Птушкі і гнёзды : раман / Янка Брыль. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 352 с

Раман народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля расказвае пра драматычныя падзеі, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю галоўнага героя Алеся Руневіча, малюе яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі. Пачуццё высокага маральнага і патрыятычнага абавязку перед сваім народам памагае Руневічу прайсці ў палоне праз усе выпрабаванні.

 

Быкаў, В.

Знак бяды: аповесць / Васіль Быкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. – 189 с.

«Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменніка, якога неаднаразова называлі «сумленнем нацыі». У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына – Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

Быкаў, В.

Пакахай мяне, салдацік: аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. – 574 с.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці: «Знак бяды», «Ваўчыная яма», «Пакахай мяне, салдацік», а таксама апавяданні «Сваякі», «Адна ноч», «На ўсходзе сонца», «Дарога дадому».

 

Галіноўская, Н.

Няма даравання вайне: вершы і паэма / Ніна Галіноўская. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. – 66 с. – (Дзеці вайны).

У новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі вершы і паэма «Пра дзяўчынку Галінку», прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна.

Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Н. Галіноўскай няма слова «патрыятызм», але гэтае пачуццё – у яе душы, у самой атмасферы яе твораў. Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю – заклікае кожная старонка кнігі.

 

Зэкаў, А. 

Параненая памяць / Анатолій Зэкаў. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2015. – 86 с. – (Дзеці вайны).

Анатоль Зэкаў нарадзіўся праз дзесяць год пасля вайны. Таму апавяданні, вершы і эсэ, якія склалі кнігу пісьменніка «Параненая памяць», у пераважнай большасці не столькi пра вайну, дзе ўсё наўкол грымела і палала ў агні, колькі пра тых, хто, набліжаючы светлы Дзень Перамогі, дзеля яе не пашкадаваў жыцця або прыйшоў з вайны паранены і пакалечаны, каб жыць і працаваць за сябе і загінуўшых сяброў. А яшчэ пра тых, хто не дачакаўся з Вялікай Айчыннай сваіх мужоў, сыноў і братоў, што ў нязгаснай памяці назаўсёды засталіся такімі ж маладымі, якiмi яны былi, калі бачылі іх у апошні раз, праводзячы на фронт. Шчымлівыя паэтычныя радкі, як і празаічныя аповеды, кранаюць душу, скаланаюць сэрца, трывожаць памяць.

Навуменка, І.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: