Праверачны тэст
Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі.
Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыводжу) – даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы; выкарыстоўваецца для пацвярджэння або тлумачэння аўтарскай думкі.
Цытаты часта ўжываюцца ў навуковых працах, лекцыях, дакладах, рэфератах, сачыненнях, у розных творах як эпіграф.
Цытата афармляецца як простая і як ускосная мовы. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Якуб Колас справядліва ўказваў, што «роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет» (ЛіМ). Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца так, як простая мова. Адрозненне цытат ад канструкцый з простай мовай заключаецца ў тым, што цытаты бяруцца толькі ў двукоссе і маюць дакладную спасылку на крыніцу цытавання. Спасылкі на цытату афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТу. Напрыклад: «Выхаванне сваім краем, – пісаў Янка Сіпакоў, – выхаванне роднаю зямлёю, выхаванне дарагімі краявідамі, выхаванне традыцыямі і добрымі (працоўнымі і ратнымі) справамі продкаў – ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?» (Мой родны кут: вершы беларускіх паэтаў аб роднай прыродзе / склад. У.А. Начэўны. – Мінск: Маст. літаратура, 1987. – С. 7).
Цытаты-эпіграфы звычайна не бяруцца ў двукоссе:
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў...
Якуб Колас
Словы і словазлучэнні, якія ўключаюцца ў аўтарскі тэкст без спецыяльных спасылак, бяруцца ў двукоссе: Вялікае дзіва – Купалава песня! Усю гэтую работу прарабіла яна разам з народам на нашых вачах. І паказала ў новым абліччы чалавека, што горда і горка некалі назваў сябе «пан сахі і касы», а потым непахісна абвясціў адзіна справядлівую дыктатуру, дыктатуру працы (Луж.).
Бібліяграфічны спіс (бібліяграфічныя апісанні выкарыстаных крыніц) звычайна будуецца ў славянскім алфавітным парадку на мове арыгінала (замежныя крыніцы размяшчаюцца адпаведна лацінскаму алфавіту пасля крыніц, размешчаных адпаведна славянскаму алфавіту; пасля замежных крыніц ідуць адрасы сайтаў у лацінскім алфавітным парадку).
Схема бібліяграфічнага апісання:
1. Прозвішча, ініцыялы аўтараў, загаловак.
2. Звесткі, якія раскрываюць тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне і інш..
3. Звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і пад.).
4. Звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і г.д.).
5. Месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання).
6. Аб’ём (колькасць старонак, можна ўказаць колькасць табліц).
Напрыклад: Маршэўская, В.В. Прафесійная лексіка ў сінтаксічным і стылістычным аспектах: вучэб. дапам. / В.В. Маршэўская. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 116 с.
Такім чынам, напісанне рэфератаў, анатацый і іншых жанраў навуковай літаратуры садзейнічае развіццю навыкаў і ўменняў у галіне пісьмовай літаратурнай мовы і развівае навыкі самастойнага падбору, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення навуковай інфармацыі.
1. Да жанраў навуковага стылю адносяцца:
1) рэферат;
2) рэцэнзія;
3) водгук;
4) нарыс;
5) канспект.
А. Тэзісы. 1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.;
даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг, і пад.
Б. Анатацыя. 2. Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад.
3. Лагічныя довады, якія служаць асновай для доказу чаго-небудзь.
3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць:
1) інфарматыўныя;
2) аглядныя;
3) агульныя;
4) спецыялізаваныя;
5) манаграфічныя.