Аб зацьвярджэньні палажэньня

Аб службе Рабоча-Сялянскае міліцыі БССР

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта

і Савета Народных Камісараў БССР

 

7 жніўня 1926 г.

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наў­ляюць.

Зацьвердзіць даданае да гэтае пастановы Палажэньне аб службе Рабоча-Ся­лянскае Міліцыі БССР.

Гэтае Палажэньне пашыраецца на асоб, пералічаных ў даданым сьпісу.

 

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР        А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР.                          Яз. Адамовіч

Час. Вык. Аб. Сакратара

Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР                А. Сташэўскі

 

ЗЗ БССР. 1926. № 35. с. 249.

Палажэньне аб службе Рабоча-Сялянскае Міліцыі БССР

7 жніўня 1926 г.

I. Установы міліцыі

1.Цэнтральнаю ўстановаю міліцыі зьяўляецца Управа Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў БССР.

2.Установамі на мясцох зьяўляюцца:

а) у акрузе – Управа Акруговае Міліцыі;

б) у раёне – Управа Раённае Міліцыі;

в) у вучастку раёну – Старшы Раённы Міліцыянэр.

Увага 1. У склад управы раённае міліцыі уваходзіць агент крымінальнага вышуку. У вялікіх раённых цэнтрах Народны Камісарыят Унутранных Спраў па прапанове Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў утварае крымінальна-вышуковыя сталы.

Увага 2. У паасобных акруговых гарадох па пастанове Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў утвараюцца аддзяленьні міліцыі.

3.Да ўстаноў міліцыі належаць таксама:

а) адрэсныя сталы і

б) школы міліцыі.

II. Агульныя правы і абавязкі работнікаў міліцыі

4.Работнікі міліцыі карыстаюцца ўсімі правамі, дадзенымі працоўным Кодексам Законаў аб Працы і пастановамі, акія выдаюцца ў яго разьвіцьцё, пры гэтым для работнікаў міліцыі, з прычыны асаблівых ўмоў іх службы, робяцца наступныя выняткі;

а) ад іх можа вымагацца работа, зьвязаная з небясьпекаю для жыцьця;

б) для выкананьня работы, якая выклікана непрадбачанымі акалічнасьцямі, яны могуць прыцягвацца да работы звыш устаноўленага нормальнага рабочага часу без асобнае на тое платы;

в) яны ня могуць адмовіцца ад работы ў начны час;

г) за наўмыснае або па нядбайнасьці псаваньне і згубу выдадзенае ім скарбовае зброі, баявых прыпасаў і ўзбраеньня яны прыцягваюцца да судовае адказнасьці паводле арт. 108, 113 або 196 Крымінальнага Кодексу.

Увага 1. Увыпадках, зазначаных у гэтым артыкуле, работнікам міліцыі і крымінальнага вышуку, на замену агульна-ўстаноўленых Кодексам Законаў аб Працы штотыднёвых днёў адпачынку, павінны давацца, пасьля ўзгадненьня з мясцовымі органамі професіянальнага саюзу, іншыя дні адпачынку ў вольны ад операцыйнае работы час.

Увага 2. За работу ў дні адпачынку і ў начны час работнікам міліцыі і крымінальнага вышуку выплачваецца пасьля ўзгадненьня зорганамі професіянальнага саюзу дадатковая да асноўнага акладу ўзнагарода ў тым выпадку, калі ім ня былі дадзены іншыя дні адпачынку, за выключэньнем выпадкаў, прадугледжаных у п. п. «б»і ў «г».

5.Работнікі міліцыі на час службы атрымоўваюць бясплатна па ўстаноўленай Народным Камісарыятам Ўнутраных Спраў табелі форменнае абмундыраваньне, якое яны павінны насіць пры выкананьні службовых абавязкаў.

6.Работнікі міліцыі павінны выконваць усе, апрача злачынных, службовыя загады сваіх начальнікаў.

7.Работнік міліцыі па атрыманьні злачыннага загаду ня выконвае яго і зараз-жа дакладвае аб тым вышэй­ша­му ў парадку падзалежнасьці начальніку, а ўпатребных выпадках – адпаведнай урадавай установе, кірую­чыся ў такіх разох патрэбаю хутка папярэдзіць магчымасьць злачынства або парушеньня. Калі работнік міліцыі лічыць атрыманы загад хаця і незлачынным, але ўсё-ж такі нязгод ным з законам, то ён дакладвае аб гэтым начальніку, які зрабіў загад, і, калі даны загад апошнім будзе пацьверджаны ізноў, – выконвае яго.

Увага. Калі работнік міліцыі выконвае загад начальніка ў дакладнасьці, то начальнік адзін толькі нясе адказнасьць за вынікі свайго загаду, апрача выпадку выкананьня злачыннага загаду. У гэтым выпадку работнік міліцыі прыцягваецца да адказнасці адначасна з начальнікам, зрабіўшым загад.

8.Прадстаўнікі інспекцый тэхнічнае, санітарнае і працы, члены кіраўніцтва профэсі­яналь­ных саюзаў і іх упаўнаважаныя, а таксама члены камітэтаў пры наведваньні ў парадку нагляду памяшканьняў ва ўстановах і часьцях міліцыі ня пушчаюцца ў памяшканьні, адведзеныя для спэцыяльнага хаваньня сакрэтных спраў; ім таксама можа быць адмоўлена ў паведамленьні аб сакратных дакумантах і зьвестках.

III. Асабовы склад

9.Работнікам міліцыі можа быць кожны грамадзянін, які мае выбіральныя правы паводле Констытуцыі БССР і іншых Савецкіх Республік. Асобы, абмежаваныя ў правох за злачынствы (арт. 40 Крым. Кодексу), ня могуць быць работнікамі міліцыі.

10.Работнікі міліцыі лічацца на дзяржаўнай службе і падлягаюць як агульным існуючым у Республіцы законам, так і спецыяльным загадам, якія выдаюцца па міліцыі.

Страявы склад міліцыі ў сваёй службе кіруецца існуючымі статутамі Рабоча-Сялянскае Чырвонае Арміі, паскольку яныне супярэчаць гэтаму палаженьню.

11.Работнікі міліцыі ня могуць занімаць пасад ва ўстановах іншых ведамстваў, а таксама ў прыватных установах і прадпрыемствах.

Сумяшчальнасьць служачых міліцыі дазваляецца толькі ва ўстановах Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў і ня іначай, як з дазволу Управы Міліцыі Народнага Каміса­рыяту Унутраных Спраў у кожным па-асобным выпадку.

12.Страявы склад па сваім службовым становішчы падзяляецца на міліцыянераў і камандны склад, а апошні – на малодшы, сярэдні/старшы і вышэйшы.

Да малодшага каманднага складу належаць: інструктары і камандзіры ўзводаў у Школе Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, квартальныя наглядчыкі, іх памоцнікі, старшыя міліцыянэры і старшыя аддзяленьняў.

Да сярэдняга каманднага складу належаць: начальнікі аддзяленьняў міліцыі, іх памоц­нікі, начальнікі ўпраў раённае міліцыі і іх памоцнікі, начальнікі резерву, начальнік страявой і вучабнай часьці міліцэйскае школы і загадчык арыштным памяшканьнем.

Да старшага каманднага складу належаць: начальнікі акруговых упраў міліцыі, памоцнікі начальнікаў акруговых упраў міліцыі, начальнік міліцэйскае школы.

Да вышэйшага каманднага складу належаць: Начальнік Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутра­ных Спраў і Начальнік Аддзелу Управы Міліцыі.

13.Да актыўнага складу крымінальнага вышуку належаць: Начальнік Аддзелу Крымі­нальнага Вышуку Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, начальнікі аддзяленьняў крымінальнага вышуку, управы акруговае міліцыі, іх памоцнікі, старшыя інспектары, малодшыя інспектары і агенты.

14.Пасьля абвяшчэньня мобілізацыі работнікі міліцыі лічацца мобілізованымі па службе ў міліцыі і могуць быць прызваны ў Чырвоную Армію нападставе асобных законаў.

15.Калі работнік міліцыі самавольна пакіне больш чым на трое сутак службу, каб ухіліцца ад яе, то ён караецца судом пазбауленьнем свабоды да шасыц месяцаў. Калі-ж ра­бот­нік міліцыі самавольна пакіне службу менш як на трое сутак, то ён караецца у дысцып­лінарным парадку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: