Днасць вакол кап’явога

Вакол цябе ўзнікае еднасць, ты ствараеш дух кап’я.

 

Ці жывеш сам паводле Скаўцкага Права? Згодна з Прысягай? Сам ці з’яўляешся скаўтам, сапраўдным скаўтам? Калі так, то хлопцы табе павераць і пойдуць за Табой.

Ці паслядоўна, не зацягваючы, выконваеш заданні на наступныя ступені? Здабываеш адзнакі і спраўнасці? Калі так, тады хлопцы пойдуць за табой.

Ці дбаеш пра свой мундзір? Ён дагледжаны? Можа, нашыўкі нядбайна прышытыя? Ці прыходзіш на сход у мундзіры? Калі так, то хлопцы пойдуць за табой.

Ты энергічны і поўны запалу? Ці хутчэй пасіўны і сонны?

 

Ці спяваеш і ўсміхаешся? Ці, можа, хутчэй марудзіш у любым выпадку? Памятай, тваё кап’ё хутка перайме ад цябе рысы твайго характару. Асоба кап’явога вельмі ўплывае на фарміраванне асобаў кап’я.

 

 

10

таямніц кап’явога:

  1. Будзь настолькі адважны, каб не баяцца сказаць тое ж самае шмат разоў.
  2. Мудры, калі штосьці скажа, сем разоў укусіць сябе за язык. Кап’явы сем разоў прадумае гнеўныя словы, пасля іх прамовіць, а потым замоўкне.
  3. Калі твае хлопцы будуць здзіўляцца табе, то будзеш для іх жывым указальнікам, за якім пойдуць.
  4. Калі памылішся, скажы гэта ўголас.
  5. У цяжкіх выпадках толькі першы крок сапраўды цяжкі.
  6. Ёсць толькі два магчымыя віды душы: такія, якія цягнуць за сабой, і такія, якія трэба цягнуць.
  7. Каб твая душа была заўсёды прыбраная ў найпрыгажэйшыя шаты – шаты асвячаючай ласкі.
  8. Калі ў кап’і адбываецца нешта дрэннае, то на ¼ гэта розныя прычыны, а на ¾ гэта віна кап’явога.
  9. Найлепшы шэф той, хто зможа зрабіць так, як хацелася б яго хлопцам.
  10. Кап’явы павінен быць валадаром над сабой і слугой сваіх братоў.

 

Уся таямніца твайго поспеху заключаецца ў гэтых дзесяці пунктах.

Я

к браты ў свайго Айца

“Кожны скаўт брат кожнага іншага скаўта”, – так кажа скаўцкае права.

 

Хутка станеш братам – значыць, будзеш мець таго ж самага айца. Ці думаў пра гэта?

 

Гэты адзіны айцец, да якога ўсе звяртаемся, - канечне наш Айцец Нябесны. Гэта вакол Яго і дзякуючы Яму ствараецца наша еднасць. Павінен дапамагчы сваім хлопцам усвядоміць сабе гэты факт.

 

Еднасць вакол Айца можа ўзнікнуць рознымі спосабамі. Бог сярод нас не толькі пад час малітвы. Успомні выраз з Евангеля: “Бо дзе двое або трое сабраліся ў імя маё, я сярод іх”, - сказаў Хрыстос (Мц. 18, 20).

 

Хрыстос з вамі ва ўсіх вашых справах і ўсіх працах кап’я. Ён з вамі, калі маршыруеце, калі сгінаецеся пад цяжарам заплечніка, калі ўсміхаецеся, калі бавіцеся і калі спяваеце. Заўсёды з вамі тады, калі паміж вамі адбываецца штосьці добрае і прыгожае – бо гэта знак Яго прысутнасці сярод вас.

 

Ёсць хвіліны асаблівыя, прывілеяваныя, хвіліны, калі трэба затрымацца і памаліцца.

 

У жыцці скаўтаў ёсць час на малітвы, якія вызначаюць рытм дня: ранішняя малітва, малітва перад ежай і пасля ежы, малітва Анёл Панскі, вячэрняя малітва... Гэта моманты і выпадкі сустрэч з Езусам, хвіліны, у якіх знойдзем Яго ў малітве, каб Яго папрасіць, акб нас натхніў Святым Духам.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: