IV. Прыняцьце на службу

А. Умовы прыняцьця на службу

16.Асобы, якія паступаюць у міліцыю на страявую або на адміністрацыйную службу, а таксама на актыў­ную крымінальна-вышукавую работу, павінны:

а) мець ад роду, як агульнае правіла, 21 год, а у выключных выпадках ня менш 18 год;

б) адпавядаць па сваей асьвеце вымаганьням праграмы ня ніжэй першага концэнтру адзінае працоўнае сямігадовае школы;

в) карыстацца выбіральным правам у саветы;

г) задавальняць па стану здароўя правілам, устаноўленым для прыняцьця на службу ў Міліцыю і ня мець хвароб, перашкаджаючых нясеньню службы у Рабоча-Сялянскай Міліцыі, пералічаных у асобнай інструкцыі, якая выдаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў супольна з Народнымі Камісарыятамі Аховы Здароўя і Працы БССР;

д) ня быць пад судом і сьледствам;

е) ня быць пазбаўленымі ў правох (арт. 40 Крым. Кодексу).

17. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю, апрача агульных умоў, зазначаных у папярэднім артыкуле, павінны адпавядаць спецыяльным вымаганьням у залежнасьці ад пасады, на якую кандыдат жадае або можа быць назначаны.

Б. Парадак прыняцьця на службу

18.Пасьля праверкі дакументаў асоб, задавальняючых зазначаным вышэй умовам, спробавымі камісіямі, якія ўтвараюцца паводле інструкцый Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, робіцца праверка іх ведаў і ступень здатнасьці іх да службы ў міліцыі. У выключных выпадках дазваляецца прыём на службу бяз спробавых камісій загадам начальніка ня ніжэй Начальніка Аддзелу Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў або начальніка акруговае міліцыі – па належнасьці.

19.Асобы, вытрымаўшыя спробы і залічаныя ў резерв, пры назначэнні іх на вольныя пасады ў другі раз спробы не праходзяць.

20.Прыём на службу ў міліцыю робіцца аддзелам міліцыі і аддзелам Крымінальнага Вышуку Управы Міліцыі і Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, акруговымі ўправамі міліцыі, акруговымі аддзяленьнямі крымінальнага вышуку ў выпадках, калі ёсьць вольныя пасады або калі ёсьць магчымасьць скарыстаць кандыдатаў у рэзэрве.

21.Пры прыняцьці на службу ў страявы склад перавага пры іншых роўных умовах даецца асобам, якія служылі па прызыву ў Чырвонай Арміі.

22.Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю або ў актыўны склад крымінальнага вышуку, павінны праслужыць адзін год, аб чым адначасова з заявай аб прыняцьці на пасаду выдаюць падпіску па форме, якая ўстанаўляецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў. Па сканчэньню году службы падпіска можа быць узноўлена.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: