double arrow

Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг. ).

У гэты час Беларусь становіцца арэнай ваенных дзеянняў, звязаных з рускашведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла ў якасці самастойнага фактара еўрапейскай палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісана тры міждзяржаўных пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася да караля і вялікага князя Аўгуста II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але ўжо ў 1715 г. зноў пачынаецца грамадзянская вайна, якая ахапіла і Вялікае Княства Літоўскае. Яе выклікала памкненне Аўгуста II зноў паспрабаваць усталяваць абсалютную манархію ў Рэчы Паспалітай. Значная частка шляхты выступіла ў абарону "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Толькі ўмяшанне рускіх войскаў прывяло да згоды шляхты з каралём на так званым "нямым" сойме 1717 г. (пастановы на ім прымаліся без абмеркавання). Гэты сойм абмежаваў уладу караля, замацаваў шляхецкую анархію, пацвердзіў права "ліберум вета". Апошняе зноў паставіла заслон перад спробамі рэфармавання дзяржавы. Колькасць рэгулярнага войска была абмежавана да 24 тыс. (18 у Польшчы і 6 у Вялікім Княстве Літоўскім).

3 часу Паўночнай вайны Расія паступова бярэ пад свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Больш моцным суседзям была выгадная яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання "шляхецкіх вольнасцяў". У 1720 г. пра гэта дамовіліся Расія і Прусія. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.

Крызісныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрала нявырашанасць рэлігійнага пытання. Ні адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сойма. У 1718 г. апошні пасол-некаталік пратэстант Пятроўскі па патрабаванні Віленскага афіцыяла ксяндза Анцуты быў сілай выдалены з сойму ў Гародні. 3 гэтага часу некаталікі былі пазбаўлены права ўдзельнічаць у пасяджэннях сойму. Канвакацыйны сойм 1733 г. прыняў канстытуцыю, якая пазбаўляла некаталікоў права не толькі быць пасламі, але і засядаць у трыбуналах, гэтак жа як і заняцця грамадзянскіх пасад. Праваслаўнае святарства традыцыйна шукала падтрымкі ў Маскве. Уніяцкая вера з-за таго, што большасць беларускай шляхты перайшла ў каталіцтва, ператвараецца ў "хлопскую" (сялянскую). Зрэшты і вышэйшыя іерархі ўніяцкай царквы не карысталіся належнай павагай. Толькі пятнаццаты па ліку ўніяцкі мітрапаліт (С.Растоцкі) у 1791 г. быў дапушчаны ў сенат Рэчы Паспалітай. Негатыўныя вынікі такой недальнабачнай палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай выразна адчуваюцца ў другой палове XVIII ст.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII — першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага саслоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая — за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: