Вытокі беларускага этнасу

Генетычная пераемнасць насельніцтва. "Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі белару-саў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд", — пісаў беларус-кі гісторык Мікола Ермаловіч2.1 з гэтым цяжка спрачацца.

Сучаснымі антраполагамі даказана непасрэдная генетычная пера­емнасць антрапалагічнага тыпу насельніцтва Беларусі на працягу як міні-мум апошніх двух тысячагоддзяў. Вучоныя вобразна кажуць: "Псторыя — гэта геаграфія ў часе, а геаграфія — гэта гісторыя ў прасторы". Адсюль выні-кае, што любая, нават элементарная папуляцыя чалавека з'яўляецца пра-дуктам гісторыі этнасу, а значыць, і часткай яго сістэмы.

Папуляцыя (ад фр. "папуляцыён" — насельніцтва) уяўляе сабой сукуп-насць асоб аднаго віду, якія насяляюць пэўнуютэрыторыю і ў пэўнай ступе-ні ізаляваныя ад іншых такіх жа сукупнасцей. Папуляцыя як элементарная адзінка эвалюцыйнага працэсу здольна доўга існаваць у часе і прасторы, са-маўзнаўляцца і трансфармавацца ў выніку пераважнага памнажэння тых ці іншых груп, якія адрозніваюцца ў генетычных адносінах.

Картаграфаванне археолагамі старажытных помнікаў і знаходак свед-чыць, што геаграфічны арэал старажытнабалцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў старабеларускаму насельніцтву на сучаснай тэрыто-рыі. Менавіта гэта прадвызначыла ўдзел балцкага субстрату (падасновы) у далейшым фарміраванні тутэйшых папуляцый, тапаніміцы, антрапалагіч-ных рысах.

Сучасная навука, асабліва этнічная антрапалогія, валодае метадамі выз-начэння ступені роднасці старажытных і сучасных народаў. Напрыклад, ка-лі прыток іншаэтнічнага насельніцтва быў невялікі, то яго культура, як і ра-савы тып, можа паступова поўнасцю растварыцца ў аўтахтонным, карэнным наЬельніцтве. У кожным наступным пакаленні рысы карэннага насельніц-тва будуць усё больш дамінаваць. Па гэтай прычыне распаўсюджанне на вя-лікай тэрыторыі пэўнага комплексу расавых прыкмет з'яўляецца пацвяр-джэннем старадаўнасці яго фарміравання. Аднак бывае і так, што больш вы­сок! ўзровень усяго комплексу матэрыяльнай і духоўнай культуры пры-шэльцаў нават пры колькаснай перавазе карэннага насельніцтва паступова цалкам ім засвойваецца.

Антрапалагічныя рысы старажытных абарыгенаў у шэрагу пакален-няў захоўваюцца і нават могуць пераважаць, а этнавызначальныя рысы

____________________

1 Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. Мн., 1990. С. 66—74.

2 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 16.

прышэльцаў усё больш дамінуюць. Адбываецца змена этнічнай прына-лежнасці нашчадкаў, фарміруецца новая этнічная супольнасць. Менавіта такі працэс адбываўся на тэрыторыі Беларусі пры рассяленні славян, якія асімілявалі папярэдняе балцкае насельніцтва'. Вучонымі распрацаваны спецыяльныя матэматычныя метады, якія дазваляюць паводле сукупнас-ці найбольш інфарматыўных расадыягнастычных рыс адрозніваць гене-тычныя процілегласці паміж параўнальнымі групамі і такім чынам вызна-чаць ступень іх біялагічнай роднасці, рэканструяваць радавод таго ці ін-шага народа.

Антраполагі паспрабавалі параўнаць па дадзенаму паказчыку групы бе-ларусаў, літоўцаў, украінцаў Палесся, зборныя групы рускіх і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі. Устаноўлена, што да гіпатэтычнага продка-вага пласта найбольш блізкія беларусы і літоўцы. Астатнія групы размерка-валіся на больш аддаленай адлегласці. Дадзены вынік пацвярджае меркаванне аб тым, што насельніцтва паўднёва-ўсходніх раёнаў Прыбалтыкі і ас-ноўнай тэрыторыі Беларусі ў антрапалагічным плане адгалінавалася ад ад-наго радаслоўнага дрэва.

Даследаванне генафонду насельніцтва Беларусі сведчыць аб бытаванні ў рэгіёне Беларусі блізкароднасных этнасаў. Устаноўлена адпаведнасць су-часнага генафонду беларусаў старажытнаму прабацькаўскаму. Вывучэнне матэрыялу па 12 асноўных генах паказала, што літоўскі этнас адрозніваецца ад беларускага на 2 гены, рускі — на 3, украінскі — на 4, польскі — на 6 генаў. Тэта яскрава пацвярджае значнасць архаічнай балцкай асновы беларускага этнасу.

Антраполагі выявілі ў слядах генетычнай памяці аб пройдзеным шляху найбольш старажытны антрапалагічны пласт папуляцыйных якасцей на тэ-рыторыі Беларусі і яе памежжах. Прасочаны плаўныя пераходы паміж папу-ляцыямі ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Агульнаеўра-пейская тэндэнцыя зменлівасці антрапагенетычнай структуры з паўднёвага захаду на паўночны ўсход устойліва захоўвалася. Устаноўлена, што Бела­русь, Усходняя Літва і Латвія, часткова Паўночна-Заходняя Украіна знахо-дзяцца ў агульнай антрапагенетычнай прасторы.

Антраполагі зрабілі важную выснову: "Такім чынам, шматгадовыя ан-трапагенетычныя і генагеаграфічныя даследаванні вясковага насельніц-тва на тэрыторыі Беларусі дазваляюць нам з вялікай упэўненасцю лічыць сучасных беларусаў прамымі нашчадкамі тутэйшага старажытнага на-сельніцтва. Фактычнае фарміраванне адаптыўнага тыпу хутчэй за ўсё ад-бывалася разам з эпахальнымі зменамі антрапалагічнага тыпу на працягу 100—150 пакаленняў^што доўжыць наша паходжанне ад палеаеўрапеоід-най расавай сукупнасці з часоў першанасельнікаў неаліту"2. Была даказа-на большая стабільнасць генафонду ў параўнанні з мовай і культурай. Ад-нак і назіранні за фальклорам, і палеаэтнаграфічныя крыніцы таксама дазваляюць меркаваць аб аўтахтоннай пераемнасці і глыбокай старажыт-насці традыцыйнай беларускай культуры і побыту. Такім чынам, фактыч-на ў вельмі старажытныя часы складваліся перадумовы фарміравання бе-ларусаў.

Славянізацыя балтаў. У другой палове 1 -га тысячагоддзя н.э. на тэры-торыі Беларусі сярод балцкага насельніцтва рассяліліся славяне. Адбыва-ліся працэсы, у выніку якіх узнікалі новыя этнічныя супольнасці. Археа-

___________________

1 Проблемы современной антропологии. Мн., 1983. С..56.

2 Мікуліч А. Этнагенез беларусаў—погляд антраполага // ЛіМ. 1995.2 чэрв.; Ён жа. Этнічная гісторыя беларусаў паводле антрапалагічных даных // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 2. С 7—11; Ён жа. Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989.

лагічныя даследаванні даюць магчымасць прасачыць гэтыя з'явы больш канкрэтна.

Пачынаючы з канца VII ст. адбывалася шырокае пранікненне славян у вобласці, дзе знаходзіліся балты. Першапачаткова балты і славяне жылі побач, аднак потым пачалі паступова змешвацца паміж сабой, адбывалася славяніза-цыя дняпроўскага балтамоўнага населыгіцтва. Уплыў балтаў прасочваецца на знешнім выглядзе шматлікіх груп крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Існуе шэраг даных, што іх антрапалагічны тып сфарміраваўся ў выніку змя-шэння і своеасаблівага сімбіёзу славян з балтамі. Матэрыялы археалагічных даследаванняў, асабліва на тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан у паўноч-най частцы Беларусі, яскрава пацвердзілі такія назіранні1.

Этнагенетычны працэс ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі меў тры стадыі. Да першай адносяцца археалагічныя помнікі оанцараўскай культуры і культуры доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі V—VII стст. У добра ўмацаваных гарадзішчах хавалася насельніцтва ў час ваеннай небяс-пекі і тут была арганізавана яго калектыўная абарона. Гарадзішчы-схові-шчы з'яўляліся таксама рэлігійнымі цэнтрамі. Распаўсюджанымі былі неўмацаваныя паселішчы, якія можна разглядаць як пераходную форму ад родавай да сельскай абшчыны, дзе вялікія патрыярхальныя сем'і існавалі побач з адметна малымі сем'ямі.

Другая стадыя датуецца VIII—IX стст. і характарызуецца больш інтэн-сіўным пранікненнем славян у асяроддзе мясцовых плямён.

Адносіны паміж славянамі і балтамі не былі адназначнымі. Мелі месца ваенныя сутыкненні, выцясненне аднаго этнасу другім. Кантакты славян-скай, балцкай і суседняй фіна-угорскай культур доўга ажыццяўляліся ў ме­жах вельмі шырокай паласы і працягласць іх была вялікай.

Асімілявалі не толькі славяне балтаў, але ў шэрагу выпадкаў славяне бы-лі асіміляваны балтамі. У розных месцах гэтай тэрыторыі славянскія стара-жытнасці раней X ст. цяжка аддзяліць ад славяна-балцкіх. 3 узнікненнем пастаянных умацаваных пунктаў, непасрэдных папярэднікаў раннесярэд-нявечных гарадоў, славянізацыя насельніцтва на значнай частцы тэрыторыі Беларусі паступова набліжалася да завяршэння.

Трэцяя стадыя адносіцца да X—XI стст., калі моцна павялічваецца коль-касць усходнеславянскага (крывіцка-дрыгавіцкага) насельніцтва, славяне становяцца асноўным насельніцтвам краю. Рассяленне славян мела вялікае прагрэсіўнае значэнне для гістарычнага лёсу Беларусі. Яно садзейнічала знікненню існуючых да гэтага інстытутаў родаплемянного ладу, паскарала развіццё шматукладнага грамадства.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў IX—X стст. у Верхнім Падзвінні і Падняпроўі сфарміраваліся новыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнас-ці (пранароднасці), якія названы ў пісьмовых крыніцах. У культуры і мове крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў перапляліся славянскія і балцкія элементы. Тэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні, у якіх перава-жалі славянскія рысы і якія займалі своеасаблівае месца сярод іншых усход-неславянскіх этнасаў.

Матэрыяльная культура усходнеславянскага насельніцтва X—XII стст. Верхняга Падняпроўя, Падзвіння, Панямоння ўяўляе сінтэз розных па па-ходжанні этнічных кампанентаў. Тры пранароднасці — крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы — паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання бела-рускага народа.

У вывучэнні этнагенезу беларусаў вызначаецца некалькі этапаў. Па гэ­тай праблеме існуе шэраг канцэпцый — велікаруская, польская, крывіцкая,

___________________

1 ШтыхаўГЛ Крывічы С 94-96.

балцкая. Свае асаблівасці маюць погляды Я. Карскага, М. Доўнар-Запольс-кага, М. Грынблата, В. Сядова, М. Піліпенкі і іншых даследчыкаў1.

Абагульненне вялікага матэрыялу археалагічных раскопак, даных гідра-німікі, антрапалагічнай, этналагічнай і іншых навук прывяло да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў. Сутнасць гэтай тэорыі заклю-чаецца ў тым, што ў беларускім арэале славяне паступова асімілявалі бал-таў, аднак у той жа час самі зазналі ўздзеянне лета-літоўскага этнічнага суб­страту. Як даказвае маскоўскі даследчык В. Сядоў, адбывалася тэта на пра-цягу доўгага часу ад рубяжа VII—VIII стст. да канца XIII ст.2

Да праблемы старажытнарускай народнасці. У гістарыяграфіі 50-х га-доў склаўся стэрэатып аб старажытнарускай народнасці. Паводле яго, у ран-нефеадальны перыяд усходнія славяне ўтварылі гэту адзіную этнічную су-польнасць. Асноўным крытэрыем народнасці звычайна ўказвалася агуль-насць тэрыторыі, гаспадарчага жыцця, мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Аб старажытнарускай народнасці дагэтуль пішуць як аб "этніч-най супольнасці новага тыпу"3.

Аднак намнога раней псторык В. Ключэўскі сцвярджаў: "Усюды Руская зямля, і нідзе, ні ў адным помніку не сустрэнем назвы рускі народ..." I яшчэ ад-но яго заключэнне: "Руская дзяржава ў IX—XI стст. не была дзяржавай рускага народа, таму што яшчэ не існавала гэтага народа"4. Вядома, што палянскае кня-жанне ў Сярэднім Падняпроўі стала ядром дзяржавы Кіеўскай Русі. У апошні раз назва "паляне" сустракаецца ў летапісах пад 944 г. Пасля яе змяніла назва 'Русь". Яна паступова замацавалася за той часткай усходніх славян, якія жылі вакол гарадоў Кіева, Пераяслаўля, Чарнігава. Першапачаткова толысі гэта тэ­рыторыя называлася "Рускай зямлёй", і яна ўвайшла ў склад Кіеўскай дзяржа­вы ў якасці тэрытарыяльнага і палітычна пануючага ядра5.

____________________

1 Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная іісторыя. Мн., 1985. С. 18—40.

2Седов ВІ. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. С. 186.

33агарульскі ЭМ. Заходняя Русь IX—XIII стст. С. 218.

4 Ключевский В.О. Соч. М., 1956. Т. 1. С. 163,205.

5Насонов АЛ. "Русская земля" и образование территории Древнерусского государства. С. 25-26,220.

Вядомы даследчык псторыі ўсходніх славян П. Траццякоў сцвярджае, што тэрмін "старажытнаруская народнасць" з'яўляецца "кніжным", які пра-панавалі гісторыкі. Вучоны лічыць, што гэта народнасць была супольнасцю вельмі адноснай: яшчэ доўгі час захоўваліся своеасаблівасці яе кампанентаў (акрамя славянскага лета-літоўскі і фіна-угорскі). Не толькі ў IX—X стст., але і ў XI—XII стст. Руссю, Рускай зямлёй называлася толькі невялікая воб-ласць у межах Сярэдняга Падняпроўя. Ён піша, што тэрмін "старажытна­руская народнасць" дае магчымасць не блытаць этнічнае аб'яднанне ўсход-ніх славян часоў Кіеўскай Русі з рускай народнасцю XIV—XVI стст.*

Тэрыторыя Беларусі была па-за межамі Русі ў так званым "вузкім значэн-ні". У першую чаргу гэта адносіцца да Полацкай зямлі. У Іпацьеўскім спісе пад 1140 г. летапісец тлумачыць, чаму вялікі князь кіеўскі Мсціслаў захапіў у 1129 г. пецярых полацкіх князёў і саслаў у Візантыю: полацкія князі "не слу-шахуть его (Мсціслава) коли е зовяшет в Рускую землю в помощь". Мсціслаў заклікае полацкіх князёў з Падзвіння ў Рускую зямлю, каб абараніць яе ад на-бегаў полаўцаў, што тыя адмовіліся зрабіць, бо ў іх было шмат сваіх клопатаў.

Распаўсюджваўся стэрэатып разумения Рускай зямлі ў шырокім сэнсе як тэрыторыі ўсіх усходніх славян. Але летапісцы называюць на тэрыторыі Усходняй Еўропы 14—15 этнічных груповак, якія існавалі доўгі час. Так, драўляне фігуруюць да 1136 г., крывічы — да 1162 г., дрыгавічы — да 1149 г., радзімічы — да 1169 г. 3 гэтымі сведчаннямі добра ўзгадняюцца вынікі архе-алагічных даследаванняў. Паводле матэрыялаў раскопак курганоў, прасоч-ваюцца этнаграфічныя адрозненні паміж асобнымі групоўкамі ўсходніх славян. У археалагічнай навуцы вядома, што кожная з іх мела характэрны набор жаночых упрыгожанняў у XI—XII стст. і ў першую чаргу своеасаблі-выя скроневыя кольцы, якія насіліся каля скроняў.

Для вывучэння матэрыяльнай культуры ўсходніх славян значную ціка-васць уяўляе касцюм, які ўключае адзенне, галаўныя ўборы, розныя ўпрыго-жанні, абутак. Беларуская даследчыца Л. Дучыц вылучае тры комплексы кас-цюма крывічанак: з оранзалетападобнымі крывіцкімі скроневымі кольцамі, з пярсцёнкападобнымі скроневымі кольцамі, без скроневых кольцаў2. Першы комплекс упрыгожанняў болып блізкі да славянскага касцюма, другі — мае значную колькасць металічных упрыгожанняў, што ўласціва балтам (лета-лі-тоўцам), трэці — наогул з многімі тыпова балцкші ўпрыгожаннямі. Па-раўнальнае вывучэнне археалагічных і этнаграфічных матэрыялаў, асабліва з латгала-беларускага сумежжа, дазволіла Л. Дучыц зрабіць выснову аб тым, што ў этнаграфічным касцюме Віцебшчыны нават у XIX ст. прасочваліся лат-гальскія рэлікты. Крывічоў цяжэй, чым якое-небудзь іншае племянное аб'яд­нанне, "упісаць" у адзіную старажытнарускую народнасць. Некаторыя даслед-чыкі лічаць іх хутчэй усходнімі балтамі, чым славянамі: 'Тэта былі балцкія плямёны, што пакінулі культуру доўгіх курганоў"3.

Якія плямёны пасяліліся ў міжрэччы Нёмана і Буга і ў заходняй частцы Верхняга Панямоння (цяпер Брэсцкая і Гродзенская вобласці), у пісьмовых крыніцах не паведамляецца. У Пабужжы распаўсюджаны каменныя курга­ны, падобныя на пахаванні заходніх балтаў-яцвягаў. Узаемаадносіны пры-шлых славян з мясцовымі балтамі ў Панямонні былі даволі мірнымі4. Бал-цкія элементы ў пахавальным абрадзе курганоў у наваколлі Навагрудка сведчаць аб наяўнасці сярод усходнеславянскага насельніцтва рэгіёна асоб-ных невялікіх груп балцкіх плямён, якія, адчуўіыы на сабе моцнае ўздзеянне

________________

1 Третьяков П.Н. У истоков древнерусской народности./!., 1970. С. 5,9.

2 Дучыц Л.У. Касцюм на тэрыторыі Беларусі ў XI—XII стст. (па археалапчных даных) як паказчык станаўлення этнасу// Беларусіка. Кн. 2. Мн., 1992. С. 94.

3 3агарульскі Э.М. Заходняя Русь IX—XIII стст. С. 42

4 Зверуго Я.Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв. С. 14—18,198.

славянскага акружэння, са свайго боку, унеслі ў гэта асяроддзе элементы сваёй духоўнай і матэрыяльнай культуры.

На самай справе эканамічныя сувязі паміж землямі старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі былі слабымі. Моўныя, культурныя і іншыя эт-нічныя асаблівасці ўсходнеславянскіх груповак не паспелі сцерціся. У адзенні, упрыгожаннях, побыце, мове, вераваннях асобных галін усходніх славян захоўвалася шмат адрозненняў, што ішлі яшчэ ад племянных адмет-насцей.

Такім чынам, спрэчна гаварыць аб агульнасці тэрыторыі старажытна­рускай народнасці, якая супадала б з палітычнай агульнасцю ў граніцах ста­ражытнарускай дзяржавы, што праіснавала да пачатку 30-х гадоў XII ст. і распалася на асобныя самастойныя княствы. Новыя археалагічныя даследа-ванні пацвердзілі выснову аб славяна-балцкім сінтэзе на тэрыторыі Белару-сі ў раннім сярэднявеччы. Наяўнаць неславянскага элемента таксама пра-сочваецца ў рускай (велікарускай) і ўкраінскай народнасцей1. Лагічна сцвярджаць аб славянізацыі фіна-угорскіх груповак і ўкладзе фіна-уграў у фарміраванне рускага народа.

У 1996 г. на VIМіжнародным кангрэсе славянскай археалогіі, які пра-ходзіў у Вялікім Ноўгарадзе, адбыўся "круглы стол", прысвечаны пытан-ню старажытнарускай народнасці. У адным з дакладаў была зроблена выснова: "Версія аб тым, што старажытнаруская народнасць не сфарміра-валася канчаткова і распалася ў сувязі з распадам старажытнарускай дзяржавы, мае болып рэалій і праўдападобнасці, чым альтэрнатыва, зас-наваная на міфічным уяўленні існавання адзінай народнасці, паколькі ўмоў для гэтага відавочна не хапала. Працэс узнікнення роднасных усход-неславянскіх народаў — беларускага, украінскага і рускага (велікаруска-га) — можна разглядаць без выкарыстання гэтага спрэчнага паняцця". Ад-начасова было зроблена заключэнне аб тэрмінах "Русь" і "Руская зямля". "Назва "Русь" першапачаткова азначала ядро Кіеўскай дзяржавы. У XII ст. Руская зямля — гэта назва дакладна не абазначанай тэрыторыі Сярэд-няга Падняпроўя. У XIII—XIVстст. тэрмін "Русь" выкарыстоўваўся ўжо як збіральная назва зямель усходніх славян, насельніцтва якіх прызнава-ла праваслаўную веру безадносна іх размяшчэння. У той перыяд адбыва-лася фарміраванне трох усходнеславянскіх народнасцей"2. Гісторык і ар-хеолагЮ. Драгун прыводзіць даныя аб тым, што адзіная старажытнарус­кая народнасць ва ўмовах тагачаснай рэчаіснасці не магла скласціся: "У XI— XIIIстст. у славянскіх народаў Усходняй Еўропы не было агульнай матэрыяльнай ды духоўнай культуры"3.

Далейшыя этшчныя працэсы. У выніку эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця Старажытнай Русі складваліся групы княстваў і зя­мель, што з'явіліся адной з перадумоў узнікнення беларускай, рускай і ўкра-інскай народнасцей. Асобныя княствы былой Кіеўскай Русі паступова аб'ядноўваліся ў групы, якія былі папярэдніцамі будучых усходнеславян-скіх народаў. У другой палове XII— пачатку XIII ст. унутры некаторых груп зямель зараджаліся эканамічныя і культурныя ўзаемасувязі4.

Такія групы ўтваралі: 1) Наўгародская і Пскоўская землі; 2) Уладзіміра-Суздальская, Разанская, Усцюжская, Мурамская землі; 3) Кіеўская,

_________________

1 Токарев СЛ. Этнография народов СССР. Исторические основы быта и культуры. М., 1958. С. 29.

2 Штыхов ГВ. Древнерусская народность: реалии и миф // Труды VI Мевдународного конгресса славянской археологии. Т. 3. Этногенез и этнокультурные контакты славян. М., 1997. С. 376-385.

3 Спадчына. 1999. № 1. с. 175.

4 История культуры Древней Руси. М.;Л., 1948. Т. 1. С. 363.

Чарнігаўская, Северская землі; 4) Галіцкая і Валынская землі; 5) Полацкая, Менская, Смаленская, Тураўская, Гродзенская, Наваградская і іншыя зем-лі. Ва ўтварэнні падобных груп ужо прасочваецца вылучэнне велікарускай, украінскай і беларускай народнасцей1.

Не выпадкова ў пачатку XIII ст. у Полацку, Віцебску, Смаленску па-чыналі складвацца ўстойлівыя ўзаемныя гандлёвыя сувязі. Збліжэнне іх гандлёвых інтарэсаў адлюстравалася ў заключэнні дагавора з Рыгай. У "Хроніцы Лівоніі" гаворыцца аб заключэнні дагавора Полацка з немцамі ў 1210 г. пры ўдзеле Смаленска. Упершыню Заходняя Дзвіна была аб'яўле-на свабоднай для плавания купцоў на ўсім працягу ў дагаворы 1212 г. По­лацка з Рыгай.

Важнай крыніцай з'яўляецца дагавор (Смаленская гандлёвая праўда) Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г., які распаўсюджваўся таксама на Полацк і Віцебск. Ён стаў асновай для арганізацыі гандлю па Заходняй Дзві-не на працягу доўгага часу. Сумесныя ўмовы гандлю з нямецкімі гарадамі выпрацоўваліся на з'ездах ("снемах") прадстаўнікоў Смаленска, Полацка,

__________________

1 Черепнин ЛЗ. Исторические условия формирования русской народности до конца XV в. // Вопросы формирования русской народности и нации. М.;Л., 1958. С. 72.

Віцебска. Усё гэта пацвярджае, што ў Полацкай і Смаленскай землях мелі месца кансалідацыйныя тэндэнцыі.

У помніках пісьменства, якія звязаны з Полацкам, побач з агульнымі ўсходнеславянскімі моўнымі асаблівасцямі паступова пачынаюць выяўляцца з'явы, якія сведчаць аб фарміраванні беларускай мовы. Гэта назіраецца ў Сма­ленскай грамаце 1229 г., шэрагу полацкіх грамат другой паловы XIII ст.

Удзел нашчадкаў смаленска-полацкіх крывічоў у фарміраванні беларус­кай народнасці ў якасці аднаго з кампанентаў пацвярджаюць акрамя археало-гіі, даныя мовы, генетычна звязаныя з крывіцкімі племяннымі дьюлектамі.

Існаванне Полацкай зямлі на чале з Полацкам, буйным эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам заходніх зямель усходняга славянства, спрыяла зараджэнню гаспадарчай і культурнай супольнасці гэтых зямель і ўзнікненню ўмоў для фарміравання беларускай народнасці. Вакол Полацка і Смаленска ўзнік буйны мясцовы смаленска-гюлацкі дыялект, які адыграў значную ролю ў гэтым працэсе.

Даследчыкі ўдакладнілі гістарычную класіфікацыю смаленскага, по-лацкага, старажытнага наўгародскага, пскоўскага дыялектаў і прыйшлі да высновы, што іх адметныя рысы сфарміраваліся яшчэ да перасялення іх носьбітаў на новыя тэрыторыі1.

У недалёкім мінулым дыялектная карта Беларусі складалася з двух масі-ваў: паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга, граніца паміж якімі перасякала тэрыторьно рэспублікі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яны таксама ахоплівалі частку суседніх тэрыторый Расіі і Украіны. У гістарычных адносі-нах гэтью два дыялекты ў агульных рысах адпавядалі сярэднявечным суполь-насцям: полацкім і смаленкім крывічам і радзімічам на поўначы і паўночным усходзе, дрыгавічам і насельніцтву Беларускага Панямоння на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі. У пэўную эпоху паўночная частка тэрыторыі ііаўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы ў палітычных і эканамічных адносінах аказалася больш цесна звязанай з Полацкам, Віцебскам і Смален-скам, чым з Туравам і Пінскам. Гэта спрыяла ўтварэнню сярэднебеларускай га-воркі, якая з'явілася ў выніку ўзаемадзеяння двух асноўных дыялектаў2. Адзначаны працэс меў істотнае дачыненне да этнічнай кансалідацыі беларусаў.

Пры гэтым нельга не ўлічваць, што балцкі субстрат адыграў пэўную ро­лю ў фарміраванні этнічнай спецыфікі заходніх груп усходнеславянскага насельніцтва (крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў) IX—XIII стст., на аснове якіх складвалася беларуская народнасць3.

____________________

1 Николаев СЛ. Следы особенностей восточнославянских племенных диалектов. Кривичи // Балто-славянские исследования 1987. М., 1989. С. 187.

2 Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964. С. 401,402.

3 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. С. 548.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: