Агонь крывею не заліць : апавяданні / Іван Стадольнік. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. – 96 с. – (Дзеці вайны)

Зведаўшы жахі вайны, Іван Стадольнік у аўтабіяграфічных апавяданнях паказвае пасляваеннае жыццё розных пакаленняў. Тады многае вярталася на сваё месца, людзі былі занятыя штодзённымі клопатамі. Для ветэранаў галоўным шчасцем было, што «жыць стала добра». Маладыя кахалі, вучыліся, працавалі і марылі аб простым сямейным шчасці. Але дзе-нідзе яшчэ прысутнічаюць жорсткасць, бессардэчнасць і цынізм, прычым не толькі сярод дарослых, але і сярод іх дзяцей. Аўтар нагадвае ўсім, што пры любых жыццёвых абставінах трэба заставацца Чалавекам, міласэрным, мудрым і цярплівым.

Сяркоў, І.

Мы з Санькам…: аповесці / Іван Сяркоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. – 543 с.

 

Перевыданне шырока вядомых аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Чарняўскі, М.

На плошчы памяці маей: вершы, паэмы, балады / Мікола Чарняўскі. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. – 130 с. – (Дзеці вайны).

«Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…» – гаворыць аўтар, вядомы паэт Мікола Чарняўскі. Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.

Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх – салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.

 

Шамякін, І.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: