Разлічыць расходы на электраэнергію

Тарыф
Плата за электраэнергію
Розніца паказчыкаў лічыльніка
х                         = 

 

Напрыклад. Паказчык лічыльніка за папярэдні месяц – 1945Кв/г

                Паказчык лічыльніка за бягучы месяц - 2084 Кв/г

                Розніца паказчыкаў лічыльніка           - 139Кв/г

                Тарыф                                                 1Квт/г. – 145р.

                Вылічэнне:                        139Кв/г ´ 145р. = 20155р.

Што можа зменшыць гэтыя расходы:

· выключайце свет, калі ён не патрэбен;

· выкарыстоўвайце энергаэфектыўныя флуарысцэнтныя лямпачкі (той энергіі, якую вы раней гублялі для адной лямпачкі, будзе дастаткова для пяці энергазберагаючых лямпачак);

· бывае, што лепш змяніць абажур, чым устанавіць дадатковае асвятленне;

· дайце доступ дзённаму святлу, адкрыйце занавескі;

· электрычныя лямпы і прыборы атрымоўваюць вялікую нагрузку ў час уключэння (для падаўжэння тэрміна  службы прыбораў вам трэба не выключаць іх, калі вы ведаеце, што хутка зноў будзеце іх выкарыстоўваць);

· тэлевізары і іншыя прыборы, якія маюць функцыю «stand-by» забіраюць электрычнасць, нават тады, калі яны выключаны, з дапамогай дыстанцыйнага кіравання (для поўнага адключэння ноччу выкарыстоўвайце кнопку выключэння, каб зберагчы энергію і знізіць рызыку пажара);

· светлыя сцены адлюстроўваюць 70 - 80% святла, у той час як цемныя адлюстроўваюць 10 - 15%;

·  халадзільнік трэба ставіць у самае халоднае месца кухні, пажадана ля вонкавай сцяны, ні ў якім разе не побач з плітой (калі вы паставіце халадзільнік у пакоі, дзе тэмпература дасягае 30 градусаў, то расход энергіі падвойваецца)

· правільна выкарыстоўвайце пральную машыну. Машына, якая не поўнасцю загружана бялізнай,—губляе 10-15% энергіі, а пры няправільна выбранай праграме мыцця — да 30%.

· пры прасаванні трэба сачыць, каб бялізна не была перасушанай.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: