 грывень, цэнтр якой, верагодна, знахо-дзіўся на гарадзііпчы ў в. Гарадзішча Шклоўскага раёна. На паўночным усхо-дзе ўздоўж р. Мярэі існавала воласць Мірацічы (10 грывень), цэнтр якой трэба шукаць альбо на гарадзішчы каля в. Горы Горацкага раёна, альбо на гарадзі-шчы каля в. Звяровічы Краснянскага раёна Смаленшчыны. На самым паўноч-ным усходзе за Дняпром частка тэрыторыі сучасных Дубровенскага і Лёзнен-скага раёнаў уваходзіла ў воласць Вітрына (30 грывень), цэнтр якой знахо-дзіўся на гарадзішчы ў в. Мікуліна Руднянскага раёна Смаленшчыны.

На захадзе княства на Дняпры стаяла Копысь, у Копыскую воласць ува-ходзіла таксама Орша. Далека ад асноўнай тэрыторыі Смаленскага княства, на месцы сучаснай в. Лучын Рагачоўскага раёна, стаяў Лучын — смаленскі фарпост, які кантраляваў не толькі дняпроўскі шлях "з варагаў у грэкі", але і назіраў за яго адгалінаваннем у Полацкую зямлю па Друці. Памеры даніны,

___________________

1МяцельскіАА. Орша ў XII—XIII стст.: паміж Полацкам і Смаленскам// Пстарычна-ар-хеалагічны зборнік. Мн., 1995. № 6. С. 220.

2Алексеев Л.В, Смоленская земля в IX—XIII вв. М., 1980. С. 52.

якую ён плаціў князю, нам невядомы. Але Статут паведамляе, што ў Лучыне была карчма і тут збіралі мыта — плату за транзітны праезд.

Паход 1127 г. не быў адзінай падзеяй у спрэчках з-за зямель радзімічаў паміж Смаленскам і Чарнігавам. У 1142 г. зноў успыхнула ўсобіца паміж чарнігаўскімі князямі. Г эта не абмінуў скарыстаць Расціслаў Мсціславіч, які рушыў свае дружыны ў воласці Ольгавічаў. размешчаныя ў міжрэччы Іпуці і Бесядзі і далучыў іхда Смаленскай зямлі*. Расціслаў нават спаліў во-ласць Гомія, але зрабіць спробу захопу горада не адважыўся.

Гэтью два падзелы зямель радзімічаў, ажыццёўленьы Расціславам у 1127 і 1142 гг., заставаліся на працягу ўсяго XII ст. той незагойнай ранай, якая не даз-валяла нармалізаваць чарнігаўска-смаленскія ўзаемаадносіны і з-за якіх увесь час успыхвалі спрэчкі і канфлікты. Чарнігаўскія князі неаднаразова спрабава-лі вярнуць сабе гэтыя землі як сілай, так і шляхам перагавораў, аднак іх нама-ганні былі безвыніковымі2. Пытанне аб валасцях у міжрэччы Бесядзі і Іпуці ўспльшо ў 1174 г., калі пры кіеўскім княжанні Рамана Расціславіча быў заклю-чаны "Раманаў рад", які нейкім чынам рэгуляваў гэтыя спрэчкі. Гэта ж прабле-ма зноў узнікла ў 1190 г., калі Святаслаў Усеваладавіч чарнігаўскі ўзняў пы­танне аб "тяжи", якая цягнецца з часоў Расціслава. Аднак Рурык Расціславіч нагадаў яму "Раманаў рад" і падкрэсліў, што сысці з яго ён не дазволіць, і вяр-таў Святаславу хросныя граматы, што азначала пачатак вайны. Чарнігаўская зямля апынулася перад пагрозай новай вайны з аб'яднанай кааліцыяй Расціс-лавічаў, да якой яна не была падрыхтавана. Святаслаў быў вымушаны цала-ваць Расціславічам крыж на "всей их воле"3 і мяжа засталася стабільнай.

Значная адлегласць паўночных зямель радзімічаў ад асноўнай чарні-гаўскай тэрыторыі не дазваляла да канца XI ст. надзейна ахапіць падаткааб-кладаннем гэтыя землі. Менавіта з гэтай нагоды, а таксама з-за неабходнасці замацаваць новыя землі з сярэдзіны XII ст. тут распачаўся працэс будаўніц-тва новых гарадскіх цэнтраў і ствараліся ўмовы для паскарэння развіцця старых, якія засталіся з часоў чарнігаўскага адзяржаўлення радзімічаў.

У Прупоі ў XII ст. узводзяцца драўляна-земляныя абарончыя збудаван-ні. На поўнач ад яго пачынаецца фарміраванне пасада, які ў XIII ст. займаў плошчу оольш за 2 га4 і пачаў пераходзіць на суседняе заходняе ўзвышша. 3 XII ст. Прупой застаецца адзіным умацаваным паселішчам у паўднёва-за-ходніх раёнах Смаленскай зямлі, вакол якога фарміруецца сельская акруга, цэнтрам якой ён з'яўляўся.

3 XII ст. актывізуецца развіццё паселішча ў Крычаве. На беразе Сожа, на месцы невялікага неўмацаванага паселішча XI ст., узводзіцца новая крэ-пасць — гарадзішча "Замкавая гара". Сюды на працягу XII—XIII стст. пера-ходзіць цэнтр горада, які працягвае фарміравацца, хаця на "Гарадцы" і вакол яго жыццё працягвалася да мяжы XIII—XIV стст. Адначасова з узвядзеннем новай крэпасщ на поўдзень ад яе, на Спаскай гары, пачынае фарміравацца рамесна-гандлёвы пасад. У XII—XIII стст. ён быў невялікім і займаў плошчу ўсяго каля 1 га5, яго інтэнсіўнае развіццё пачалося з XV ст.

Далейшае развіццё атрымалі Лучын і Копысь, абодва яны згадваюцца ў грамаце "Аб пагароддзі і пачэсціі" сярэдзіны XII — пачатку XIII ст.6 у ліку га-

_____________________

1Мяцельскі АА. Смаленска-чарнігаўскае памежжа XII ст. у міжрэччы Дзясны і Дняпра // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1994. № 4. С 150—157.

2 ПСРЛ.Т.2.С.311.

3Там жа. С. 603-604,670.

4 Ткачев МА. Работы в Белорусском Посожье // Археологические открытия 1975 года. М., 1976. С. 423-424.

5 Ткачев МА. Работы Посожского отряда // Археологические открытия 1976 года. М., 1977. С. 418.

6 АлексеевЛ.В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 25; Янин ВЛ. Заметки о комплексе доку­ментов Смоленской епархии // Отечественная история. 1994. № 6.

радоў. Копысь, паводле памераў даніны, што выплачвалася, займала трэцяе месца ў іерархіі смаленскіх гарадоў і саступала толькі княжацкім Тарапцу і Мсціславу. Лучын, згодна гэтай жа крыніцы, стаяў на сёмым месцы сярод 12 згаданых у ёй цэнтраў. Летапіснае паведамленне 1173 г. данесла да нас звес-ткі аб будаўніцтве тут храма св. Міхаіла1.

Сярэдзіна XII ст. у гісторыі горадабудаўніцтва на ўсходнеславянскіх землях адзначаецца як час, калі павялічваецца роля княжацкай адміністра-цыі ў будаўніцтве новых гарадоў. Гэта сведчыць перш за ўсё аб умацаванні феадальнай дзяржавы, якой ужо стала пад сілу не толькі асваенне існуючых сацыяльна-эканамічных структур (Прупой, Кречют), але і будаўніцтва значнай колькасці новых.

На частцы далучаных Расціславам зямель ім былі заснаваны ўласныя даменіяльныя ўладанні, цэнтрамі якіх сталі гарады Мсціслаў, Расціслаў і Ізяслаў, названия ім так у гонар свайго бацькі, сябе і брата.

Адзінае ўпамінанне горада Мсціслава ў летапісах XII—XIII стст. адно-сіцца да 1156 г., калі Ізяслаў Давыдавіч падавіў бясчынствы Святаслава Усеваладавіча, рушыў свае дружыны ў землі яго паплечніка Расціслава Мсціславіча і заклікаў на дапамогу Святаслава Ольгавіча, князя ноўга-рад-северскага. Тут, каля Мсціслава, было заключала мірнае пагадненне2. Яшчэ адна ранняя звестка аб Мсціслаўлі сустракаецца ў зборніку кіеўскага Міхайлаўскага манастыра XVI ст.: "Лъта 6642 (1135) Растислав Мстисла-вич устрой град великыи Смоленскъ и церковь с(в)ятого Сп(а)са Верху Смыдыни и град Мстиславълъ на Вехре онъ же созда"3. Гэтыя дзве звесткі падаюць Мсціслаў выключна як геаграфічную кропку і сведчаць, што горад быў заснаваны Расціславам Мсціславічам у першай палове XII ст.

Археалагічныя даследаванні паказалі, што новы горад быў пабудаваны ў густанаселенай воласці, на месцы былога сельскага паселішча X—XI стст. Дзядзінец новаўтворанага горада "Замкавая гара" быў размешчаны на пра­вым беразе р. Віхры і займаў гоюшчу каля 1,5 га. 3 паўднёвага і паўднёва-за-ходняга боку, за ярам-ровам размяшчаўся пасад, які ў XII—XIII стст. займаў плошчу каля 4,5 га4.

Раскопкі ў паўднёвай частцы дзядзінца паказалі, што ён меў сядзібную забудову, планіроўка якой адпавядала плану гарадзішча. Вуліцы ішлі да ва­ла пад прамым вуглом, а тыя, што перасякалі іх, не заўжды мелі паралельны валу кірунак. У цэнтры дзядзінца ў канцы XII — пачатку XIII ст. была ўзве-дзена драўляная вежа — данжон. Першапачатковае фартыфікацыйнае збу-даванне згарэла і яе дакладныя памеры і канструкцыйныя асаблівасці выс-ветліць немагчыма.

У другой чвэрці XIII ст., адразу пасля знішчэння першага данжона на яго месцы быў узведзены новы. Ен меў памеры 13 х 13,5 м і быў рублены з дуба. У 30—40-х гадах XIII ст. на месцы данжона была пабудавана невялікая кап-лічка, якая прастаяла да 60-х гадоў XIII ст. У пачатку 60-х гадоў яна была за­менена на драўляную вежу памерам 13,7 х 12 м, якая загінула ў час пажару паміж 1296 і 1307 гг.5

____________________

1 ПСРЛ. Т. 2. С. 567.

2 Там жа. С. 485.

3Щапов ЯМ. Освящение смоленской церкви Богородицы в 1150 г. // Новое в археологии. М, 1972. С. 282.

4 Трусаў АЛ., Ткачоў МЛ., МяцелыжіАЛ. Некаторыя пытанні археалагічнага вывучэння акольнага горада Мсціслава XII—XVIII стст. // Весці АНБ. Сер. грамад. навук. 1990. № 2. С. 81,83.

5 АлексеевЛ.В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 192; Ён жа. Древний Мстиславль в све­те археологии // Гістарычна-археалагічны зборнік Мн., 1995. № 6. С. 130,166; Ён жа. Пробле­ма становления культово-оборонительного зодчества Руси в свете раскопок в Мстиславле (Беларусь) // Российская археология. 1993. № 4. С. 219—237.

Вывучэнне археалагічных матэрыялаў з мсціслаўскіх вежаў дазваляе сцвярджаць, што яны мелі не толькі абарончае прызначэнне, але адначасова выконвалі і функцыі храма. Шсьмовыя крыніцы больш позняга часу сведчаць, што на мсціслаўскім дзядзінцы існавалі дзве царквы — Успення Багародзілы і Мікольская. Выказана думка, што знойдзеная драўляная вежа-данжон, якая выконвала адначасова функцыі храма, і ёсць рэшткі царквы св. Міколы. Што ж датычыцца царквы Успення Багародзіцы, то менавіта ёй, вёрагодна, нале-жаць фрагменты плінфы, выяўленай у паўночнай частцы дзядзінца1. Аб на-яўнасці ў Мсціславе мураванага храма XII—XIII стст. сведчаць роспісы фрэскі XVIII ст. кармеліцкага Успенскага касцёла, прысвечанай аблозе горада рускі-мі войскамі летам 1654 г. На ёй добра бачна выява царквы, падобная на храмы XI—XIII стст., што стаіць паеярод Замкавай гары2.

Археалагічныя крыніцы сведчаць, што перыяд XII—XIII стст. быў часам хуткага развіцця і росквіту Мсціслава, што ўскосна пацвярджаюць і пісьмо-выя крыніцы.

Паводле памераў даніны, якія плацілі епіскапу смаленскія гарады згодна грамаце "Аб пагароддзі і пачэсціі", Мсціслаў займаў другое месца і саступаў толькі Таропцу. Да таго ж ён бьгў адным з пяці гарадоў княства, акрамя Сма-ленска, дзе служыў епіскап, — горад плаціў "пачэсціе" — плату за гонар епіс-капскай службы3. Гэта пацвярджае значную ролю горада ў княстве, і нельга выключыць таго, што ўжо ў гэты час пачалося фарміраванне Мсціслаўскага ўдзельнага княства, добра вядомага па крыніцах канца XIV — пачатку XVI ст. Ва ўсялякім выпадку ў В. Тацішчава пад 1180 г. захаваліся звесткі аб тым, што Мсціслаў быў перададзены Раманам Расціславічам свайму сыну Мсціславу4.

У сярэдзіне XII ст. у Іпацьеўскім летапісе згадваецца населены пункт, верагодна, горад Смаленскай зямлі Зарой, месцазнаходжанне якога даклад-на невядома, але штучныя тапонімы сустракаюцца на ўсходзе Магілёўшчы-ны. Звесткі аб ім трапляюцца пры апісанні падзей 1156 г.5

У вярхоўях Проні ёсць яшчэ адзін археалагічны помнік, які, верагодна, быў невялікім горадам Смаленскага княства. Гэта гарадзішча каля в. Горы Горацкага раёна. Археалагічныя даследаванні паказалі, што невялікае ся-рэднявечнае паселішча ўзнікла тут у XI ст. Аднак яго росквіт прыпадае на другую палову XII—XIII ст. У канцы XIII ст. яно было спалена і, хаця жыццё на ім працягвалася, яно не магло дасягнуць папярэдняга ўзроўню.

3 XII ст. пачынаецца развіццё Оршы як гарадскога цэнтра Смаленскага княства. Першапачаткова Орша развівалася як памежная крэпасць на сма-ленска-полацкай мяжы, адбудаваная па княжацкім загадзе ў воласці Копы-сі, і была адным з ключавых пунктаў на днепра-дзвінскім волаку.

Чарнігаўскія гарады Пасожжа. Падзел Пасожжа, які адбыўся ў 1127 і 1142 гг. паміж Чарнігаўскім і Смаленскім княствамі, разам з развіццём сацы-яльна-эканамічных адносін паспрыяў развіццю Чачэрска. Горад, які апынуўся на неспакойнай мяжы, атрымаў новыя, больш магутныя абарончыя збудаван-ні, што на працягу XII—XIII стст. неаднаразова падмацоўваліся. У гэты ж час павялічваецца пасад, які ў XII ст. займаў плошчу больш за 2 га6. У XII ст. Ча-чэрск неаднаразова трапляе на старонкі летапісаў. Першы раз мы сустракаем

__________________

1 АлексеевЛ.В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 192; Ёнжа. Древний Мстиславль в свете археологии // Гістарычна-археалагічны зборнік Мн., 1995. № 6. С. 130,166; Ён жа. Проблема становления культово-оборонительного зодчества Руси в свете раскопок в Мстиславле (Бе­ларусь) // Российская археология. 1993. № 4. С. 234.

2 Ткачоў МА., ТрусаўАА. Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992. С. 11.

3 Древнерусские княжеские уставы XI—XV вв. М., 1976. С. 146.

4 Татпищев В.Н. История Российская. Т. 3. С. 188.

5 ПСРЛ. Т. 2. С. 476.

6 Ткачоў МА. Чачэрск // Археалогія і нумізматыка Беларусі. С. 644.

яго ўпамінанне ў 1159 г., калі Ізяслаў Давыдавіч перадаў яго разам з Мазыром чарнігаўскаму князю Святаславу. Другі раз ён трапляе на старонкі летапісаў у 1167 г. як месца сустрэчы Расціслава Мсціславіча з Алегам Святаславічам1.

Аднак нягледзячы на свой рост, Чачэрск у XII ст. заставаўся яшчэ невя-лікім горадам Чарнігаўскай зямлі, ускоснае сведчанне аб чым ёсць у летапі-се. У 1159 г. Святаслаў Ольгавіч скардзіцца, што Ізяслаў Давыдавіч даў яму "Чарнигов с 7-ю город пустых: Моровиеск, Оргошь, Всеволожь, а в нех се-дять псареве же и половць"2.

У гэтым летапісным паведамленні не названы яшчэ тры гарады. Мярку-юць, што ў лік гэтых гарадоў уваходзіў і Глебль3. Застаюцца невядомымі яшчэ два гарады. Аднак вышэй у летапісе пад гэтым жа годам гаворыцца аб перадачы Ізяславам Давыдавічам Святаславу Мазыра і Чачэрска. 3 пры-баўленнем гэтых трох гарадоў — Глебля, Чачэрска і Мазыра становіцца зра-зумелым увесь удзел Святаслава Ольгавіча, а аднясенне Чачэрска да ліку "пустых" гарадоў сведчыць аб тым, што гэта быў невялікі горад.,

У пачатку XIII ст. у летапісах упамінаецца яшчэ адзін горад Чарнігаўскага княства, размешчаны на ўсходзе Беларусі, — Рэчыца. Яна згадваецца ў 1214 г. як чарнігаўскі горад, які быў разгромлены Мсціславам Удалым4.

Археалагічныя даследаванні паказалі, што горад пачаў фарміравацца на месцы папярэдняга паселішча не пазней сярэдзіны XII ст. Ужо ў гэты час ён меў дзве часткі тапаграфічнай структуры — гарадзішча памерам 75 х 35 м, ва-кольны горад з вулічна-дваровай планіроўкай і, магчыма, пасад, які прымыкаў да іх. Горад, верагодна, узнік як ваенна-адміністрацыйны цэнтр Чарнігаўскай зямлі, які кантраляваў басейн Дняпра ад вусця Бярэзіны да вусця Сожа.

Найбольш буйным горадам Чарнігаўскага княства ў Пасожжы XII— XIII стст. заставаўся Гомель (Гомій). Ён становіцца адміністрацыйным, ра-месна-гандлёвым, ваенным, культавым і культурным цэнтрам усяго Ніжня-га Пасожжа, у якім, як ускосна сведчыць летапіснае паведамленне 1165 г., быў заснаваны княжацкі стол5.

На працягу XII ст. адбыліся значныя змены ў гарадской тапаграфіі. У па­чатку XII ст. былі знішчаны ўмацаванні дзядзінца горада X—XI стст. Яго пло-шча была павялічана ўдвая — з 0,7 да 1,5 га, а ў сярэдзіне XII ст. на дзядзінцы ўзводзіцца мураваны храм. Новы этап у гісторыі развіцця цэнтра горада адно-сіцца к канцу XII ст. і звязаны з умацаваннем фартыфікацыйных якасцей крэ-пасці. Пасярэдзіне гарадзішча выкопваецца дадатковы абарончы роў, у выніку чаго дзядзінец Гомія быў падзелены на дзве часткі плошчай па 0,7 га6.

Росквіт горада ў XII ст. добра адлюстроўваюць і пісьмовыя крыніцы. Так, самае першае летапіснае паведамленне аб Гоміі, якое мы сустракаем пад 1142 г., сведчыць аб ім як аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным цэнтры пэўнай воласці7. Значэнне горада добра бачна і з паведамлення 1159 г.: тут на пэўны час знаходзіць прытулак Ізяслаў Давыдавіч і адсюль ён пачынае новую барацьбу за кіеўскі стол8.1 нарэшце, паведамленне 1165 г., якое сведчыць, што палажэнне чарнігаўскага князя ў значнай ступені залежала ад таго, ці будзе на яго баку Гомій, дазваляе меркаваць аб існаванні тут удзельнага стала.

__________________

1 ПСРЛ. Т. 2. С. 496,520.,

2 Там жа. С. 520.

3 Куза А.В. Малые города Древней Руси. М., 1989. С. 43.

4 Новгородская первая летопись (далей — НПЛ). М.;Л., 1950. С. 53,252.

5 ПСРЛ. Т. 2. С. 523; Зайцев АЖ. Черниговское княжество // Древнерусские княжества Х-ХШвв.М.,1975.С. 104.

6 Макушников О А. Стратиграфия раскопа 1988 г. на Гомельском детинце и некоторые вопросы истории летописного Гомия // Пстарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1994. № 8. С. 185-186.

7 ПСРЛ.Т.2.С.ЗН.

8 Там жа. С. 502.

Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што ў XII—XIII стст. горад займаў плошчу больш за 40 га. Яго тапаграфічная структура складалася з дзядзінца плошчай 1,5 га,вакольнага горада (каля 10— 15га)іпрылеглыхдаягонеўмаца-ваных пасадаў, якія цягнуліся ўздоўж Сожа. У XII—XIII стст. Гомій быў буй-нейшым рамесным цэнтрам Пасожжа. У час археалагічных даследаванняў на дзядзінцы выяўлены рэшткі ювелірна-ліцейнай майстэрні. Матэрыялы з ва-кольнага горада фіксуюць існаванне кавальскага, ювелірнага, касцярэзнага ра-мёстваў, дрэваапрацоўкі. Ёсць падставы меркаваць аб мясцовым шкларобстве, вырабе паліванай керамікі і каменячосным рамястве1. Унікальнай з'яўляецца знойдзеная на тэрыторыі вакольнага горада майстэрня першай паловы XIII ст. па вырабу зброі. У яе запаўненні, якое мела памеры 4,4 х 4 м, знойдзена больш за 1600 рэчаў, сярод якіх як бытавыя знаходкі, так і інсгрументарый і дэталі наступальнага ўзбраення. Знойдзены перакрыжаванні і навершы мячоў і та­бель, фрагменты кальчужнага палатна, шматлікія панцырныя пласціны. Ана-ліз вырабленых прадметаў узбраення і інструментарый з майстэрні гавораць аб яе зборачна-слясарным кірунку, калі тут адбывалася толькі даводка і зборка зброі з дэталяў, што паступалі з іншых майстэрань2.

Невялікія археалагічныя даследаванні, праведзеныя на дзядзінцы Бра-гіна, паказалі, што горад узнік у XI ст. і першапачаткова, верагодна, быў ва-енна-адміністрацыйным цэнтрам Кіеўскага княства ў землях дрыгавічоў. Аднак для высвятлення болын дакладнай гісторыі яго развіцця патрэбны дадатковыя археалагічныя даследаванні.

У першай палове XIII ст. землі Смаленскага княства пачалі адчуваць на са­бе ціск Літвы, якая набірала моц. Летапісы даволі часта паведамляюць аб гас-падаранні літоўскіх дружын на Смаленшчьше, прычым даходзіць нават да та­га, што ў 1239 г. у смаленскія справы вымушаны быў умешвацца Яраслаў Усе-валадавіч, каб выгнаць адтуль літоўскага князя і "смаляне оурядив". Аднак дакладных пісьмовых звестак аб набегах Літвы на паўднёва-заходнія (бела-рускія) землі Смаленскага княства няма. Толькі прыцягвае ўвагу паведамлен-не 1252 г. Іпацьеўскага летапісу, якое гаворыць аб адпраўцы Міндоўгам сваіх сыноўцаў Едзівіла, Таўцівіла і Вікінта ваяваць на Русь "ко Смоленску"3.

Гэта паведамленне дапаўняе недатаваны дадатак з "Хронікі Літоўскай і Жамойцкай", у якой гаворыцца, што ў выніку гэтага паходу Таўцівіл заняў Полацк, Вікінт—Віцебск, а Едзівіл "в Смоленску и Друцку килка пригоро­дов з волостями опановал"4. Безумоўна, гэта паведамленне мае пад сабой нейкую падставу, і можна меркаваць, што Падняпроўскія воласці Смален-скай зямлі пацярпелі ў выніку гэтага паходу.

Паведамленняў, звязаных з паходамі Літвы на Чарнігаўскую зямлю, за-хавалася значна менш. Аднак і яны сведчаць, што Літва, якая набірала моц, не забывалася праверыць трываласць чарнігаўскіх мячоў. Першыя звесткі аб паходах літоўскіх дружын на чарнігаўскія землі мы сустракаем яшчэ ў 1203—1205 гг.5 У 1220 г. літоўскія дружыны моцна спустошылі Чарні-гаўскае княства, хаця летапісец не ўдакладняе, щто гэта былі за землі: "При-ходиша Литва и воеваша волость Черниговъскую; Мстислав же Святосла-

________________

1 Макушников О А. Основные этапы развития летописного Гомия (до середины XIII века) // Проблемы археологии Южной Руси. Материалы историко-археологического семинара "Чернигов и его округа в IX—XIII вв." Киев, 1990. С. 60—61; Ён жа. Стратиграфия раскопа 1988 г. на Гомельском детище и некоторые вопросы истории летописного Гомеля. С. 186.

2 Макушников О А. Древнерусская оружейная мастерская из Гомия // Старожйтності Швденноі Русі. Чернігів, 1993. С. 121-130.

3 ПСРЛ. Т. 2. С. 359,658.

4 ПСРЛ. Т. 35. С. 206—207.

5 ПСРЛ. Т. 1. С. 421; ПСРЛ. М., 1949. Т. 25. С. 1010; Новгородская первая летопись. М.;Л., 1950. С. 246.

вич гони их из Чернигова, и постиг их изби всех, а полон отъять"1. Чарні-гаўска-літоўскія адносіны заставаліся варожымі і пазней. У летапісах нават захавалася паведамленне аб забойстве ў 1258 г. ваяводы Міндоўга Хвала: "...иже велико обиство творяше земле Чернигоское"2.

У сярэдзіне XIII ст. усходнеславянскія землі трапілі пад удар манго-ла-татарскіх ордаў. Іх пагрому не абмінулі і паўднёва-ўсходнія раёны Пасожжа, якія ўваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства, і, верагодна, гэтыя землі на доўгі час сталі ардынскімі правінцыямі. Пасожскія землі Смален-скага княства таксама, як сведчаць ускосныя даныя, не абмінулі гэтай нава­лы, аднак смаленскія князі прызналі сваю васальную залежнасць ад арды толькі ў 70-я гады XIII ст.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: