V. Дапушчэньне да выкананьня пасады і назначэньне на пасаду

23.Асобы, задавальняючыя ўмовам прыняцьця на службу і прызнаныя камісіяю здатнымі да заняцьця тае або іншае пасады, дапушчаюцца выконваць яе зазначаным ніжей парадкам, а калі няма ваканцый – залічаюцца.

24.Асобы, далучаныя да заступаньня вольных пасад, ня могуць спыніць выкананьня сваіх абавязкаў да таго часу, пакуль ня будзе абвешчана ў законным парадку аб зьняцьці іх з пасады.

25.Перавод работніка міліцыі паводле яго згоды на ніжэйшую пасаду з прычыны скараченьня штату, рэорганізацыі або скасаваньня ўправы і ўстановы міліцыі лічыцца назначэньнем на пасаду.

26.Аб назначэньні на пасаду або аб заліченьні ў резерв пішацца загад па адпаведнай управе з паказаньнем месяцу і дню паступленьня на службу і залічэньня на ўсе віды ўстаноўленнага ў міліцыі ўтрыманьня.

У загадах належных упраў абвяшчаюцца і ўсе далейшыя зьмены па службе прынятага на службу.

27.Дапушчэньне да выкананьня пасады і назначэньне на пасаду робіцца наступным парадкам:

а) начальнік управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў дапушчаецца і назначаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў:

б) начальнікі аддзелаў міліцыі і Крымінальнага Вышуку Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, іх памоцнікі, начальнік і камісар міліцэйскае школы – назначаюцца Начальнікам Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў і зацьвярджаюцца Народным Камісарам Унутраных Спраў;

в) іншыя работнікі аддзелаў міліцыі і Крымінальнага Вышуку Упра­вы Міліцыі Народнага Ка­мі­са­рыяту Унутраных Спраў і Міліцэйскае Школы назначаюцца начальнікамі аддзе­лаў і Шко­лы і зацьвярджаюцца Началь­нікам Управы Міліцыі НКУС;

г) начальнікі акруговых упраў мі­ліцыі, іх памоцнікі, начальнікі аддзяленняў крыміналь­нага вышуку акруговае міліцыі назначаюцца Начальнікам Управы Міліцыі НКУС і зацьвяр­джаюц­ца Народным Камісарам Ўнутраных Спраў;

д) начальнікі ўпраў раённае міліцыі, начальнікі аддзяленьняў міліцыі ў гарадох і іх памоцнікі, начальнікі гаспадарчых аддзяленьняў, начальнікі канцэлярый, начальнікі резер­ваў, загадчыкі арыштнымі памяшканьнямі, загадчыкі клюбамі, загадчыкі адрэсна-пашпарт­нымі сталамі, старшыя конныя міліцыянэры резерву, помоцнікі начальніка аддзелу Крымі­наль­нага вышуку, інспэктары, загадчык рэгістрацыйным бюро, рэгістратары-дактылёскопы, загадчык школкай сабак і загадчык агульнаю часьцю акруговых аддзяленьняў крымінальнага вышуку дапушчаюцца да выкананьня пасад і назначаюцца на пасады начальнікам Управы Міліцыі НКУС;

е) актыўныя работнікі аддзяленьняў Крымінальнага вышуку акруговае Управы Мілі­цыі, за выняткам зазначаных у п. «г» і «д» гэтага артыкулу, на­значаюцца начальнікамі аддзя­леньняў Крымінальнага вышуку і зацьвярджаюцца на­чальнікам Управы акрўговае міліцыі;

ж) іншыя работнікі ўпраў акруговае міліцыі і ўстаноў міліцыі, за выняткам зазначаных у п. «г», «д» і «е»гэтага артыкулу, дапушчаюцца да выкананьня пасады і назначаюцца на пасаду начальнікам ўправы акруговае міліцыі.

28.Прапанова аб назначэньні на пасаду робіцца асобаю, якая дазволіла выкананьне пасады, не пазьней двох тыдняў ад дня ўступленьня дапушчанага на пасаду.

VI. Пераводы

29.Пераводам навываецца перамяшчэньне работніка міліцыі на такую самую або адпаведную пасаду Рабоча-Сялянскае Міліцыі. Пераводы робяцца па поглядзе адпаведяага як па асабістай просьбе работніка міліцыі, так і незалежна ад згоды работніка.

30.Пераводы работнікаў міліцыі з аднае акругі ў другую, а таксама ў межах аднае акругі робяцца тымі начальнікамі, якія назначаюць і зацьвярджаюць гэтых работнікаў на пасаду.

Увага. Начальнік Управы Міліцыі НКУС можа пераводзіць, калі гэта будзе патрэбна для карысьці службы, з аднае акругі ў другую і ў межах аднае акругі і тых работнікаў, якія ім не зацьвярджаюцца на пасадзе.

31.Асобы, аб пераводзе якіх адбыўся загад, павінны зьявіцца на новае месца службы ў вызначаны загадам тэрмін.

Увага. Для упарадкаваньня асабістых спраў работніку, які пераводзіцца, павінна быць дадзена ня менш як 48 гадзін.

32.Работніку, які пераводзіцца для пераезду на новае месца службы, выдаюцца матарыяльныя сродкі паводле Кодексу Законаў аб працы.

33.Работнікі, ня прыбыўшыя бяз уважлівых прычын на новае месца службы ў вызначаны загадам тэрмін, падлягаюць адказнасьці ў судовым або ў дысцыплінарным парадку.

VII. Павышэньне па службе

34.Павышэньне па службе робіцца, як агульнае правіла, у парадку паступовасьці па кандыдацкіх сьпісах, якія складаюцца і вядуцца ў адпаведных управах парадкам, які ўстанаўляецца інструкцыяю Народных Камісарыятаў Унутраных Спраў і Працы.

35.Адступленьне ад правіл папярэдняга артыкулу дазваляецца толькі з прычыны асаблівых здольнасьцяй і заслуг асобы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: