Пытанне 45

Важнейшым з першачарговых мерапрыемстваў Савецкай улады было ўстанаўленне кантролю за фінансамі. 3 гэтай нагоды дэкрэтам УЦВК 14 снежня 1917 г. была праведзена нацыяналізацыя усіх прыватных банкаў краіны і створаны адзіны Дзяржаўны банк, з яго канторамі на месцах, у тым ліку і ў гарадах Беларусі.

Наступным крокам Савецкага ўрада было рашэнне аб увядзенні рабочага кантролю з мэтай барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноўнікаў, шэрага прадпрымальнікаў і банкіраў. У выніку гэтага ўдалося прадухіліць спыненне дзейнасці многіх заводаў і фабрык, прыватных чыгунак, банкаў.

Важнейшай мерай па перабудове народнай гаспадаркі на сацыялістычны лад была нацыяналізацыя прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі гэты працэс праводзіўся па меры вызвалення ад нямецкіх, а затым ад польскіх акупантаў. З сярэдзіны лютага 1918 г. пачалася нацыяналізацыя кніжных і газетных кіёскаў, рэстаранаў, кафэ, аптэк і г.д.

2 лютага 1918 г.УЦВК зацвердзіў дэкрэт аб стварэнні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі /ВСНГ/, на які ўскладалася задача аднаўлення народнай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў, а таксама фабрычна–завадскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галіне эканомікі.

У снежні 1917 – студзені 1918 г. на месцах пачалося стварэнне саўнаргасаў. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 г. БССР быў створаны Савет народнай гаспадаркі рэспублікі, які стварыў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, якія адпавядалі глаўкам ВСНГ.

Вясной 1918 г. Савецкая Расія аказалася ў найцяжэйшым становішчы: вайна, гаспадарчая разруха, голад патрабавалі надзвычайных мер у галіне эканомікі, у далейшым названых "ваенным камунізмам". Галоўнымі задачамі гэтай палітыкі былі правядзенне харчовай раскладкі і ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на хлебны гандаль, нацыяналізацыя ўсей прамысловасці, жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў, усеагульная працоўная павіннасць. Быў ліквідаваны прыватны гандаль, адбылося адзяржаўленне кааперацыі. Рабілася спроба ўстанавіць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, што вяло да натуралізацыі эканамічных сувязяў.

Такім чынам, "ваенны камунізм" уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы, у якой па сутнасці не было эканамічнага механізма. Кіраванне поўнасцю апіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. К канцу 1920 г. стала зразумела, што развал народнай гаспадаркі – вынік не толькі вайны, разрухі, сабатажу, але і самой сістэмы.

У першыя гады Савецкай улады былі зробленыя пэўныя захады па вырашэню сацыяльных пытанняў. Так, на прадпрыемствах, у майстэрнях заканадаўчым шляхам быў уведзены 8–гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, падлеткі працавалі па 4 – 6 гадзін. Уводзіўся штотыднёвы адпачынак. Значная ўвага надавалася вырашэнню жыллёва–бытавых умоў і медыцынскага абслугоўвання працоўных. Створаныя пры Саветах спецыяльныя камісіі займаліся перасяленнем рабочых у кватэры буржуазіі згодна са спісамі, якія складаліся прадпрыемствамі. Дарэчы, з гэтага моманту людзі сутыкнуліся з праблемамі жыцця ўтак званых кватэрах–камуналках.

Праблема ліквідацыі беспрацоўя вырашалася праз біржы працы. Ужо ў лютым–сакавіку 1918 г. яны дзейнічалі у Віцебску, Мінску, Магілёве, Оршы. Было ўведзена сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя. Першапачаткова Савецкая ўлада падтрымлівала дзеянні прадпрымальнікаў па стварэнні новых працоўных месцаў. Так, на базе былых артылерыйскіх майстэрань у Віцебску былі адкрыты шавецкая, кравецкая, рымарская майстэрні і дрэваапрацоўчы завод, дзе ў першы час было занята 24 былых беспрацоўных.

Для забеспячэння працоўных прадуктамі харчавання былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы. На прадпрыемствах для рабочых адкрываліся сталовыя.

Для Беларусі, як аграрнага краю, адным з важнейшых пытанняў было зямельнае пытанне, арганізацыя жыцця сялянства. За аснову аграрнага заканадаўства быў узяты Дэкрэт аб зямлі, прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў. Дэкрэт змяшчаў тры важнейшыя палажэнні: нацыяналізацыю зямлі, канфіскацыю панскіх зямель і ураўняльнае землекарыстанне. У студзені 1918 г. III Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў “Асноўны закон аб сацыялізацыі”, на падставе якога быў распрацаваны шэраг дакументаў па размеркаванні зямлі ў Беларусі. Пры размеркаванні зямлі ўлічвалася не толькі колькасць едакоў, але і наяўнасць зямель у канкрэтнай мясцовасці, іх якасць. Пры гэтым у першую чаргу ўлічваліся інтарэсы бяднейшых сялян.

У Беларусі, як і па усей РСФСР, арганізоўваліся калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельгасарцелі, ТОЗы (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі), якія адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці. Арганізацыя калектыўных гаспадарак на тэрыторыі Беларусі найбольшы размах набыла з утварэннем летам 1918 г. камітэтаў беднаты.

Пэўная ўвага удзялялася развіццю культуры. Найважнейшай праблемай з’яўлялася ліквідацыя непісьменнасці. У 1918 г. у беларускай вёсцы на 100 дарослых даводзілася толькі 17 пісьменных.

Такім чынам, 1917–1920 гг. сталі гадамі няпростага выбару беларускім народам шляхоў да незалежнасці і грамадскага прагрэсу.

Першыя крокі нацыянальна–дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі былі адзначаны памылкамі і пралікамі. Гэта ў значнай меры было абумоўлена тым, што кіруючая бальшавіцкая партыя разглядала нацыянальнае пытанне як падпарадкаванне пытанню аб уладзе: бальшавікі лёгка ішлі на прыняцце рашэнняў адносна беларусаў і Беларусі, што не заўсёды ўкладваліся ў рамкі права нацыі на самавызначэнне, дэклараванае ў праграмных дакументах РСДРП/б/.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: