Народнага каляндарнага цыкла

 

 

         
   

 

 


 

 

СІМВАЛ СВЯТА - ЗОРКА

 

МАСЛЯНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ

 

ПАНЯДЗЕЛАК АЎТОРАК СЕРАДА ЧАЦВЕРГ ПЯТНІЦА СУБОТА
Сустрэча Масленкі Зайгрышы Цешчыны пачастункі Разгулы Цешчыны вячоркі Залоўчыны пасядзелкі

 

 

         
   

 


 

 

СІМВАЛ СВЯТА - СОНЕЙКА

 

         
   

 

 


 

 

СІМВАЛ СВЯТА - ПТУШКІ

 

         
   

 


 

 

СІМВАЛ СВЯТА - ЯЙКА ЧЫРВОНАЕ

 

 

         
   

 


 

 

СІМВАЛ СВЯТА - ПУГА, ГАЛІНКА, ЯЙКА

 

 

         
   

 


 

 

СІМВАЛ СВЯТА - БЯРОЗКА

 

 

         
   

 


 

СІМВАЛ СВЯТА - АГОНЬ, ВЯНОК, ВАДА

 

 








Абрадавыя                                                  Абрадавая ежа

Дзеі                                                                (стравы)

 

     
 

 


ПАКРЫВАННЕ                                                  КАРАВАЙ

НІЎКІ

                                    РВАЦЬ БАРАДУ


ЗАЖЫНКІ                                                         БУЛАЧКА

 

 

СІМВАЛ СВЯТА –                          СІМВАЛ СВЯТА -

С Н О П                                                       С Н О П-Б АБА

 

         
   

 


 

 




Дадатак 2

 

Сцэнарый свята

“Беларускі каляндар у гліняным гаршчочку”

 

    Гледачоў і ўдзельнікаў вечарыны сустракаюць у фае Дома культуры лагодная народная музыка і святочныя выставы:

    - “З вясковага качарэжніка” – дэманструе вясковыя кухонныя прылады. Па раздзелах: “Гаршкі і горшчыкі”, “Місачнік”, “Для закваскі”, “Каля прыпечка”, “Кароўнічак”, “Хітрыкі вясковай гаспадыні”.

    - “Смачна есці – доўга жыць” – выстава з дэгустацыяй вясковых прысмакаў. Па раздзелах: “З цеста цуды”, “З бульбу цуды”, “Цуды з тварагу”, “Цуды з бочкі”.

    - “Песня праз усё жыццё” – выстава якая ў дакументах і фотаздымках прадстаўляе творчы шлях аўтэнтычнага фальклорнага гурта “Павалякі”.

    Святочная сцэна прыбрана рознакаляровымі стужкамі і вышыванымі ручнікамі. На задніку замацавана вялікае бутафорскае кола з воза – сімвал руху сонца. На спіцах-промнях кола замацаваны 8 бутафорскіх горшчыкаў з надпісамі на кожным па адной: Каляды, Масленка, Вялікдзень, Тройца, Жніво, Багач, Дзяды. Горшчыкі закрапляюцца паслядоўна па колу як святкуюць названыя святы па ходу сонца (па ходу гадзіннікавай стрэлкі). Надпісы нябачны гледачам, яны будуць адкрывацца па ходу вечарыны. Па цэнтры, каля задніка, размешчана бутафорская вясковая печ. У печы зараней падрыхтаваны восем горшчыкаў з абрадавымі стравамі-кашамі. Каля печы стаіць вілачнік і вісіць ручнічок. На авансцэне, з правага і левага бакоў, размешчаны дзве вясковыя лавы. Перад сцэнай стаіць стол, засланы ільняным абрусом. На стале ляжыць сапраўднае кола, з воза ў яго будуць устаўляцца горшчыкі, якія гаспадыня будзе даставаць з печы.

    Гучыць музычны уступ, музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Вякоў нямала і гадоў

    У вясковай хаце лад такі

    Што красны кут для абразоў

    А ў бабіным дык печ стаіць.

    Яна як маці, як ахова.

    Бо ў ёй агонь дабра гарыць.

    Яна і грэе, яна і корміць.

    Яна ўсяго жыцця апора.

    З зямлі да неба нітку дыму

    Яна падасць. І скажа свету:

    “Тут жывы людзі і лад вядуць”

    Пад прыпечкам доля.

    У запечку – духі.

    За комінам дзеці.

    Старыя бацькі на чарэні.

    Каля чалеснікаў гаспадыня, матуля і жонка.

    Гаршкі і горшчыкі ў яе гаспадарцы.

    А ў горшчыках не простая страва.

    Там з даўніх давён жыццядайная каша.

    Здаецца звычайная, а ўсё ж адмысловая.

    Вясковая, мудрая. Прыпраўлена векам.

    Запраўлена песняй – звычаёвым абрадам.

    Яна нібы сэнс, нібы лад жыцця беларусаў.

    Бо з ёю звязаны вясковы, адмысловы

    Нікім не спазнаны каляндар у гліняным гаршчочку.

    Ён следам за сонцам па колу жыцця доўжыцца.

    Як у песні спрадвечнай “Калясом санейка, калясом ідзе”

    А калі каляндар дык пачнём па-парадку, па колу года.

    Каляды год пачынаюць, заварым першы горшчык.

 

    На сцэну з песняй “Прыехала каляда” выходзяць удзельніцы фальклорнага гурта “Павалякі” і размяшчаюцца на лаве з правага боку. Па ходу прадстаўлення ўсе абрадавыя песні будуць выконваць ўдзельніцы гурта, седзячы на гэтай лаве. Гаспадыня дастае з печы першы горшчык. Дзяўчаты выносяць рэшата і засцілаюць яго сенам. Гаспадыня ставіць горшчык у рэшата накрывае горшчык куліткай хлеба пасыпае яе мукой і ўстаўляе свечку. На самым верхнім горшчыку адкрываецца надпіс “Каляды”. Гаспадыня нясе рэшата да кола перад сцэнай і ставіць на яго.

    Гаспадыня:        Першая каша – куцця. Ох і смачная ячная з мясам, цыбуляю ды шкваркамі запраўленая. Куцця-шчадруха году пачатак, а калядам сярэдзіна. На стале 12 каляндарных страў: з поля, з лесу, з агароду, з хлява, з клеці, з нівы, з рэчкі, з балота, з лугу, з саду, з поплава, з … А на дварэ калядоўшчыкі.

 

На сцэну выходзяць ражаныя з казой.

    - Добры вечар, шчодры вечар.

    - Ці дазволіце нашаму козліку пагуляць.

    - Ці так коляду даць.

 

 

    Гаспадыня:    Калядуйце, мае дзеткі.

 

    Гучыць песня “Ну-ну-ну, каза”, дзеці прытанцоўваюць, каза падае. Гаспадыня выносіць дары. Каза падымаецца, кланяецца. Гучаць зычэнні.

    - Каб у вас каляды дабром,

    - Каб вашыя дары вам стабром.

    - Каб вы жылі, пажывалі,

    - Каб больш дабра нажывалі.

    - Дзякуй гэтаму дому,

    - А мы пойдзем і к другому.

    - Здаровы бывайце

    - Праз год нас чакайце.

 

    Удзельнікі каляднага абыходу ідуць за кулісы.

    Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Святаў і прысвяткаў на вёсцы за шмат

    Не хопіць і посцілкі ўсе звязаць.

    Раскажам пра самы значныя, пераходныя

    Што вянец сонца адзначаюць

    І пераходы ад пары года

    Да другой прадракаюць.

    Следам за сонцам пойдзем

    Наступнае свята знойдзем

    Масленка палізуха

    Заварым наступны горшчык.

 

    Гучыць песня “А мы масленку дажыдалі”. Гаспадыня дастае з печы наступны горшчык. На другім горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Масленка”.

    Гаспадыня:        У горшчыку сырніца. Свежы тварог з яйцом і маслам да сахару туды, перамяшаць і ў горшчыку за засланку, у легкі дух. А на стол сыр, масла, блінцы, яшчэ гамолкі. А на вуліцы дзеўкі гуляюць зіму-масленку праважаюць.

 

    Гаспадыня звязвае на горшчык чырвоную стужку. Нясе горшчык да кола перад сцэнай. Кладзе на кола пук саломы і ставіць на яе горшчык.

    Гучыць песня “У нас сегонні масленка”. Праз залу ідуць дзеўкі з пудзілам зімы. Пудзіла – сухая галіна, апранутая ў жаночую кашулю і хустку. Дзяўчаты ідуць праз залу на сцэну. Завязваюць на пудзіла стужкі і выказваюць (- гары з масленкай мой грэх да ідзі на сухі лес). Галіну нясе хлопец. Калі працэсія выходзіць на сцэну, дзяўчаты становяцца кругом хлопца з пудзілам.

    - Ідзі зіма да Кракава

    - Была ты нам аднакава.

    - Ідзі зіма да Кіева

    - Была ты нам зкрыўлена.

    - Ідзі зіма да ракі

    - Была ты нам не з рукі.

    - Ідзі зіма ў лес

Усе разам:      - Агу, вясна, агу, красна!

 

    Гучыць песня “Вол бушуе – вясну чуе”. Дзяўчаты водзяць карагод і з ім ідуць за кулісы. Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Вясну Вялікдзень вянчае

    Вясна Вялікдзень сустрачае.

    І ў вялікі дзень гаспадыня каля печы.

    Як без роднай маткі?

    Калі каля гаршкоў не паходзіш

    То сям’і і лагодным словам не ўгодзіш.

    На Вялікдзень сонца йграе

    Чырвонае яйка па стале качае.

    Следам за сонцам пойдзем

    Наступнае свята знойдзем

    Заварым наступны горшчык.

    Гучыць песня “Да ні дзе няма такое госьба”. Уваходзіць гаспадыня з рэшатам у якім насыпана зерне і ляжыць некалькі чырвоных яек. З печы яна дастае наступны горшчык і ставіць яго ў рэшата. На трэцім горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Вялікдзень”.

    Гаспадыня:        Ох і смачная поліўка велікодная. З мысам, з цыбуляю, зашквараная. Добрая прыбаўка да чырвоных яек, пірагоў і каўбас (нясе горшчык на кола перад сцэнай).

 

    Гучыць песня “Да прыйшлі к бабцэ да рарэшнічкі”. Уваходзяць малыя дзеткі.

    - Як маленькі жачок, паўзу як рачок.

    - Як рачок паўзу чырвонае кока хачу.

    - Не дасі кока – згубіш вока.

    - Бабуля, мы ў рарэшнікі прыйшлі.

    - Вынось яек паўтараста.

    - І пірага лусту на добрую капусту.

 

    Гаспадыня:        Бач хітрыя рарэшнічкі. Толькі ўвайшлі, а ўжо частуй. Не, даражэнькі, патанцуй.

 

    - Дык музыкаў няма.

 

    Гаспадыня:        Вой, а ў роце тарарайка, чым не балалайка.

 

    - Дык іграй, бабуля, будзем танчыць.

 

    Гучыць мелодыя танца “Месяц” на язык. Адна з жанчын спявае да месяца. Дзеці танцуюць.

    Гаспадыня:              Дзякуй, мае малыя рарэшнікі, парадавалі сэрца.

Хадзем я вас пачастую пірагом, і тварагом, і чырвоным яйкам.

(Выходзяць разам за кулісы)

 

    Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Ой, не радуйся зялёны дуб

    Не к табе ідзём – к бярозцы.

    Хату клетчаным клёнам прыбіраць.

    На дварэ белаю бярозкаю.

    Дзеўкі на луг вянкі завіваць,

    А бабы яечню пячы.

    Следам за сонцам пойдзем

    Наступнае свята знойдзем

    Заварым наступны горшчык.

 

    Уваходзіць гаспадыня з невялікім вяночкам з зялёных галінак. Дастае з печы горшчык, надзявае на яго вяночак і нясе да кола перад сцэнай. На чацвёртым горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Сёмуха”.

    Гаспадыня:        Яечня вясковая, ні то што гарацкая. Вясковая, што на масле, малацэ, дзесятак яец ды солі чапец. А не тая што – дзве яйцэ – ні духу, ні смаку. Вясковай як з’ясі, дык да абеду сыты. Гуляй дзевачкі, Тройцу-Сёмуху. (Гаспадыня нясе горшчык да кола перад сцэнай і ставіць на яго)

 

    Гучыць песня “Ой, кумушкі, да галубушкі”. На сцэну выходзяць дзяўчаты з зялёнымі вяночкамі ў руках. Яны пад песню водзяць карагод па колу, праходзяць пад варотцы, ручайком, мяняюцца вяночкамі. На фінал песні пакідаюць сцэну.

    Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Следам за сонцам пойдзем

    Наступнае свята знойдзем

    На Купалу сонца йграе

    Усіх на свята запрашае.

    Купальскага вогнішча іскры

    Да самага неба ўздымаюцца

    Нам аховай ад ліха складаюцца.

    Заварым наступны горшчык.

 

    Уваходзіць гаспадыня. У яе руках розныя зёлкі і стужкі. Яна дастае з печы наступны горшчык. На пятым горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Купалле”. Гаспадыня на горчык кладзе зёлкі і стужкі. Нясе горшчык на кола каля сцэны.

    Гаспадыня:        На Купалу сонца йграе

                                 Усіх на свята зазывае

                                 А ў печы кулеш закіпае.

                                 У жарку даходзіць.

                                 Купальскаму святу не зашкодзіць.

 

    Гучыць песня “Ой, рана на Йвана”. На сцэну ў сарочках і вяночках на галавах выходзяць па адной дзяўчаты. Яны варожаць на трыпутнік. Садзяцца на калені, складваючы рукі каля грудзей, нібы зрываюць трыпутнік і вымаўляюць замову:

1. Трыпутнік, трыпутнік,

    Ты стаіш пры дарозе,

    Бачыш старога й малога,

    Мо бачыў майго мілога?

 

2. Трыпутнік, трыпутнік,

    Ты стаіш пры дарозе

    Ці відзіш майго мілога?

 

3. Трыпутнік, трыпутнік,

    Ты стаіш пры дарозе,

    Бачыш старога й малога,

    Ці відзіш майго мілога?

 

4. Трыпутнік, трыпутнік,

    Ты стаіш пры дарозе,

    Бачыш старога й малога,

    Ці відзіш майго мілога?

 

5. Трыпутнік, трыпутнік,

    Ты стаіш пры дарозе

    Бачыш старога й малога,

    Ці відзіш майго мілога?

 

    Дзяўчаты водзяць карагод, перабягаюць з аднаго боку сцэну на другі, кланяюцца да зямлі і раптоўна знікаюць.

    Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар  (на фоне музыкі):

    Лета ў клопатах праходзіць

    Кажуць: “Лета бабе не шкодзіць”.

    Яна восені баіцца,

    Бо трэба будзе жыту кланіцца.

    Хоць малая паласа, ды колас да коласа

    І кожнаму трэба паклон даць,

    Кожны ў снапок звязаць.

    Следам за сонцам пойдзем,

    Наступнае свята знойдзем,

    Заварым наступны горшчык.

 

    Гучыць песня “А я ў полі жыта жала”. Выходзіць на сцэну гаспадыня, дастае з печы наступны горшчык. На шостым горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Жніво”. Гаспадыня на горшчык кладзе невялікі вяночак з каласоў і чырвоную стужку і нясе яго да кола перад сцэнай.

    Гаспадыня:        Жала не ляжала дзень пры дні. Ой, дажыначкаў прыждала не прысні. А ў печы – у печы крупнік на малацэ. Добрая каша – добрай талацэ.

 

    На сцэну выходзяць дзяўчаты. Наперадзе, у лёгкай накідцы, Талака. Дзяўчаты злёгку кружацца ў такт песні “Як на нашай ніўцы”.

    - Плён, ніве плён – гаспадыні ўклон

    - Дажалі ніўку талакою.

    - Прымай, гаспадынечка, нас з талакою.

    - Накрывай сталы цясовыя,

    - Засцілай абрусы бялёвыя.

 

    Гаспадыня:        Добрая каша – добрай талацэ. А ячшэ адведаем жнеякі ўсяго, што Бог паслаў. Толькі дзеўкі, а дзе прыпеўкі.

 

    Жнейкі выконваюць прыпеўкі пра дажынкі і ў танцы ідуць за кулісы.

    Гучыць музычная фанаграма     лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Такая доля ў селяніна.

    Вось толькі сеяў

    А тут ўжо збіраць пара

    Што пасееш – то й збіраць будзеш.

    А як беларус без бульбачкі.

    Як раз на святка-багача

    Бульбянае свята.

    Следам за сонцам пойдзем

    Наступнае свята знойдзем

    Заварым наступны горшчык.

 

    Выходзіць на сцэну гаспадыня. Дастае з печы наступны горшчык. На сёмым горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Багач”. Гаспадыня нясе горшчык на кола перад сцэнай.

    Гаспадыня:        На святка бульбянае свята. Першы раз бульбяную кашу бабку вараць. Калі бульбачка ёсць, хоць і дробненька, можна і жаніцца.

        

    Гучыць песня “Задумал я жаніцца ў нонешнем гаду”.

    На сцэну выходзіць хлопец і да яго па чарзе выходзяць дзяўчаткі ілюструючы вобразы: немкі, украінкі, карэйкі, цыганкі, кітайкі, рускай. Хлопец перабірае дзеўкамі і бярэ за сябе беларуску. Усе дзяўчаты за імі ідуць за кулісы.

    Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Наш народ памяркоўны, разважны.

    Калі трэба адважны і смелы.

    Адным словам ён чысты і белы.

    Беларускі народ.

    Год працоўны завяршаючы

    Селянін узгадвае тых каго ўжо няма.

    Прадзедаў, прашчакаў, дзядоў.

    Следам за сонцам пойдзем

    Наступнае свята знойдзем

    Заварым наступны горшчык.

 

    На восьмым горшчыку па ходу гадзіннікавай стрэлкі адкрываецца надпіс “Дзяды”. Гаспадыня дастае з печы апошні горшчык. Ставіць у яго свечку і нясе яго на кола перад сцэнай.

    Гаспадыня:        На святыя дзяды красную кашу прасянку вараць. Пасядам жа радком, пагаворым жа ладком. Ці бачыце людзі на сцэне спявакі “Павалякі” і ў зале спявакі-павалякі. Хадзеце бо і вы да нас на сцэну на шырокую лаву. Пасядам радком, успомнім нашу падругу.

    (Жанчыны падымаюцца на сцэну і ўзгадваюць пра Любоў Верамейчык. Выконваюць разам яе любімую песню.)

    Гаспадыня:        Наша Любушка прыгожа жыла, песню любіла, але вось доля рана да продкаў пайшла. Нашы дзяўчаткі ручнічок з любоўю вышывалі, каб ёй на крыжык завязаць. Просім дочку дарунак прыняць і матулі перадаць.

    (Дзяўчаты нясуць ручнічок у залу і перадаюць дачцэ Л.Верамейчык.)

    Гаспадыня:        От паглядзіце, пакрысе і дабраліся да каляд мы ўсе.

Што наша песня хараша, пачынай зпачатку.

 

    Ніна Міхайлаўна (мастацкі кіраўнік фальклорнага гурта “Павалякі”):

    Паслухайце, людзі, мой сказ, што буду казаць зараз. Ужо 30 гадоў як нашы “Павалякі” існуюць, ды песнямі сваю вёску славяць. Сёння ўшануем наша сонейка. Пасівелі валасы, пасіпелі галасы. Маладых бы напомач – ды баяцца незгадзяцца. А сёння раскажу вам па парадку аб усіх спявачках.

    (Расказ на пачатку аб тых, хто спявае, а тады аб тых, хто адпачывае.)

    Паглядзіце даражэнькія “Павалякі”, якую вы кашу заварылі. Вунь колькі гасцей з усіх валасцей панаехала. Насцягалі вы сваімі песнямі з усяго свету.

    (Прадстаўленне гасцей і прывітальныя словы ад іх.)

    Фінал.

    На сцэну выходзяць малыя дзеткі.

    - Дарагія нашы “Павалякі”!

    - Вялікі дзякуй за вашыя песні.

    - Нізкі паклон за ваша мастацтва.

    - Няхай на доўгія гады вам хопіць здароўя.

    - Няхай яшчэ доўга гучаць вашы галасы.

    - Мы вашы ўнукі і нашчадкі

    - Абяцаем расці скоранька

    - Быць здаровымі і галасістымі.

    - Мы вашу спадчыну зберажом

    - А вам на ўспамін пра сёняшні дзень

    - Пацалунак і падарунак нясём.

 

    Уручаюць падарункі жанчынам.

    Гаспадыня:        Ох, добрая бяседушка, ох, і добрая каша заварылася. Жанчыначкі, што ў нас гасцям паюць заспявай ма. Песня “Ой, вы, столікі маё”.

 

    Гучыць гасцявая песня “Ой, вы, столікі мае”.

    Гаспадыня:        Вялікі дзякуй усяму народу за добрую нагоду. Здаровы бывайце і пра нас не забывайце.

 

    Гучыць музычная фанаграма лейтматыва свята – кампазіцыя “Вечар” з рэпертуара гурта “Стары Ольса”.

    Дыктар (на фоне музыкі):

    Вякоў нямала і гадоў

    У вясковай хаце лад такі

    Што красны кут для абразоў

    А ў бабіным дык печ стаіць.

    Яна як маці, як ахова,

    Бо ў ёй агонь дабра гарыць.

    Яна і грэе, яна і корміць,

    Яна ўсяго жыцця апора.

    З зямлі да неба нітку дыму

    Яна падасць. І скажа свету:

    “Тут жывы людзі і лад вядуць”

    Пад прыпечкам доля.

    У запечку – духі.

    За комінам дзеці.

    Старыя бацькі на чарэні.

    Каля чалеснікаў гаспадыня, матуля і жонка.

    Гаршкі і горшчыкі ў яе гаспадарцы.

    А ў горшчыках не простая страва.

    Там з даўніх давён жыццядайная каша.

    Здаецца звычайная, а ўсё ж адмысловая.

    Вясковая, мудрая. Прыпраўлена векам.

    Запраўлена песняй – звычаёвым абрадам.

    Яна нібы сэнс, нібы лад жыцця беларусаў.

    Бо з ёю звязаны вясковы, адмысловы

    Нікім не спазнаны каляндар у гліняным гаршчочку.

    Ён следам за сонцам па колу жыцця доўжыцца.

    Як у песні спрадвечнай “Калясом санейка, калясом ідзе”.

   

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: