Калі тваё кап’ё рыхтуе святую Імшу

Выберы двух міністрантаў алтару.

Выберы двух міністрантаў святла.

Выберы лектараў для:

   першага чытання

   псальму

   другога чытання (калі такое ёсць)

   малітвы вернікаў

   перад св. Імшой заахвоць іх, каб паўтарылі ўголас свае чытанні, псальм...

 

Падрыхтуй наступныя спевы (таксама адпаведнікі на лацінскай мове на выпадак, калі св. Імша будзе на гэтай мове):

  Песня на ўваход.

  Пане, змілуйся над намі! Kyrie (можа дэкламавацца).

  Хвала! Gloria – у нядзелю (таксама можа дэкламавацца).

 рэфрэн псальму.

 Аллелюя (за выключэннем вялікага посту, калі спяваем Хвала Табе, Слова Божае).

 Веру ў Бога... /Credo.

  Рэфрэн малітвы вернікаў (Выслухай нас Пане).

 песня на Ахвяраванне.

  Святы, Святы... /Sanctus (можна дэкламаваць).

  Ойча наш / Pater Noster (часта дэкламуецца).

  Баранку Божы /Agnus Dei (можа дэкламавацца).

 песня на камунію.

  Песня на заканчэнне (напрыклад, скаўцкая малітва).

 

Можаш прадбачыць падрыхтоўку малітвы вернікаў.

 

Імша з кап’ём у звычайныя дні

Кап’ё Зубр мела звычай сустракацца на св. Імшы кожную сераду ў парафіяльным касцёле. Гэта была добрая падстава для рэлігійных спатканняў, якія ў большай ступені дапамаглі ў яднанні кап’я. Многа іншых коп’яў разам ходзяць у касцёл у вызначаны дзень тыдня, дапамагаючы па магчымасці ля алтара. Заахвочваю да таго ж і ваша кап’ё, бо сустракаючыся разам вакол агульнага Айца, разумеем, што мы – браты.

 

Слухаць і разумець Слова Божае:

Евангелічная Гадзіна

Каб аблегчыць хлопцам адкрыццё і пазнанне Бога, добра часам задумвацца над урыўкам з Евангелля, напрыклад, на тым, які чытаўся ў бліжэйшую нядзелю.

 

Якім чынам?

Уступам можа быць адпаведна падабраная рэлігійная песня.

У цішыні, усе збіраюцца ў кола. Запалі свечку са словамі: “Святло Хрыста!” Хлопцы адказваюць: “Дзякуем Пану Богу!” Пачынаецца кароткая малітва кап’я да Святога Духа, каб сабрацца і адкрыцца на тое, што нам хоча сказаць Бог праз сваё Святое Пісанне.

Было б добра, каб кожны меў тэкст перад вачыма, калі адна асоба чытае яго ўголас.

Добра звярнуць увагу на тое, да якога моманту жыцця Езуса адносіцца дадзены ўрывак. Сам можаш гэта сказаць ці даручыць літургісту.

Далей кожны праз хвіліну ў цішыні разважае гэты тэкст і стараецца адказаць на наступныя пытанні:

- Пра што гэты тэкст? Што Езус хацеў сказаць з дапамогай гэтага ўрыўка Евангелля?

- Што Езус хоча мне сказаць словамі Евангелля?

- Абапіраючыся на словы Езуса, што я павінен змяніць у маім жыцці?

Кожны сам адказвае на гэтыя пытанні, бо Евангелле не проста літаратура, якую слухаюць з большай ці меншай увагай, але Словам, якое змяняе жыццё.

На заканчэнне варта зрабіць пастанову, звязаную з гэтым фрагментам Евангелля, напрыклад: падчас надыходзячага тыдня буду вучыцца кожны дзень на 30 хвілін больш, каб выправіць адзнакі ў школе; буду больш цярпліва слухаць бацькоў; буду ўставаць крыху раней, каб мець больш часу на ранішнюю малітву і г.д.

Евангелічную Гадзіну ты павінен падрыхтаваць перад сходам. Будзе добра, калі пракансультуешся ў гэтай справе з душпастырам. А калі ёсць такая магчымасць, то абавязкова запрасі яго на вашу Гадзіну.

 

І


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: