Малітва кап’я мустанг

­­­­­­­­­­­­ Пане, молімся да Цябе, каб падзякаваць Табе за гэты марш,

за радасць, якую даў нам падчас яго.

Радасць ад таго, што мы разам,

і адчуванне таго, што Ты з намі і любіш нас.

Марш быў цяжкі, але Ты ўвесь час быў з намі.

Нашыя скаўцкія, непакорныя душы слаблі, але Ты іх ажыўляў.

Нашыя сэрцы былі спрагненымі, Ты іх накарміў.

Кожны раз, калі мы стамляліся, Ты падтрымліваў нас,

вяртаючы нам усмешкі...,

бо мы ведалі, што хтосьці над намі чувае.

Пане, падчас маршу мы добра сябе адчувалі, што не ідзём адны.

Гэтай нябачнай прысутнасцю быў Ты, Пане.

Пане, хоць падчас маршу мы марылі, каб дайсці як найхутчэй

да лагера, але дзякуем Табе за той час, праведзены далёка ад людзей,

на прыродзе, дзякуючы якой можам спазнаць,

якое незвычайнае Тваё пачуццё прыгажосці,

як супакойвае Твой парадак,

які ціхі і спакойны Твой голас,

якая вялікая Твая мудрасць.

Амэн.

МАЛІТВА НА АБУДЖЭННЕ

Пане, у цішыні абуджанага дня

прыходжу прасіць Цябе аб супакоі, аб мудрасці і моцы.

Хачу сёння глядзець на свет

вачыма, поўнымі любові.

Прагну быць цярплівым, лагодным і хуткім.

Не паддаючыся знешнасці,

Хачу бачыць маіх сясцёр і маіх братоў

так, як Ты іх бачыш.

Хачу ў кожным чалавеку спасцігаць толькі дабро.

Замкні мае вушы, каб яны не чулі зняваг,

Сцеражы мой язык ад усялякага злога слова.

Ажыўляй толькі тыя думкі, якія бласлаўляюць,

каб я быў настолькі зычлівым і такім радасным,

каб усе, хто да мяне наблізіцца,

адчувалі Тваю прысутнасць.

Апрані мяне ў Тваю прыгажосць, о Пане,

каб увесь сённяшні дзень аб’яўляць Цябе ўсяму свету.

Амэн.

 

РАНІШНЯЯ МАЛІТВА

Божа мой, Табе прысвячаю гэты дзень.

Усё добрае, што здолею ўчыніць,

складаю ля Тваіх ног, на Тваю хвалу і для ратавання душ.

Адары мяне мужнасцю ў справах,

цярплівасці ў выкананні штодзённых заданняў,

трываласці, калі плён маёй працы

хаваеш ад мяне ў таямніцы Тваіх намераў. Амэн

МАЛІТВА ПАДЧАС ПАСТОЮ

Божа мой, дзякуй Табе за гэтыя гадзіны адпачынку,

За гэты спакойны дзень, за тыя хвіліны натхнення.

Хоць ведаю, што будзе кароткай,

Бо прыгожыя рэчы не могуць трываць доўга.

Так гэтага прагнеш і ведаеш навошта.

Я не вельмі сфарміраваны і не вельмі інтэлігентны,

але нават не разумеючы, прагну прыняць гэта ўсё,

што паходзіць ад Цябе.

Можа, пэўнага дня,

Як ужо пражыву сваё жыццё,

Даш мне ключ да зразумення

Сэнсу чалавечага існавання,

Сэнсу нашага жыцця,

Мэты нашай смерці,

Прычыны нашага непакою

І тых цудоўных радасцей, якія даеш мне.

Дзякуй Табе, Божа, за гэтыя гадзіны адпачынку. Амэн.

МАЛІТВА НА ЗАКАНЧЭННЕ ДНЯ

За гэты спакойны дзень, за гэтыя хвіліны натхнення.

Хоць ведаю, што будзе кароткай,

Бо прыгожыя рэчы не могуць трываць доўга.

Так гэтага прагнеш і ведаеш навошта.

Я не вельмі сфарміраваны і не вельмі інтэлігентны,

Але нават не разумеючы, прагну прыняць гэта ўсё,

Што паходзіць ад Цябе.

ВЯЧЭРНЯЯ МАЛІТВА

Калі вечарэе,

Гасне апошні водбліск Тваёй прыгажосці.

Прымі нашу малітву,

Божа чулы і літасцівы.

Аддалі ад нас злыя сны

І начны непакой.

Сцеражы сваім святлом наша цела,

Абарані нашыя сэрцы ад непрыяцеляў.

Табе чэсць, Ойча наш,

Табе хвала, Пане Езу Хрысце!

Няхай прыйдзе Тваё Валадарства на зямлі,

Праз моц Святога Духа!

 

Сапраўды трэба карыстацца з любых момантаў, рабіць так, каб мець хвіліны асабістага спаткання з Хрыстом. Вельмі часта абмяжоўваемся ў тым, каб хутка перахрысціцца і паспешна адмовіць “Ойча наш” ці “Тваёй абароне” ці невыразна выхапіць малітву перад ежай або пасля яе. Але ўсё ж такі не знешнасць лічыцца, а сэрца.

 

Як маліцца ў кап’і?

Перад усім трэба ўвайсці ў “стан малітвы”.

Гэта значыць знайсці месца, дзе можна добра маліцца, месца прыгожае, ціхае, далёкае ад шуму, напрыклад, у каплічцы, ля крыжа ці святога абраза.

Гэта значыць асабіста ўвайсці ў стан малітвы: трэба суцішыцца, дазволіць кожнаму засяродзіцца, не глядзець на сябе з усмешкай, не перашкаджаць сабе. Калі хтосьці хоча маліцца з закрытымі вачыма ці прыкрыўшы твар далонямі, няхай так моліцца.

 

Калі вакол ужо запанавалі спакой і цішыня ў нашых сэрцах, робім знак крыжа і пачынаем супольную малітву.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: